Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Пахвалюся амулетам або застануся ва ўкраінскай зямлі назаўжды». Апошняе інтэрв’ю каліноўца «Атама», які загінуў ва Украіне

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
9 ліпеня 2022, 11:44
Гісторыі
A A
Атам

Васіль Грудовік. Фота: MOST

Полк Каліноўскага 8 ліпеня паведаміў, што ўсе беларускія байцы, якія прапалі без вестак па Лісічанскам у канцы чэрвеня, хутчэй за ўсё, загінулі. Сярод іх быў і Васіль Грудовік пад пазыўным «Атам». Да вайны ён жыў у Варшаве і выступаў як вулічны музыка. Журналісты MOST запісвалі яго гісторыю ў 2021 годзе. Таксама мы пагутарылі з беларусам пасля першага месяца вайны ва Украіне, але з публікацыяй баец прасіў пачакаць. Цяпер мы прыводзім тое, што казаў Васіль.

«Па сведчанні нашых байцоў, якія выжылі ў тым баі, Васіль Грудовік пад пазыўным “Атам” атрымаў несумяшчальныя з жыццём раненні. Ва ўмовах цяжкога бою з батальённа-тактычнай групай праціўніка эвакуяваць яго не ўяўлялася магчымым», — такое паведамленне распаўсюдзіў Полк Каліноўскага. У тым баі загінуў камандзір батальёна «Брэст» і, верагодна, яшчэ двое беларусаў. У палку адзначылі, што гэтая інфармацыя не з’яўляецца канчатковай — у палка няма цел байцоў, таму яны не могуць канстатаваць факт іх смерці. Двое байцоў трапілі ў палон. 

Пра Васіля

Васіль родам з Пінска. Яго бацькі ў 2021 годзе памерлі ад каронавіруса, а з роднай сястрой ён не падтрымліваў сувязь. Працаваў у лагістычнай кампаніі, займаўся музыкай. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе прыняў актыўны ўдзел у пратэстах у родным горадзе. Распавядаў, што ў тыя дні хадзіў на перамовы з мясцовымі прадстаўнікамі ўлады, але дыялогу не атрымалася. Калі пратэст у Пінску быў задушаныя, Васіль збег ва Украіну, а адтуль трапіў у Польшчу.

У 2020 годзе Васіль стаў будаваць жыццё ў Варшаве: паступіў на праграму Каліноўскага, прадаваў самаробныя свечкі. Марыў жыць у цэнтры горада і выступаць для людзей. У сталіцы яму ўдалося аб’яднацца з іншымі вулічнымі музыкамі з Беларусі. Усе разам яны стварылі гурт Belarusian TrueStory, якая гастраліравала па розных гарадах Польшчы. Так Васіль і жыў да 2022 года, а потым пачалася вайна. Выехаў беларус ва Украіну 10 сакавіка, там папоўніў шэрагі добраахвотнікаў. 10 чэрвеня Васілю споўніўся 31 год.

Пра вайну

— Ва Украіну паехаў на покліч сэрца. 24 лютага, калі вайна пачалася, я далечваўся ад «кавіду», потым пайшоў у ByPol на курсы, патрэніраваўся з імі тыдзень і паехаў. Украіна — мая другая Радзіма. Я з Пінска, гэта Палессе, у нас у вёсках — суржык на 80% з украінскіх слоў. Таксама я па лагістыцы шмат супрацоўнічаў з украінцамі, яны давалі нам, беларусам, загрузкі і магчымасць заробку. Украінцаў бліжэй я спазнаў, калі ў 18 гадоў паехаў з сябрамі аўтаспынам па краіне, у тым ліку былі ў Крыме, украінскім.

Вайну я чакаў. Гэта быў шанец дапамагчы братам вызваліць краіну, паставіць кропку на Данбасе і Крыме, і яшчэ — дапамога нам вярнуць Беларусь. Я калі ў Польшчу прыехаў, знайшоў сябра, які чакаў рэваншу з пратэстаў у 2010 годзе. Аднойчы за кубкам гарбаты ён сказаў, што прыйдзе момант, калі будзе «фортка» назаўжды пазбавіцца ад «дакучлівасці Лапцястана», і Беларусі і Украіне варта падрыхтавацца. Мужчынам лепш за ўсё ўжо кінуць паліць, пачаць адціскацца і бегаць, а яшчэ лепш — пахадзіць у цір.

Фота: архіў Васіля

Хто ваюе ва Украіне

— Гэта вайна дабра са злом, і беларусы прымаюць у гэтым удзел, на жаль, з двух бакоў. Проста з аднаго боку — беларусы, а з другога — «белоруссиане». Нас вусаты ў гэта ўцягнуў, падставіў і замараў наша імя. Але мы, сапраўдныя беларусы, зараз абавязаны паказаць, што мы — не быдла і трусы, што мы памятаем нашу гісторыю, культуру і мову і гатовыя паказаць, як умеем помсціць за гвалт і за крадзеж Радзімы.

У батальёне — добрая падрыхтоўка. Гэта не беларускае войска, дзе выдалі пагрызеную пацукамі форму — і потым ходзіш шукаць, з кім памяняцца, каб па памеры падыходзіла. Тут форму падбіраюць па памеры і камфорту, і калі нешта не так — мяняюць. Трэба зразумець, што мы не прыйшлі проста паваяваць, а прыйшлі перамагчы, таму і падрыхтоўка адпавядае. Яшчэ ў 2014 годзе ў беларускай арміі нам афіцэры казалі, што наша армія патрэбна толькі для таго, каб паспелі падляцець самалёты з Расіі… Такая і падрыхтоўка. А ў батальёне ўсё было па-іншаму.

Украінцы, калі дазнаюцца, што мы беларусы і ваюем на іх баку, то радуюцца. А некаторыя дзівяцца, таму што Лукашэнка кажа і робіць адно, а па факце адбываецца іншае. Беларусы супраць вайны і абараняюць украінскі народ.

Мы ехалі сюды з Варшавы з рускім з французскага Замежнага легіёна. Ён ехаў ваяваць на баку Украіны. Ён напэўна разумеў, што ганьбу і таксічнасць ад слова «рускі» трэба змываць тэрмінова, і кожная хвіліна дарагая. У рускіх зараз ёсць шанец адмыцца ад усяго гнілля, у якое іх уцягнуў Пуцін. Натуральна, на гэтага хлопца з Французскага легіёна ніхто зла не трымае, ён зараз не рускі — ён воін святла.

Фота: архіў Васіля

Асабісты вораг

— Калі мы ў Варшаве пазнаёміліся з музыкамі з будучага гурта, я ўжо тады адчуваў нянавісць да рускіх — з-за Крыма. Мае калегі-беларусы якраз прыехалі з Піцера і казалі мне, што не варта ўсіх пад адзін капыл падганяць. Але я стаяў на сваім і казаў, што ў мяне ёсць свой асабісты вораг і я ведаю яго. Калегам сказаў, што альбо пахвалюся ім амулетам, альбо застануся ва ўкраінскай зямлі назаўжды. Гэта лепш, чым страціць сон, апетыт і не разумець, што я такое, навошта мяне нараджалі і выхоўвалі, якую цэглу ў падмурак чалавецтва я прынясу — гнілую, ад якой абрынецца ўвесь дом, або трывалую, каб дом стаяў доўга і не меў патрэбы ў рамонце многія стагоддзі пасля маёй смерці.

Ідзе не вайна, а «спецаперацыя»?

У красавіку на kyky.org выйшла гутарка з Васілём. Прыводзім яе фрагменты.

— Дзяўчына мяне чакае ў Польшчы. Ну, як яна магла адрэагаваць? Плакала, угаворвала не ехаць, піша мне. Я не люблю ўсяго гэтага ныцця, таму ў мяне пазіцыя такая: хочаш дапамагчы — ідзі валанцёрыць, займіся чымсьці карысным. Але наогул — лепш бы яна мяне не чакала. Мала ці што са мной што можа адбыцца — гэта ж вайна. Таму лепш, каб чалавек жыў сваім жыццём.

Але не трэба думаць, што я бессардэчны і мне на ўсіх пляваць. Проста цяпер я больш перажываю за ўкраінцаў, якіх забіваюць, а не за сваякоў у Беларусі, у якіх і так усё добра. Украінцы вымушаныя сёння бегчы са сваіх дамоў, іх забіваюць — усё іх жыццё разбурана. Хаты маіх сваякоў ніхто не бамбіць — і ў гэтым заключаецца розніца. А тым, хто лічыць, што ва Украіне ідзе не вайна, а «спецаперацыя», я б хацеў пажадаць гарэць у пекле. Магчыма, я пакажуся жорсткім, але літасці і апраўдання тым, хто творыць тое, што я бачыў у Бучы, няма і быць не можа.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от belarusian_truestory (@belarusian_truestory)

Belarusian Truestory

Прапануем вам паглядзець відэа пра тое, як хлопец Васіль з беларускага Пінска збег з краіны падчас пратэстаў у 2020 годзе і стаў граць на вуліцы ў сталіцы Польшчы. У Варшаве ён пазнаёміўся з іншымі бежанцамі з Беларусі, разам яны стварылі музычны гурт Belarusian Truestory.

 

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'юУкраіна

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты