Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Стэндап вяртаецца ў Беласток. Цяпер і на беларускай мове

MOST MOST
6 ліпеня 2022, 18:06
Навіны
A A
стэндап

16 ліпеня ўпершыню ў Беластоку пройдзе беларускамоўны стэндап. На сцэне выступяць вядомыя прадстаўнікі беларускага камедзі, якія жывуць у Польшчы. Усё мерапрыемства будзе праходзіць выключна на беларускай мове.

Першая беларускамоўная стэндап-вечарына пройдзе 16 ліпеня ў новым пабе Harrys, які адкрыўся ў Беластоку на вуліцы Баруты, 17. На мерапрыемстве выступяць Міхась Ільін, Андрусь Райн, Саша Калінкін і Ягор Анісімаў.

Квіткі на стэндап каштуюць 40 злотых. Бронь квіткоў — у direct Pan Stand up

Хто будзе выступаць?

Арганізоўвае стэндап аб’яднанне Pan Stand up, куды ўваходзяць дасведчаныя беларускія стэндап-комікі, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі і зараз выступаюць з канцэртамі ў Еўропе на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Міша Ільін. Пачаў займацца стэндапам у родным Брэсце ў пачатку 2017 года. Ужо пасля першых выступленняў на адкрытых мікрафонах зарэкамендаваў сябе ў мясцовым стэндап-кам’юніці — быў запрошаны на разагрэў комікаў з Расіі Аляксандра Далгаполава і Расула Чабдарава. Улетку таго ж года стаў удзельнікам першага беларускага стэндап-фестывалю. У 2018-м працаваў у Варшаве, дзе не прапускаў стэндап-мерапрыемствы для рускамоўнай публікі. У канцы года пераязджае ў Мінск, дзе паралельна з працай журналіста на радыё актыўна выступае на ўсіх пляцоўках сталіцы. У 2019-м годзе стаў госцем ТБ-праграмы «Хай Так», дзе таксама выступіў са сваім маналогам. Самы папулярны беларускі стэндап-комік у твітары

Ягор Анісімаў. Сцэнарыст, рэзідэнт першага стэндап-клуба Беларусі Stand Up Comedy Hall. Выступіў на сотнях камедыйных пляцовак Беларусі, СНД і Еўропы. Як аўтар сцэнарыяў займаўся напісаннем забаўляльных ролікаў на YouTube, якія ў суме набралі больш за 2 мільярды праглядаў.

Саша Калінкін. Комік з Беларусі ў Варшаве. З’ехаў у 2021 годзе па палітычных матывах. Рэзідэнт шоу STAND-UP UNDERDOG першага стэндап-клуба ў Мінску STAND UP COMEDY HALL. Удзельнік фестывалю «Адкрыты мікрафон на ТНТ» у Маскве 2019 і 2020 гадоў. Удзельнік фестывалю «Еўрапейская камедыя ў Кіеве» ў 2021 годзе. Пераможца 18 сезона шоу «Насмяшы коміка» ва Украіне.

Андрэй Райн. Выступае са стэндапам з 2014 года. За гэты час прымаў удзел у міжнародных камедыйных фестывалях у краінах СНД. Выступаў са стэндапам у многіх гарадах Беларусі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Германіі.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

припарковать машину в Варшаве

Польша получит быстрый доступ к данным иностранцев, осужденных в странах ЕС

MOST
4 снежня 2025, 09:26

Польша будет получать данные об иностранцах, осужденных за преступления в других странах ЕС. Это предусматривают разработанные поправки в закон о Национальном уголовном реестре, которые вводят интеграцию с европейской...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты