Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У баі пад Лісічанскам загінуў адзін з самых вядомых байцоў-«каліноўцаў». Двое — у палоне, чацвёра зніклі без вестак

MOST MOST
6 ліпеня 2022, 10:07
Навіны
A A
Каліноўскага

Іван «Брэст» Марчук, які загінуў у баях пад Лісічанскам. Фота: Полк Кастуся Каліноўскага

Камандзір батальёна «Волат» палка Каліноўскага з пазыўным «Брэст», ён жа Іван Марчук, загінуў у баях з расійскімі акупантамі пад украінскім Лісічанскам. Яшчэ два беларусы трапілі ў палон, чацвёра зніклі без вестак. Інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў Палку Каліноўскага.

Іван Марчук загінуў 26 чэрвеня пад Лісічанскам, але ў палку Каліноўскага распавялі пра гэта толькі 5 ліпеня — пасля публікацыі ў расійскіх тэлеграм-каналах «пакаяльнага відэа» з байцом палка Янам Дзюрбейкам, які трапіў у палон. Праз дзень расійскія прапагандысты выклалі яшчэ адно відэа з палонным беларусам — так стала вядома, што да акупантаў трапіў Сяргей Дзёгцеў.

Разам з Марчуком, Дзюрбейкам і Дзёгцевым з задання не вярнулася яшчэ чатыры беларуса. Полк паведамляе, што на дадзены момант у іх дачыненні вядуцца пошукавыя дзеянні. Гэта самыя вялікія страты, якія за раз панесла беларускае злучэнне на вайне ва Украіне.

Афіцыйна 5 ліпеня полк Каліноўскага паведаміў:

«Невялікая група нашых байцоў распачала няроўны бой з перавышаючымі сіламі ворага. Пасля некалькіх гадзін кантакту сілы акупантаў былі адкінутыя, тэхніка падбітая з ручных процітанкавых сродкаў, а сярод нашых хлопцаў толькі адзін быў лёгка паранены.

Толькі другой хваляю, кінуўшы на наш невялікі атрад значныя сілы, у тым ліку — танкі, байцоў Палка Кастуся Каліноўскага пачалі адціскаць. І нават тады нашы хлопцы не здаліся і навялі ўкраінскую артылерыю на жывую сілу і тэхніку ворага. На жаль, у пэўны момант сувязь з нашымі ваярамі перарвалася…

Можна сказаць упэўнена, што дзякуючы асабістаму гераізму і самаахвярнасці нашы беларускія хлопцы змаглі спыніць наступ танкавай калоны, тым самым даўшы магчымасць бяспечна адысці асноўным сілам УСУ на тым напрамку.

У першыя дні не было разумення таго, дзе знаходзяцца некаторыя нашыя байцы, і мы спадзяваліся на свядомасць СМІ, бо ў такія моманты вельмі важна захоўваць цішыню, каб у беларускіх добраахвотнікаў у выпадку палону застаўся шанец патрапіць на абмен, як іншыя байцы Узброеных Сіл Украіны — ды вярнуцца дадому. Менавіта з гэтай прычыны Полк вытрымліваў паўзу, каб не нашкодзіць нашым хлопцам».

Тэгі: ГалоўнаеУкраіна

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты