Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Што засталося». Гутарым пра рэліз новай песні з лідарам гурта Sumarok, які жыве ў Беластоку

MOST MOST
11 мая 2022, 19:04
Гісторыі
A A
sumarok

Ігар Палынскі. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Лідар гурта Sumarok і журналіст MOST Ігар Палынскі выпусціў песню на верш паэткі Анхелы Эспіносы Руіс. Мы пагутарылі з Ігарам пра рэліз, як ствараўся сінгл і чаму пакуль не трэба чакаць альбому.

Ігар Палынскі — музыкант, лідар гурта Sumarok, журналіст. Летам 2021 года з’ехаў з Беларусі праз пераслед сілавікоў.

Пра што песня

— Гэта песня-настрой, песня-атмасфера, — падкрэслівае Ігар. — Важны момант: тое, што закладала аўтарка вершу, паэтка Анхела Эспіноса Руіс, — гэта цалкам можа адрознівацца ад таго, што ў ім адчуў я, калі ўпершыню заспяваў. А выбар аказаўся вельмі інтуітыўным.

У гурта Sumarok, лідарам якога з’яўляецца Ігар Палынскі, ёсць ужо чатыры песні на вершы Анхелы. Першую песню, пад назвай «Зоркі былі супраць нас», запісалі ў 2018 годзе. У 2022 годзе з’явіліся яшчэ тры. «Што засталося» — адна з іх.

Упершыню на публіцы новыя песні прагучалі на «Мове Нанова» ў Беластоку 5 мая. Госцяй імпрэзы была якраз Анхела, а Ігар выступіў музычным госцем.

— Тыя, хто чуў песню жыўцом тады, ацанілі. На рэліз толькі пачынаю збіраць фідбэк. А мне асабіста вельмі падабаецца, што атрымалася.

Стварэнне «Што засталося»

Запіс песні адбыўся ў студыі «МедыяПорту» ў Беластоку. Там месціцца і рэдакцыі MOST.

— «Што засталося» — гэта адна з маіх любімых песень проста зараз. Днямі атрымаўся вельмі адпаведны настрой, каб яе запісаць.

Здымак для вокладкі песні зрабіў журналіст Алесь Кіркевіч. З гукам дапамагаў сябар Ігара Алесь Купцэвіч: «Мы пачалі працаваць з Алесем з музычнай гісторыяй яшчэ ў 2016 годзе, калі быў запісаны мой канцэртнік у Мінску», — адзначае Ігар.

Вокладка рэлізу

Акрамя гітары, у песні можна пачуць клавішныя. Іх партыі запісвалі на даволі рэдкім інструменце — нямецкім электрааргане Hohner 1985 года.

Чаму толькі сінгл, а не альбом

Ігар расказвае, што песень назбіралася дастаткова, ёсць думка пра запіс альбому. Аднак ён кажа, што не можа доўга хаваць ад публікі напісаныя песні.

— Ёсць пэўнае занепакаенне, што альбом можа стаць такой сабе кампіляцыяй проста песень апошняга часу. А хацелася б вытрымаць пэўную канцэпцыю.

Амаль усе музыканты, з якімі Ігар ствараў музыку, раскіданыя па свеце. Цяпер ён шукае музыкантаў у Беластоку, якім, як кажа лідар гурта Sumarok, заходзіў бы мэсадж яго песень.

— Шукаю музыкантаў, якія б захацелі дапамагчы мне ўпакаваць гэта ўсё ў аранжыроўкі і, магчыма, пракаціцца па Польшчы з канцэртамі. А пакуль жа на канцэртах — акустыка як яна ёсць.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты