Панядзелак, 1 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Прэзідэнт Беластока: «Нашых суайчыннікаў за мяжой пераследуюць за тое, што яны — палякі»

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
3 мая 2022, 15:02
Гісторыі
A A
Саюзу Палякаў

Фота: Раман Ганчарэнка / MOST

У Беластоку адкрылі вулічную выставу Uwięzieni za polskość («Зняволеныя за польскасць»), прысвечаную Саюзу Палякаў на Беларусі. Раней выстава экспанавалася ў Сейме Польшчы. Акцэнт зроблены на асобах Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.

Дата, калі выстава з’явілася каля помніка ксяндзу Папялушку ў цэнтры Беластока, невыпадковая. 2 мая адзначаецца «Дзень Палоніі», фактычна — дзень палякаў за мяжой. У гэты ж дзень адзначаецца Дзень польскага сцяга.

На адкрыцці прысутнічалі прэзідэнт гораду Тадэвуш Трускаляскі, ваявода Багдан Пашкоўскі, старшыня суполкі СПБ у Ваўкавыску Марына Цішкоўская, старшыня падляскага аддзялення Таварыства Польскай Супольнасці Анна Кетлінска ды іншыя.

— Нашых суайчыннікаў за мяжой пераследуюць толькі за тое, што яны — палякі, — адзначыў прэзідэнт Беластока. Паводле спадара Трускаляскага, найлепшыя прыклады гэтага — лёсы Анжалікі Борыс, якую нядаўна перавялі пад хатні арышт, і Анджэя Пачобута, які ўжо 13 месяцаў за кратамі.

Фота: Раман Ганчарэнка / MOST
Фота: Раман Ганчарэнка / MOST
Фота: Раман Ганчарэнка / MOST

— Гэтая сціплая выстава, — працягнуў спадар Трускаляскі, — доказ нашай памяці і салідарнасці з тымі, хто пакутуе за польскасць. Калі ў нейкай дзяржаве няма дэмакратыі, то рана ці позна яна стане дэспатыяй. А нават — дзяржавай пад кіраўніцтвам тырана. Найлепшы прыклад акурат за нашай усходняй мяжой: за бліжэйшай і за далейшай. На шчасце, у Польшчы няма палітычных вязняў, але, на жаль, гэта не значыць, што палякі не пакутуюць.

Фота з выставы прэзентуюць як радасныя, так і сумныя старонкі жыцця СПБ: ад святкавання Казюкаў да суду над Анжалікай Борыс. Сярод іншага, прагучала, што кейс СПБ унікальны, бо ў Беларусі з 2005 года працуюць дзве арганізацыі з такой назвай: легальная і нелегальная. Адну падтрымліваюць афіцыйныя ўлады, іншую — улады Польшчы і палякі.

Фота: Раман Ганчарэнка / MOST
Тэгі: Рэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты