Панядзелак, 24 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На Беласточчыне адкрылі інфармацыйныя табліцы на месцы роднага дома Кастуся Каліноўскага

MOST MOST
24 лістапада 2025, 09:49
Навіны
A A
Кастусь Каліноўскі

Адкрыццё інфармацыйных шыльд на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага. Фота: Facebook Беларуская Дыяспара Беластока

У вёсцы Мастаўляны ў Падляскім ваяводстве Польшчы ўрачыста адкрылі інфармацыйныя табліцы на месцы сядзібы Каліноўскіх. Там у 1838 годзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года. На мерапрыемства сабраліся каля ста чалавек, паведамляе Радыё Рацыя.

Вінцэнт Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838-1864) — адзін з лідараў паўстання за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай у 1863-1864 гадах. Займаў пасады старшыні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі, камісара Нацыянальнага ўраду ў Гродзенскім ваяводстве. Аўтар падпольнай газеты «Мужыцкая думка» і адозваў, якія выдаваліся на беларускай мове. Лічыцца нацыянальным героем беларускага, літоўскага і польскага народаў.

Табліцы размясцілі на рэштках муру, які з’яўляўся часткай сядзібы Каліноўскіх. Праекты табліц распрацаваў мясцовы скульптар Ян Талуць, які раней стварыў помнік у гонар Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах. На адной з шыльд адлюстраваная рэканструкцыя выгляду сядзібнага комплексу, на другой, празрыстай, — верагодны выгляд дома Каліноўскіх. Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы мясцовага самакіравання — гміны Міхалова і яе бурмістра Марэка Назаркі.

— Яшчэ чатыры гады таму мы збіраліся ў Беластоку і гаварылі пра тое, што варта абазначыць гэтае месца, бо людзі прыязджаюць у Мастаўляны, яны бачаць помнік і думаюць: дзе Каліноўскі тут увогуле жыў? Аказваецца, ёсць гэтае месца, ёсць падмуркі сядзібы і ёсць цэлая навуковая праца, прысвечаная гэтым месцам, ёсць схема плану сядзібы, — расказала адна з ініцыятарак праекта, журналістка Вольга Сямашка.

Дату адкрыцця шыльд прымеркавалі да гадавіны ўрачыстага перапахавання парэшткаў паўстанцаў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага, на могілках Росы ў Вільні, якое адбылося 22 лістапада 2019 года. Тады ў Вільні сабраліся некалькі тысяч беларусаў, якія прайшлі ў працэсіі пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Удзельнікі мерапрыемства спачатку ўсклалі кветкі да помніка Кастусю Каліноўскаму, а потым сабраліся каля новых шыльд на месцы сядзібы. Шыльды асвяціў каталіцкі святар Вячаслаў Барок, душпастыр беларусаў у Варшаве. Перад удзельнікамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, беларускай меншасці на Падляшшы, а таксама мясцовых уладаў. Таксама ў Мастаўляны прыехалі прадстаўнікі Клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 у строях паўстанцаў.

— Вельмі важна, што даволі шмат людзей сабралася і прыйшлі прадстаўнікі мясцовых уладаў і беларускія актывісты, і беларускія мастакі, і мастакі-грамадзяне Польшчы. І ўсё гэта разам так аб’ядналася пад бел-чырвона-белымі сцягамі, каб узгадаць памяць той асобы, якая ўпісаная залатымі літарамі ў гісторыю беларускага народа, Кастуся Каліноўскага. Але і той асобы, якая аб’ядноўвае нас з палякамі і літоўцамі, — сказаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Дональд Туск

Диверсии на железной дороге и новый маршал Сейма. Главные новости Польши за неделю

MOST
23 лістапада 2025, 10:46

Рассказываем, что случилось в Польше с 17 по 23 ноября 2025 года. Стало известно о двух диверсиях на железной дороге, которые были устроены еще в прошлый уик-энд. На...

Белосток

17% поляков считают миграцию шансом, 40% — угрозой

MOST
21 лістапада 2025, 10:06

17% поляков считают миграцию шансом для Польши, 35% воспринимают ее как нечто неизбежное, с чем страна должна справиться, и 40% — как угрозу, с которой нужно бороться. Еще...

превышение полномочий на польско-беларусской границе

«Лукашенко хочет показать, что сотрудничество с ним окупается». Почему мигранты пропали с беларусско-польской границы?

MOST
20 лістапада 2025, 19:52

Три дня подряд польские пограничники не наблюдают ни единой попытки нелегально пробраться в Польшу из Беларуси. А до того за три дня зафиксировано всего 10 попыток перехода границы....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты