Панядзелак, 1 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Грузіі ў беларускага гукарэжысёра скралі пашпарт. Але ён усе роўна трапіў у Польшчу

MOST MOST
19 жніўня 2025, 16:17
Гісторыі
A A
скралі пашпарт у Грузіі

Анатоль з Вольгай (імёны змененыя з прычыны бяспекі) пакінулі Беларусь у 2022 годзе. У Грузіі ў мужчыны скралі пашпарт. Аднак нават без гэтага жыццёва важнага дакумента беларус разам з жонкай змог з Батумі трапіць у Польшчу, дзе сям’я падалася на міжнародную абарону. Яго гісторыю прывяла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Пад’ехалі аўтазакі і забралі ўсіх мужчын»

— Да 2021 года я быў гукарэжысёрам у адным з абласных цэнтраў, мая будучая жонка працавала ў камерцыйнай фірме.

Так атрымалася, што ў дзень выбараў 9 жніўня 2020 года мяне затрымалі: проста пад’ехаў аўтазак і забралі ўсіх мужчын. Мне далі 10 сутак, з якіх я адсядзеў палову: спачатку ў ІЧУ, затым у ШІЗА, адкуль мяне і адпусцілі, бо пратэсты перакінуліся на ўсю краіну.

Але ад мяне не адчапіліся. Як, зрэшты, і я не дараваў, пісаў скаргі, у выніку прысуд змянілі на 5 сутак арышту, якія я фактычна адсядзеў. Але затым мяне пачалі цягаць у Следчы камітэт, спрабавалі зрабіць сведкам па нейкай справе (я катэгарычна адмовіўся). Напрыканцы красавіка ў маім доме правялі вобшук, канфіскавалі мой і маёй маці тэлефоны, астатнюю тэхніку мы паспелі схаваць у машыне літаральна за паўгадзіны да вобшуку.

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе мы вырашылі з’язджаць з Беларусі — усё адно не адчэпяцца.

Нават пасля нашага ад’езду маёй маці слалі павесткі, каб я прыйшоў у суд як сведка, а ўчастковы дагэтуль ходзіць да бацькоў, каб разведаць, дзе я знаходжуся і чым займаюся.

Тры гады таму беларусам прасцей за ўсё было паехаць у Грузію. Мы так і зрабілі: загрузіліся ў цягнік да Масквы, даехалі да Уладзікаўказа, а ўжо адтуль адправіліся спачатку ў Тбілісі, затым — у Батумі.

«Пашпарт там і не вярнулі»

— У верасні 2022-га мы падалі дакументы ў амбасаду Польшчы ў Грузіі. Нашыя з жонкай справы разгледзелі, і па маім кейсе выдалі абодвум гуманітарныя візы гэтай краіны.

Аднак здарылася нечаканая сітуацыя: мой пашпарт быў старога ўзору, якія выдаваліся на 20 гадоў, таму мне далі гуманітарную візу толькі на тры месяцы, а маёй жонцы — на год, як і належыць.

Мы фінансава былі непадрыхтаваныя да такога сцэнару, плюс наша котка захварэла — некалькі фактараў наклаліся адзін на адзін, і мы прынялі рашэнне не ехаць у Польшчу, а застацца ў Грузіі. Прэзідэнткай тады была Саламэ Зурабішвілі, міграцыйная палітыка была досыць лайтовая, таму і вырашылі: раз не атрымалася па часе і па сродках, застаемся тут.

— Як атрымалася, што вы засталіся без пашпарта?

— У доме, дзе мы жылі, не вельмі чыстая вада. Таму звычайна мы прыязджалі на крыніцу — набраць на цэлы тыдзень пітной вады. Дабраліся туды на машыне, я чамусьці не зачыніў яе (машына стаяла літаральна за 5 метраў ад нас). Пакуль набіралі ваду, нехта залез у салон і забраў мой заплечнік. А там толькі і былі, што мой пашпарт ды зарадка да тэлефона.

Мы адразу звярнуліся ў паліцыю, якая распачала крымінальную справу. Знялі адбіткі пальцаў, але за паўтара года яны так і не знайшлі злачынцу. Проста ў Грузіі асобы да 18 гадоў не нясуць ніякай адказнасці за правапарушэнні. На жаль, мой пашпарт так і не вярнулі.

— Чаму менавіта цяпер вы вырашылі з’язджаць з Грузіі?

— Пасля змены ўлады ў Грузіі ў разы ўскладнілі міграцыйнае заканадаўства. З 2019 года ніводнаму беларусу міжнародную абарону ў краіне не далі. Я падаўся на абарону ў траўні 2024 года (пашпарт быў скрадзены ў красавіку), атрымаў часовы ID. Да канца 2024 года я даў два інтэрв’ю, але ў канцы снежня атрымаў адмову ў міжнароднай абароне.

Я падаў скаргу на рашэнне дэпартамента міграцыі ў Тбіліскі гарадскі суд, але дагэтуль нават не прызначылі пасяджэнне па справе. Ведаю, што беларусам,  якія падаваліся нават пазней за мяне, судовыя пасяджэнні ўжо прызначаныя.

Магу дапусціць, з прычыны адсутнасці ў мяне пашпарта ўлады проста не ведалі, як мяне дэпартаваць.

Мой статус просьбіта міжнароднай абароны дазволіў нам легалізавацца ў Грузіі толькі часова. Пашпарт маёй жонкі таксама заканчваецца праз паўгода. Замаячыла рэальная рызыка дэпартацыі ў Беларусь, што для нас зусім не варыянт. Таму на сямейнай нарадзе вырашылі, што трэба тэрмінова спрабаваць перабрацца ў Польшчу.

«Трэба мець доказы легальнага знаходжання ў Грузіі»

— За час, што мінуў з нашага пераезду ў Грузію, атрымаць беларусам польскую візу ў гэтай краіне стала надзвычай складана. Займець працоўную візу амаль немагчыма, а для турыстычнай трэба мець ВНЖ Грузіі. На гуманітарную разлічваць мы таксама не маглі, бо  нам іх ужо выдавалі ў 2022‑м.

Мы звярнуліся за дапамогай у амбасаду Польшчы ў Грузіі. Працэс ішоў марудна і не вельмі гладка. Жонцы было з юрыдычнага пункту гледжання крыху лягчэй, бо яна мела грузінскі ВНЖ. Я ж, пасля кансультацыяй з юрыстамі, вырашыў браць даведку на вяртанне ў Беларусь, каб паспрабаваць атрымаць польскую візу менавіта на гэты дакумент.

Юрыстка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення дапамагла нам напісаць заяву ў амбасаду Польшчы, Беларуская асацыяцыя журналістаў хадайнічала за мяне перад польскай амбасадай.

Вельмі важна памятаць, што Польшча дакладна не дасць візы тым беларусам, хто нелегальна знаходзіцца ў Грузіі: мае пратэрмінаваны пашпарт або пратэрмінаваны візаран. Я, не маючы пашпарта, атрымаў даведку ў юстыцыі, што знаходжуся на тэрыторыі Грузіі легальна. Такую даведку можна і ў судзе ўзяць, і ў дэпартаменце міграцыі. У маім выпадку юстыцыя хутчэй за ўсіх зрабіла даведку, што мая ID-карта сапраўдная.

Мы баяліся, што не паспеем зрабіць дакументы: падобныя паперы маюць абмежаваны тэрмін дзеяння, а атрыманне візы таксама займае пэўны час. Не буду ўдавацца ў дэталі, але наш зварот вельмі хутка разгледзелі ў польскай амбасадзе. Паколькі наш з жонкай кейс разглядалі адначасова, то мы атрымалі аднолькавыя шэнгенскія візы.

Днямі мы змаглі вылецець з Грузіі ў Польшчу!

Самае складанае было прайсці рэгістрацыю і памежны кантроль у Грузіі, бо пашпарта ж у мяне не было. Для памежнікаў я купіў білет на аўтобус з Варшавы да Мінска, бо паводле закона з даведкай на вяртанне ў Беларусь яны маглі выпусціць толькі прамым авіярэйсам у гэтую краіну. Але, нягледзячы на ўсе складанасці і перажыванні, нам урэшце дазволілі прайсці ў самалёт.

У Варшаве польскі памежны кантроль таксама праходзіў доўга. Мы шчыра сказалі, што нас сустракае сябар і мы адразу едзем падавацца на міжнародную абарону.

Сябар адвёз нас да сябе ў Беласток. На наступны дзень з намі правялі інтэрв’ю і выдалі зялёную карту замежніка. Жонка ўжо нават атрымала пэсэль (асабісты ідэнтыфікацыйны нумар — Рэд.).

Мы ўжо падаліся на міжнародную абарону ў Польшчы. І, натуральна, будзем вырашаць, што рабіць далей.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГрузіяПашпарт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты