Субота, 6 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Што браць з сабой у бомбасховішча

MOST MOST
15 красавіка 2022, 12:47
Гісторыі
A A
бомбасховішча

Графіка: Настасся Уткіна / MOST. Выкарыстана выява pngitem.com.

Шмат людзей знаходзіліся ў бомбасховішчах, калі расійская авіяцыя і артылерыя пачала наносіць бомбавыя ўдары па Украіне. А што з сабой браць у сховішча? Якую ежу і лекі? На колькі дзён разлічыць запасы? Усё больш людзей цікавіцца, што спатрэбіцца ў такой сітуацыі. 

MOST падрыхтаваў гайд на гэтую тэму. Таксама мы параўналі, колькі трывожны чамаданчык будзе каштаваць у Беларусі і Польшчы.

Бомбоубежища в Белостоке и Гродно: где они и кто может в них укрыться

MOST
5 красавіка 2022, 14:14
Бомбоубежища в Белостоке

Сколько бомбоубежищ в Белостоке и Гродно? Где они находятся? И сколько человек может в них спрятаться от бомбёжек? Эти вопросы...

Чытаць далейDetails

Рэчы першай неабходнасці

Адзенне. У сховішча трэба браць цёплыя рэчы, некалькі камплектаў бялізны і шкарпэткі, зручны абутак.

Лекі. Спатрэбіцца і аптэчка — бінты, пластыр, ёд, перакіс, вата, гарачкапаніжальныя прэпараты, лекі ад дыярэі, супрацьвірусныя, заспакойлівыя сродкі, антыбіётыкі.

Сродкі асабістай гігіены. Рэкамендуюць браць вільготныя і сухія сурвэткі, зубную пасту і шчотку, антысептык, вадкае мыла, гігіенічныя пракладкі.

Дадатковыя і неабходныя рэчы. Гаворка ідзе пра ліхтарык, батарэйкі, паўэрбэнк і зарадку для тэлефонаў, спальны мяшок, коўдру, металічны посуд, запалкі і запальнічкі.

Што тычыцца дакументаў, то іх раяць скласці ў непрамакальную ўпакоўку. А ежы і вады трэба ўзяць на некалькі дзён наперад.

Якую ежу класці ў заплечнік

MOST падрыхтаваў спіс самых важных прадуктаў, якія трэба ўзяць у бомбасховішча. Мы таксама параўналі, колькі такі стартэрпак будзе каштаваць у Беларусі і Польшчы.

Параўналі цэны ў дастаўцы беларускага Еўраопта і польскіх Biedronki і Auchan. Адзначым, што цана ў табліцы пазначаная за адну штуку прадукту.

ПРАДУКТЫ ЦАНА Ў БЕЛАРУСІ ЦАНА Ў ПОЛЬШЧЫ
Кансервы Сярод самых танных кансерваў знайшлі кільку ў таматным соўсе (220 г) — 1,49 рублёў. Але трэба разумець, што кансервы могуць быць мясныя (ялавічына, свініна) і з розных відаў рыб. І тут мы пераходзім да наступнай катэгорыі. Pirat Filety śledziowe w oleju (170 г) — 4,99 PLZ. Цана ў гэтай катэгорыі амаль ва ўсіх такая ж.
Тушонка  Тушонка са свініны «Свинина любимая вкусная» (325 г) будзе каштаваць 2,95 рублёў. Krakus Konserwa Turystyczna (300 г) будзе каштаваць 6,99 PLZ.
Галетнае печыва Крэкеры «Белогорье» Cristo Twisto (250 г) можна набыць за 1,99 рублёў. TOP Krakersy solone (175 г) можна купіць за 1,90 PLZ.
Сухары Сухары «Ласункі Пачастункі» (250 г) — самы танны варыянт на рынку. Будзе каштаваць усяго 1,39 рублёў. Sonko Sucharki delikatne i chrupiace (246 г) — 5,79 PLZ. Гэта звычайныя сухары з тостаў.
Сухафрукты Разынкі «Белый пеликан» (100 г) — 1,65 рублёў, фінік «Белый пеликан» (150 г) — 1,45 рублёў. Bakalland Chrupiące musli z miodem i bakaliami (300 г) — набор розных сухафруткаў за 6,09 PLZ.
Арэхі Арахіс «Хмельнов» (70 г) — 89 капеек. Makar Orzechy nerkowca (100 г) — 6,12 PLZ.

Згушчонка
Згушчонка «Глыбокае» (320 г) — 2,99 рублёў. Згушчонка «Рогачёвъ» (270 г) — 2,29 рублёў. SM Gostyń Mleko zagęszczone słodzone 8% (530 г) — 7,60 PLZ.
Супы хуткага прыгатавання Сярод шматлікіх супоў хуткага прыгатавання самым танным аказаўся суп Maggi курыны з сухарыкамі — 99 капеек. Vifon — Zupa błyskawiczna z kluskami o smaku kaczki (łagodna) — напэўна, самы танны варыянт на рынку. Каштуе 1,22 PLZ.
Кашы хуткага прыгатавання Каша хуткага прыгатавання «Быстров» будзе каштаваць 99 капеек. За такую суму можна набыць кашу са смакам лясным ягад, клубніцамі з малаком, чарніцамі. Owsianka z jabłkiem i cynamonem — 1,85 PLZ.
Вакуумаванае вяленае мяса Для гэтай катэгорыі ідэальна падыходзяць розныя каўбаскі: «Кабандосы острые» (35 г) каштуюць 1,49 рублёў. «Кабандосы» весам 85 г будуць каштаваць 3,19 рублёў. Kabanosy вельмі распаўсюджаныя ў Польшчы. Нашмат больш, чым у Беларусі. Таму тут вялікі выбар, а самыя танныя за 100 г — Olewnik — Kabanosy z drobiem за 5,59 PLZ.
Несалодкая негазаваная вада Самы танны варыянт 1 л негазаванай вады дае кампанія Frost — 1,15 рублёў. Polaris Plus Woda mineralna niegazowana (паўтара літра) — 0,99 PLZ.
ВЫНІК У выніку, калі купляць гэтыя прадукты па адным пачку, то выходзіць 24,9 рублёў. Па курсе на 15 красавіка — $8,7. Вынік — 49,13 PLZ. У доларавым эквіваленце — $12,11.

Што нельга браць і чаго нельга рабіць у бомбасховішчы

У бомбасховішча нельга браць лёгкаўзгаральныя прадметы, занадта грувасткія рэчы і рэчывы з моцным пахам.

У сховішчы забаронена паліць і шумна сябе паводзіць, а таксама без дазволу запальваць свечкі. Раяць менш рухацца, каб захаваць энергію і не расходаваць кісларод.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты