Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Гэта жывая прысутнасць». На Падляшшы пройдзе фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ

MOST MOST
29 мая 2025, 14:20
Навіны
A A
SONCAHRAJ

Фота арганізатараў

7 і 8 чэрвеня ў розных вёсках Падляшша пройдзе фестываль SONCAHRAJ. Арганізатары прапануюць акунуцца ў беларускую аўтэнтычную культуру праз спевы, музыку і народныя танцы.

Арганізатарам фестывалю чацвёрты год запар выступае фонд Tutaka. У праграме фестывалю — канцэрты і патанцоўкі з удзелам калектываў «Касары» (Варшава), Капэля «Трыградская» (Гданьск), «Жэмэрва» (Студзіводы). Гучаць будуць беларускія традыцыйныя спевы, скрыпка, дуда, цымбалы і іншыя народныя інструменты.

— Фестываль — не пра музей і не пра мінулае. Гэта жывая прысутнасць: слова, спеў і музыка, якія перадаюцца ад чалавека да чалавека. Гэта магчымасць адчуць карані не праз кнігі, а праз галасы, рухі, дотык, погляд. Будзе гучаць сапраўдны традыцыйны спеў — без сцэнічнай апрацоўкі, так, як гэта было раней: проста, глыбока і з сэнсам. Гурт «Касары» адраджае мужчынскую спеўную традыцыю. «Жэмерва» — фальклор падляшскіх беларусаў, спевы, народжаныя ў вёсцы. «Капэля Трыградска» — жыўцом, ад сэрца, з натхненнем і моцай, — распавялі арганізатары.

Месцы і даты правядзення:

7 чэрвеня — вёска Случанка (гміна Гарадок), святліца кола вясковых гаспадынь

8 чэрвеня — вёска Тафілаўцы (гміна Дубічы Царкоўныя)

Пачатак канцэртаў — 15:00

Уваход вольны.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыКультураПадляшша

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты