Чацвер, 28 жніўня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы пасяліліся ў польскай вёсцы і заняліся керамікай і бортніцтвам. Цяпер іх вырабы замаўляюць кліенты з усяго свету

MOST MOST
28 мая 2025, 13:46
Гісторыі
A A
Беларусы пасяліліся ў польскай вёсцы і заняліся керамікай і бортніцтвам. Цяпер іх вырабы замаўляюць кліенты з усяго свету

Марк і Аксана з дзвюма дочкамі вымушана пераехалі ў Польшчу, пасяліліся ў вёсцы на Падляшшы, каля самай мяжы з Беларуссю, і заняліся керамікай і бортніцтвам. Свае працы яны прадаюць праз маркетплэйсы кліентам па ўсім свеце. І гаворка не толькі пра керамічныя вырабы, а нават пра борці — вялікія калоды, выдзеўбаныя пасярэдзіне, дзе селяцца пчолы. Праект MOST «Беларусы могуць» завітаў да сям’і і ўпэўніўся, што лад жыцця продкаў дагэтуль прываблівае маладзёнаў і нават можа быць камерцыйна паспяховым.

Марк і Аксана з Піншчыны. Мужчына прызнаецца, што нават не выязджаў з вёскі. А дзяўчына чатыры гады вучылася ў Пінску, але ўсе ж прызвычаіцца да гарадскога жыцця ёй было складана.

Вымушана апынуўшыся ў эміграцыі, сям’я даведалася пра вёску Czechy Orlanskie, за сем кіламетраў ад беларускай мяжы. Тут і асела. У вёсцы ўсяго каля 70 жыхароў, пераважна сталага ўзросту, але маладзёнам сярод іх камфортна. Кажуць, што адчуваюць сябе як дома.

Многія тут размаўляюць po swojomu — на падляшскай гаворцы, падобнай да беларускай мовы. А Гайнаўка — горад паблізу — лічыцца цэнтрам беларускай меншасці ў Польшчы. Па словах Марка, калі хтосьці з мясцовых жыхароў выязджае далей за Падляшша, пра яго кажуць, што ён паехаў у Польшчу.

Чатыры печкі

У хаце, якую арандавалі беларусы, — і пліта, і руская печка, і традыцыйная падляшская печ. Нядаўна сям’я набыла тут і сваё жытло — драўляную хату за 60 тыс. долараў. Зараз яе рамантуюць. І ў ёй Марк таксама закладае печку — цэнтр хаты.

Яшчэ адна спецыяльная печ — для абпалу керамікі. Гэтым яны займаліся яшчэ ў Беларусі, а зараз кераміка — асноўная праца беларусаў. Посуд і сувенірныя вырабы яны прыдумляюць самі, а потым выстаўляюць на маркетплэйсах і на сваім сайце. Іх замаўляюць кліенты з усяго свету, і раз-другі на тыдзень Марк ездзіць у Гайнаўку на пошту з гарой пасылак. Жартуе, што праз гэта ён і кантактуе са знешнім светам.

Для дзяцей жа такой сувяззю стаў аўтобус, які возіць іх у школу.

Дзве борці даслаў у ЗША

Яшчэ Марк займаецца сапраўдным бортніцтвам  — не пчалярствам, калі пчолам будуюць вуллі. У Марка пчолы жывуць у борцях — выдзеўбаных знутры калодах. Ён захапіўся гэтым яшчэ ў дзяцінстве, калі заўважыў на падворку пустую старую борць.

— Бачу: штосьці залятае туды, — успамінае беларус. — Так мяне гэта зацікавіла. Думаю: мабыць, гэта пчолы. Пчолы даюць мёд, а мёд я люблю. Значыць, мне гэта патрэбна.

Так хлопчык выпрасіў у бабулі першую борць.

А зараз робіць такія сам, у яго нават ёсць для гэтага спецыяльныя прылады. Борці патрэбныя не толькі для ўласнага выкарыстання. Іх замаўляюць і іншыя людзі, якія цікавяцца гэтай справай. Дзве Марк даслаў нават у ЗША.

Таксама Марк займаецца адраджэннем борцніцтва на Падляшшы. Яго запрашаюць з лекцыямі ў школы, пра яго дзейнасць здымаюць дакументальныя фільмы.

Завялі сацсеткі

А яшчэ беларусы завялі сацсеткі, дзе распавядаюць пра сваё жыццё ў польскай вёсцы. Кажуць, што так хочуць папулярызаваць Падляшша сярод беларусаў.

Падрабязней гісторыю Марка і Аксаны глядзіце ў новым відэа праекта MOST «Беларусы могуць».

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаБізнесГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кафе во Вроцлаве

«Поляки не могут привыкнуть к сладким блинам». Беларусы открыли во Вроцлаве кафе с драниками, колдунами и холодником как у мамы

Хрысціна Гараніна
27 жніўня 2025, 18:31

Во Вроцлаве работает кафе, куда беларусы приходят за драниками и колдунами «как дома». У его владельцев Татьяны и Олега опыта работы в общепите прежде не было, поэтому они...

Neurostorm

«Чапляла». У варшаўскім метро паказалі незвычайны спектакль на беларускай мове

MOST
27 жніўня 2025, 15:29

Акторы з Беларусі прадставілі ў Варшаве спектакль пра нейрасеткі. Прэм’ера Neurostorm адбылася 23 і 24 жніўня на сцэне METRO на станцыі метро Брудно. Цяпер спектакль плануюць паказаць і...

собрать ребёнка в школу в Польше

Сколько стоит собрать ребенка в школу в Польше и Беларуси? Изучили опыт родителей и посмотрели на цены

MOST
26 жніўня 2025, 18:51

Родители из Беларуси взорвали TikTok роликами с распаковками школьных покупок. В них они показывают канцелярию, одежду и обувь, параллельно рассказывая о тратах. Одни признаются, что на подготовку к...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты