Серада, 26 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла

MOST MOST
12 сакавіка 2025, 13:41
Гісторыі
A A
Пошук польскіх каранёў

Фота з уласнага архіва Алены

Беларуска Алена (імя змененае), пераехаўшы ў Польшчу, вырашыла адшукаць сляды сваёй бабулі Марыі, з якой сям’я даўно згубіла сувязь. Яе пошукі пачаліся з архіваў і старых сямейных гісторый. Яна даведалася, што Марыя пераехала ў Беласток у канцы 1950-х гадоў, але далей інфармацыя абрывалася.

MOST раней пісаў пра пошукі Алены. Яна шукала звесткі пра бабулю па архівах, звярталася ў Чырвоны крыж, знайшла магілу іншага сваяка і стала пакідаць на ёй запіскі для родных, якія даглядаюць пахаванне. Яна спадзявалася, што яны выйдуць на сувязь і раскажуць пра бабулю.

Нягледзячы на ўсе намаганні беларускі, знайсці бабуліну магілу доўгі час было немагчыма. Ніхто з дальніх сваякоў не адгукнуўся. А той інфармацыі, якую давалі мясцовыя ўстановы, было недастаткова. І вось нарэшце гэтая гісторыя атрымала працяг.

— Я вырашыла яшчэ раз перагледзець усе дакументы, якія мне прыйшлі з ужонду (дзяржоргана. — Заўв. MOST). І ў гэтым дакуменце я звярнула ўвагу на два моманты. Першае — тое, што там было напісана месца яе нараджэння, дата і год. Я напісала ў архіў ва Украіне з запытам, каб знайсці акт яе нараджэння. Яны адказалі, што не знайшлі ніякай інфармацыі, каб пацвердзіць, што мая бабуля нарадзілася ў Падольску ва Украіне. Па-другое, я звярнула ўвагу на адрас у Беластоку. Ён быў пазначаны як адрас апошняга замельдавання (прапіскі. — Заўв. MOST) мужа маёй бабулі.

Алена доўга вагалася, перш чым наведаць адрас у Беластоку.

— Гэта было складана. Я баялася прыйсці да незнаёмых людзей і пытацца пра маю сям’ю. А што калі і гэта зноў не дасць вынікаў? Але пераадолела свае страхі і пайшла па гэтым адрасе, — згадвае беларуска.

Дакументы знайшліся ў падвале

Пасля некалькіх званкоў у дамафон ёй адчыніў дзверы пажылы мужчына. Алена патлумачыла, што шукае свае польскія карані. Высветлілася, што гэта муж яе цёці, якога яна ніколі раней не бачыла. Мужчына спачатку  прыняў яе з насцярогай, але пасля размовы яны абмяняліся кантактамі і дамовіліся сустрэцца пазней.

Праз некалькі дзён мужчына запрасіў на сустрэчу свайго сына, і Алена ўпершыню пабачыла свайго дваюраднага брата. Беларуска запытала, ці бачылі яны лісты, якія яна пакідала на могілках у пошуках інфармацыі. Муж яе цёці прызнаўся, што сапраўды бачыў іх, але не быў упэўнены, што яны ад сапраўднага сваяка.

— Я патлумачыла: адзінае, што мне патрэбна, — гэта падказаць, дзе пахаваная мая бабуля. Высветлілася, што на могілках недалёка ад Кнышынаў, дзе яны жылі ў апошні час. Справа ў тым, што яна памерла ў шпіталі, і было вырашана пахаваць яе на могілках, якія былі недалёка ад яго. Мы дамовіліся, што ў бліжэйшую нядзелю мяне туды завязуць.

Магіла бабулі аказалася ў занядбаным стане: без таблічкі, без прозвішча, нават кусты раслі проста на месцы пахавання, згадвае Алёна.

— Калі мы шукалі месца захавання бабулі, мы бачылі і звярталі ўвагу на такія вось магілы. І я проста баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так.

Праз некаторы час муж цёці знайшоў у падвале дакументы, сярод якіх была карта рэпатрыяцыі бабулі.

Палякі, якія пасля Другой сусветнай вайны засталіся на тэрыторыі Савецкага Саюза, маглі рэпатрыіравацца ў Польшчу. Урад Польшчы стварыў праграмы, якія дапамаглі такім людзям атрымаць польскае грамадзянства ці від на жыхарства, фінансавую і арганізацыйную падтрымку для пераезду і інтэграцыі ў польскае грамадства.
Фота з уласнага архіва Алёны
Фота з уласнага архіва Алёны

— Атрымаўшы гэтыя дакументы, я вырашыла звярнуцца ва ўжонд, каб даведацца, ці магу я прэтэндаваць на сталы побыт у Польшчы. Аднак мне адмовілі. Чыноўнікі патлумачылі, што магчымасць падачы заяў на падставе карт рэпатрыяцыі дзейнічала толькі да 2017 года.

З яшчэ адных дакументаў, якія дамапог знайсці знаёмы Алены, вынікала, што яе бабуля нарадзілася ва Украіне, але не ў Падольску, як меркавалася раней, а ў Крамянцы. Яе бацькі  былі родам з Віленскай губерні. Гэта падштурхнула Алену звярнуцца ў архівы Літвы і Украіны, каб знайсці афіцыйныя доказы польскага паходжання бабулі.

На сёння пошукі працягваюцца. Алена чакае адказаў з архіваў і спадзяецца даведацца больш пра жыццё сваёй бабулі, а таксама пра яе шлях з Украіны праз Беларусь у Польшчу.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКарта паляка

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карта поляка

«Встретились две бюрократии». Внук ссыльной польки из Гродно месяцами доказывал, что имеет право на карту поляка

MOST
25 лістапада 2025, 21:06

Станислав Пшибыльский (все имена в материале изменены) родом из Гродно. Но его отец родился в Казахстане, куда советская власть депортировала всю семью. О судьбе предков Станислав знал, но...

ипотека в Польше

Беларусы взяли в Польше ипотеку, а потом рефинансировали ее в другом банке. Теперь экономят по 900 злотых в месяц

MOST
25 лістапада 2025, 18:39

В Польше снижаются ставки по ипотеке. Это шанс не только для тех, кто планирует взять кредит на жилье, но и для тех, кто получил его раньше, под более...

взять кота в Польше

Беларуска хотела взять кота в польском приюте, но у нее потребовали постоянный ВНЖ. Она рассказала, как обошла систему

MOST
25 лістапада 2025, 11:45

Сколько Мария себя помнит, с ней всегда были коты — животных девушка брала из приюта. После переезда в Польшу беларуска тоже обратилась в приют, чтобы взять кота —...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты