Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуска, якая робіць лялек, — кандыдатка на званне асобы года ў Польшчы

MOST MOST
27 лютага 2025, 16:01
Навіны
A A
робіць лялек ў Польшчы

Лялькі Вольгі Пашковіч. Крыніца: Beautyforpeace.art

У Польшчы абіраюць асобу года. Конкурс праводзіць медыягрупа Polska Press. У намінацыі «Культура» ёсць і беларуска Вольга Пашковіч, якая робіць этнічных лялек, заўважыў «Белсат».

Беларуска намінаваная за самую вялікую калекцыю этнічных лялек (100 беларускіх, польскіх, украінскіх і рускіх лялек) уласнага аўтарства, а таксама за правядзенне майстар-класаў арт-тэрапіі і этнаграфіі як для эмігрантаў, гэтак і для палякаў.

«Яшчэ ў Беларусі я захапілася лялькамі-мотанкамі. У працэсе напісання дысертацыі пра турызм у Беларусі вывучала беларускія традыцыі і рамёствы. Я сабрала велізарную колькасць матэрыялу на гэтую тэму. Прыехаўшы ў Польшчу тры гады таму, пастанавіла візуалізаваць усе сабраныя раней матэрыялы пра лялькі. Так з’явілася мая калекцыя, што налічвае ўжо амаль 100 экзэмпляраў. Гэтая калекцыя была выстаўленая летась. За год калекцыя павялічылася на чвэрць. Я планую арганізаваць выставу з больш глабальным ахопам. У маёй калекцыі таксама рэпрэзентаваныя сучасныя лялькі-мотанкі, створаныя на аснове сучасных матываў і патрэб», — кажа Вольга Пашковіч.

На майстар-класах, што ладзіць Вольга для дзяцей і дарослых, людзі вывучаюць таксама культуру, традыцыі і абрады, звязаныя з гэтымі лялькамі.

«Лялькі — гэта не проста гульня, гэта гісторыя нацыі, ейны твар. На прыкладзе лялек я паказваю, чым яны адрозніваюцца і што абʼядноўвае славянскія народы. Я лічу гэта вельмі важным для захавання нацыянальнае культуры», — адзначае намінантка.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Валентин Байко

Известный беларусский бизнесмен просил Польшу снять с него запрет на въезд в Шенгенскую зону. Ему отказали

MOST
29 студзеня 2026, 09:12

Беларусский бизнесмен Валентин Байко, владелец компании «Конте Спа», просил Польшу снять с него запрет на въезд. Министерство внутренних дел и администрации не нашло оснований для отмены ограничений. На...

Апошнi сведак

У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST

MOST
28 студзеня 2026, 19:05

У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведак» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny. П'еса заснаваная на...

штрафы дальнобойщиков в Польше

В Польше оштрафовали беларусского дальнобойщика, который работал «за двоих». У него даже было две карты

MOST
28 студзеня 2026, 18:12

Под Познанью транспортные инспекторы остановили для проверки фуру, которой управлял беларус. Оказалось, он ездит «за двоих», то есть ведет учет рабочего времени и за себя, и за другого...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты