Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Польшчы ўшанавалі гадавіну нараджэння Кастуся Каліноўскага маршам на яго радзіму

MOST MOST
3 лютага 2025, 10:05
Навіны
A A
марш Кастуся Каліноўскага

Ганаровая варта каля помніка Кастусю Каліноўскаму. Фота арганізатараў

1 лютага беларусы зладзілі на Беласточчыне Kalinoŭski marš. Мерапрыемства было прымеркаванае да гадавіны паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве (1 лютага) і дня нараджэння Кастуся Каліноўскага (2 лютага).

Марш пачаўся ў мястэчку Гарадок, адкуль удзельнікі прайшлі пяць кіламетраў да вёскі Страшава, несучы сцягі і скандуючы лозунгі.

У Страшаве беларусы ўшанавалі памяць пісьменніка Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы, быў сябрам Васіля Быкава, а ў час Другой Сусветнай вайны кіраваў партызанскім атрадам імя Каліноўскага. Таксама згадалі вайсковага дзеяча часоў Беларускай Народнай Рэспублікі Міколу Дзямідава, які паходзіў з Гарадка і быў сваяком Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы ўдзельнікі паклалі партрэты гэтых дзеячаў і запалілі знічы.

марш Кастуся Каліноўскага
Фота арганізатараў

Адтуль актывісты вырушылі на аўтамабілях у вёску Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Ганаровую варту каля помніка нацыянальнаму герою неслі ўдзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Да манумента ўсклалі вянок, кветкі і знічы. Прачыталі «Ліст з-пад шыбеніцы».

марш Кастуся Каліноўскага
Kalinoŭski marš. Фота арганізатараў
марш Кастуся Каліноўскага
Kalinoŭski marš. Фота арганізатараў

Мерапрыемства арганізаваў беластоцкі філіял арганізацыі «Рух» пры ўдзеле беларускай дыяспары Беластока, клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863, «Беластоцкай харугвы» і «Беларускага дома». Арганізатары паведамляюць, што з меркаванняў бяспекі колькасць удзельнікаў была абмежаваная да пяцідзесяці чалавек, бо Мастаўляны знаходзяцца пры самай мяжы.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты