Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Гданьску падпалілі дом-прычэп беларуса. Ён дапамагаў бяздомным, а цяпер сам шукае сродкі на новае жыллё

MOST MOST
9 студзеня 2025, 20:23
Гісторыі
A A
дом-прычэп у Гданьску

Спалены грузавік. Фота: Старонка збору Алега Мядзведзева на Zrzutka.pl

Беларус Алег Мядзведзеў страціў дом-прычэп, які служыў яму жыллём і майстэрняй у польскім Гданьску. Грузавік падпалілі невядомыя. Унутры знаходзілася абсталяванне для працы: 3D-прынтары і ўстаноўка для лазернай рэзкі. Яно таксама страчанае. Цяпер Алег распачаў збор сродкаў, каб набыць новы дом-прычэп і аднавіць сваю дзейнасць.

Алег вымушаны быў эміграваць у Польшчу з-за палітычнага пераследу ў Беларусі. Да пераезду ў Гданьск ён жыў у розных гарадах Польшчы: у Лодзі, Катавіцах, а некаторы час нават знаходзіўся ў анархісцкім сквоце ў Варшаве: Алег належыць да анархістаў.

З цягам часу ён вырашыў набыць грузавік з кантэйнерам, які стаў ягоным жыллём і майстэрняй. Алег распрацоўвае настольныя гульні.

— У мяне быў пэўны досвед жыцця ў падобных умовах яшчэ да таго, як я набыў грузавік. Калі я жыў у Сопаце, я набыў прычэп-дачу. Некалькі месяцаў пражыў там, а пазней пераехаў у Гданьск. Але мне стала цесна, таму што было шмат абсталявання: 3D-прынтары, лазерная рэзка. Месца катастрафічна не хапала, і я вырашыў набыць грузавік, каб жыць і працаваць у ім, — распавядае Алег.

дом-прычэп у Гданьску
Грузавік Алега. Фота: Старонка збору Алега Мядзведзева на Zrzutka.pl

Дапамог затрымаць зладзеяў, а яны яго абвінавацілі

Жыццё ў грузавіку недалёка ад пляжа мела свае складанасці. Па словах Алега, яго некалькі разоў спрабавалі абрабаваць. Ён мяркуе, што падпал грузавіка можа быць звязаны з тым, што ён дапамог затрымаць двух зладзеяў за некалькі тыдняў да інцыдэнту.

—  Двое мужчын, якіх я напалохаў, спрабавалі ўцячы. Адзін з іх трапіў у поле, а другі пераскочыў праз плот. Я выклікаў паліцыю, якая ехала дзве гадзіны. У выніку іх затрымалі. Знайшлі ў іх машыне скрадзены матор з лодкі, якая стаяла побач з маім грузавіком, — расказвае Алег.

Але незнаёмыя, верагодна, вырашылі помсціць. Пасля таго выпадку на падставе іх абвінавачванняў ва ўжыванні зброі (у Алега быў пры сабе нож) паліцыя затрымала ўжо беларуса. Але паколькі сур’ёзных доказаў супраць яго не было, у выніку яго адпусцілі.

Напачатку лістапада 2024 года хтосьці падпаліў грузавік. Раніцай 4 лістапада Алег прыйшоў да свайго жылля, каб забраць рэчы перад ад’ездам у Варшаву, і ўбачыў поўнасцю згарэлы дом.

Алег адразу звярнуўся ў паліцыю. Транспартны сродак не быў застрахаваны ад пажару, таму атрымаць кампенсацыю за страту маёмасці не атрымалася.

Еда вместо бомб
Алег Мядзведзеў на раздачы ежы ў Гданьску. Фота: MOST
Еда вместо бомб
Алег Мядзведзеў на раздачы ежы ў Гданьску. Фота: MOST

Жыве ў знаёмых, але дапамагае іншым

Алег часта дапамагае іншым. Напрыклад, ужо восем гадоў удзельнічае ў міжнароднай ініцыятыве «Ежа замест бомб», якая накіраваная на дапамогу бяздомным і людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пачынаў у Беларусі, а пасля пераезду ў Польшчу працягнуў у Гданьску.

— Мы рыхтуем ежу ў суботу, а ў нядзелю раздаём каля помніка Нептуну ў Гданьску. Гэта важна, бо людзі ведаюць, што мы будзем там у адзін і той жа час. Звычайна рыхтуем каля 50 літраў супу, — тлумачыць Алег.

Але зараз Алег сам апынуўся ў складанай сітуацыі. Пасля знішчэння грузавіка ён часова жыве ў знаёмых і вымушаны часта пераязджаць. Каб аднавіць сваё жыццё і працягнуць працу, ён распачаў збор сродкаў. Зараз сабрана 3,4 тыс. злотых з 18 тыс. неабходных. Але таксама ён шукае магчымасці для супрацоўніцтва — Алег зацікаўлены ў распрацоўцы настольных гульняў і стварэнні сайтаў для недзяржаўных арганізацый.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГданьск

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты