Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Нас папрасілі заспяваць і далі 20 злотых». Паглядзелі, як беларусы калядуюць у Польшчы

MOST MOST
7 студзеня 2025, 19:41
Гісторыі
A A
як калядуюць у Польшчы

Фота: MOST

У многіх беларускіх эмігрантаў у Польшчы ёсць традыцыя калядаваць на Раство і ў студзеньскія святочныя дні. Калядоўшчыкі збіраюцца разам, апранаюцца ў касцюмы, бяруць зорку на палцы і ходзяць па хатах, спяваючы святочныя песні — калядкі. Увечары 7 студзеня журналістка MOST далучылася да адной з такіх груп у Беластоку і паназірала за традыцыяй.

Рыхтавацца да калядавання ўдзельнікі пачалі напярэдадні — сабраліся разам, каб згадаць калядкі, а таксама дарабіць касцюмы. Але журналістка Марыя Грыц распавядае, што сапраўдная падрыхтоўка да Калядаў пачынаецца значна раней, бывае нават ажно з восені.

— Я зразумела, што славутая лістападаўская дэпрэсія не хапае цябе за горла, калі ты рыхтуешся да Калядаў, — распавядае жанчына.

Пад падрыхтоўкай Марыя мае на ўвазе выраб каляднай батлейкі, стварэнне касцюмаў і масак, а таксама — яблычны сыр, які трэба спачатку сварыць, а пасля пачакаць месяц, каб ён адляжаўся.

— Глядзіце, вось ужо восень у вас і занятая, — дадае Марыя.

«Зорка яшчэ пару гадзін таму была скрынкай для міксера»

Мы далучаемся да беларускай групы, якая калядуе ўчатырох. Раней у ёй калядоўшчыкаў было больш. Але, па словах Марыі, усе жадаючыя наўпрост не змяшчаліся ў кватэрах — і колькасць удзельнікаў вырашылі паменшыць.

— У Беластоку мы калядуем другі год, а я агулам займаюся гэтым гадоў дзесяць. Штогод абяцаю, што больш не буду, але потым зорка мяне кліча калядаваць далей, — прызнаецца беларуска.

Часткі касцюмаў мядзведзя і козачкі, у якія апрануліся калядоўшчыкі, давялося шукаць у сэканд-хэндах, калядную зорку таксама рабілі самі. Маскі і зоркі хутка страчваюць прывабны выгляд, таму амаль кожны год іх даводзіцца рабіць наноў.

— Зорка яшчэ пару гадзін таму была скрынкай для міксера. Яна размаляваная, я на яе бубенчыкі павязала, — распавядае Марыя.

як калядуюць у Польшчы
Фота: MOST

Каб паспець наведаць усе запланаваныя кватэры, калядоўшчыкі распрацавалі адпаведны маршрут. Сёлетняя мапа калядавання выйшла за межы Беластока — давялося ехаць нават у вёску.

— Мы не абвяшчалі адкрыты кол, каб нас запрашаў той, хто хоча. Але мяне вельмі ўразіла, што не мы ініцыюем наш візіт, а людзі самі ўжо маюць патрэбу нас запрасіць.

Як ратаваць казу і чаму не варта наліваць калядоўшчыкам

Часам гаспадары губляюцца падчас прыходу калядоўшчыкаў. Маўляў, як сустракаць Дзеда Мароза са Снягуркай зразумела, а як весці сябе з фальклорнымі персанажамі — не зусім.

Таму Марыя распрацавала спецыяльную інструкцыю, у якой пазначыла, як весці сябе падчас калядавання. У ёй беларуска папярэджвае, што будуць загадкі — і пужацца іх не трэба. А калі падчас выступлення каза падае на падлогу, трэба даць ёй нейкія прысмакі, каб яна ўстала.

— Чалавек можа разгубіцца і не зразумець, як ратаваць казу. Бо трэба ёй і сала, і піражок на кожны ражок, а каб роўнай была спінка — трэба казе мандарынка, — распавядае беларуска.

Раней некаторыя гаспадары прапаноўвалі Марыі з калядоўшчыкамі спіртныя напоі. Знайшоўся нават мужчына, які паставіў на стол гарэлку і сказаў, што не адпусціць, пакуль тыя не дап’юць бутэльку. Пасля таго выпадку Марыя стала пазначаць у інструкцыі, што наліваць калядоўшчыкам не трэба.

як калядуюць у Польшчы
Фота: MOST

Расчулілі да слёз

Сёлета сітуацыя крыху іншая — у складзе калядоўшчыкаў дзевяцігадовая «козачка», таму алкаголь удзельнікам не прапануюць. Затое сярод гаспадароў сустрэлася жанчына, якую прыход калядоўшчыкаў расчуліў да слёз.

— Мы, па шчырасці, не ведалі што рабіць: ці суцяшаць, ці далей працягваць спяваць. Не кожны дзень да вас калядоўшчыкі прыходзяць, праўда? — разважае Марыя.

Увагу на калядоўшчыкаў сёлета звярталі і палякі — больш за ўсё ім падабалася зорка і яны вельмі яе хвалілі.

— Калі мы выходзілі з мінулай хаты, сям’я палякаў з дзецьмі нават папрасіла нас заспяваць. Далі нам 20 злотых — нечакана і вельмі прыемна.

як калядуюць у Польшчы
Фота: MOST

«Каляды ў эміграцыі паказваюць нашу істотнасць»

Да вечара 7 студзеня калядоўшчыкі скончаць наведваць кватэры. Але, як адзначае Марыя, яны разам з сябрамі ўжо прадумваюць, як палепшыць праграму ў наступным годзе.

— Мне падаецца, Каляды ў эміграцыі паказваюць нашу істотнасць і супольнасць. Што мы не проста сядзім на Раство за сталом сямейкай, а што да нас могуць завітаць самыя нечаканыя госці.

Марыя згадвае выпадак, калі сям’я з двух беларусаў толькі пераехала ў Польшчу, трапіўшы як раз на Раство.

— Яны былі настолькі шчаслівыя, што ім хтосьці дзверы адчыніў. Тады мы проста не маглі адмовіць і селі разам з імі за стол. У такія моманты я адчуваю, што Каляды — істотныя, яны супакойваюць людзей, напаўняюць іх цеплынёй і светам.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеластокГалоўнаеРэпартажыСвяты

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты