Субота, 29 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Польшчы выдадуць «Гары Потэра» па-беларуску, але ў Беларусі прадаваць гэтыя кнігі забаронена

MOST MOST
23 снежня 2024, 16:53
Навіны
A A
Гары Потэр па-беларуску

Фрагмент вокладкі кнігі «Гары Потэр і Таемная зала»

Выдавецтва «Янушкевіч» дамовілася з брытанскімі праваўладальнікамі серыі кніг пра Гары Потэра пра выданне кніг на беларуская мове. Чацвёртая кніга «Гары Потэр і Келіх агню» пабачыць свет 8 лютага 2025 года. Але прадаваць яе ў Беларусі нельга будзе.

Выдавецтва паспела перакласці на беларускую мову тры першыя кнігі серыі: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і Таемная зала», «Гары Потэр і вязень Азкабана». Але ў ліпені 2024 года стала вядома, што праваўладальнікі адмовіліся ад супрацоўніцтва, аргументаваўшы гэта тым, што «не хацелі звязвацца ні з чым беларускім», пакуль краіна пад санкцыямі.

Выдавецтва «Янушкевіч», якое працуе ў Польшчы, правяло перамовы і дабілася права выдаваць «Гары Потэра» па-беларуску, але з жорсткімі абмежаваннямі. Кнігі Дж. К. Роўлінг будуць эксклюзіўна прадавацца толькі на пляцоўках выдавецтва: у кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, інтэрнэт-краме knihauka.com, маркетплейсах Allegro і Amazon.

«Яшчэ горш, іх забаронена прадаваць на тэрыторыі Беларусі і Расіі. А гэта азначае, што мы не зможам дасылаць кнігі пра Гары Потэра поштай у Беларусь. Спадзяёмся, што, нягледзячы на гэтыя перашкоды, нашы чытачы на радзіме знойдуць рашэнні, як набыць і атрымаць новыя выданні», — паведамілі ў «Кнігаўцы».

Усе рэсурсы кампаніі зараз будуць накіраваныя на серыю кніг пра Гары Потэра. Пераклад чацвёртай кнігі з англійскай мовы выкананы Аленай Пятровіч, яна змяшчае ажно 712 старонак. Будуць дадрукаваныя ў цвёрдай вокладцы і тры папярэднія кнігі серыі.

«Мы ідзём ва-банк, амаль усе нашы фінасавыя рэсурсы пойдуць на друк новых накладаў кніг пра Гары Потэра. Іншыя праекты, сярод якіх творы Рэя Брэдберы, Хорхе Луіса Борхеса,  Рэбекі Кван, Айн Рэнд, Фрэнка Герберта і інш., адкладаюцца да лепшых часоў, — адзначылі ў «Кнігаўцы».

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ABW

В Польше трех беларусов и двух украинцев задержали за шпионаж. Задания они получали в Telegram, оплату — криптовалютой

MOST
28 лістапада 2025, 15:18

Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....

Илон Маск в Варшаве

Беларусу, который нарисовал в Варшаве «зигующего» Маска, вынесли приговор

MOST
28 лістапада 2025, 11:59

Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...

Дональд Туск

В Польше заочно арестовали диверсантов, которые бежали в Беларусь

MOST
27 лістапада 2025, 20:09

Варшавский суд вынес решение об аресте двух граждан Украины, подозреваемых в диверсиях на железной дороге 15-16 ноября. Их возьмут под стражу на два месяца, как только задержат, сообщил...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты