Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Нават падчас вайны нельга забывацца на традыцыю». Беларуска — пра «Гуканне вясны» і духоўнае аблічча народа

MOST MOST
1 красавіка 2022, 07:46
Гісторыі
A A
нельга забывацца на традыцыю

Фота: Наста Казановіч

У Копнай Гары, што адразу за мястэчкам Супрасль, беларусы гукалі вясну. Удзельніца абраду Наста Казановіч напісала для MOST колькі слоў пра атмасферу, якая панавала ў той дзень.

Сцягі Вольнай Беларусі і Украіны стаялі на варце мерапрыемства. Тут распалілі вогнішча, смажылі мяса. Шмат хто прывёз бліны і іншыя пачастункі.

Дзеці спявалі вясновыя песні, пасля забаўляліся разам з дарослымі: перацягвалі канат, палілі пудзіла. Вакол вогнішча завёўся карагод.

Нават падчас вайны нельга забывацца на традыцыю.

Бо як нам праз долю-нядолю продкі перадалі радасць першаму вясноваму сонейку, так і мы навучаем гэтай традыцыі дзяцей. Беларуская нематэрыяльная спадчына стварае ўнікальнае духоўнае аблічча народа, якое адрознівае нас ад іншых і дапамагае перажыць любую навалу.

Да таго ж такія імпрэзы дапамагаюць інтэгравацца і беларусам з украінцамі, якія ўцякаюць ад вайны, і палякам, якія ветліва нас усіх прымаюць — так, яны далучаліся да нашага святкавання.

Удзельнікі «Гукання вясны» казалі, што святкаванне адбылося нібы па-сямейнаму. Сапраўды, на эміграцыі сярод беларусаў часта чуешся як дома. Нас яднае агульная культура і адна мэта — Вольная Беларусь, у якой будзем гаспадарыць мы, беларускі народ.

Тэгі: Меркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты