Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Мы — голас палітвязняў». Беларуская дыяспара ў Польшчы праводзіць акцыі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека

MOST MOST
9 снежня 2024, 10:30
Навіны, Падзеі
A A
акцыя салідарнасці

Акцыя салідарнасці ў Беластоку. Фота: Беларусская дыяспара Беластока

Акцыі салідарнасці праходзяць у буйных гарадах Польшчы з 7 па 10 снежня. Мерапрыемствы прымеркаваныя да Міжнароднага дню правоў чалавека.

«Мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі. Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Помслівы рэжым працягвае свае лапы і за мяжу. Яшчэ нядаўна КДБ зладзіў выкраданне Васіля Верамейчыка, ваяра і сумленнага беларуса. Мы не можам маўчаць, таму мы выходзім. Мы — голас палітвязняў», — кажуць прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Акцыі салідарнасці ўжо прайшлі ва Уроцлаве, у Беластоку, Гданьску і Шчэціне. 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека мерапрыемства запланаваныя ў Варшаве:

  • Акцыя каля помніка Каперніку. Пачатак а 14:00.
  • У музеі Вольнай Беларусі будзе адкрыта выстава «Пачуцці», дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Пачатак а 19:00.

Таксама да Міжнароднага дня правоў чалавека ў нацыянальнай мастацкай галерэі «Захэнта» ў Варшаве праходзіць «Марафон лістоў». Гэтую праваабарончую акцыю штогод праводзіць арганізацыя Amnesty International. Сярод адрасатаў таксама і беларускія палітвязні.

Па стане на 9 снежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1288 чалавек. Журналісты, блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцый пратэсту знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Большая частка гэтых людзей трапіла пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.

Тэгі: БеларусьПалітзняволеныя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Апошнi сведак

У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST

MOST
28 студзеня 2026, 19:05

У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведак» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny. П'еса заснаваная на...

штрафы дальнобойщиков в Польше

В Польше оштрафовали беларусского дальнобойщика, который работал «за двоих». У него даже было две карты

MOST
28 студзеня 2026, 18:12

Под Познанью транспортные инспекторы остановили для проверки фуру, которой управлял беларус. Оказалось, он ездит «за двоих», то есть ведет учет рабочего времени и за себя, и за другого...

суд по ВНЖ

В Польше суд признал незаконным затягивание сроков по делу о ВНЖ. Что это изменит?

MOST
28 студзеня 2026, 09:54

Воеводский административный суд польского города Гливице (Силезское воеводство) признал незаконной заморозку сроков рассмотрения дела о ВНЖ. О прецеденте рассказала юрист Ольга Винник. «Суд признал бездействие органа незаконным. Ни...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты