Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Рамана Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці

MOST MOST
25 лістапада 2024, 20:11
Навіны
A A
Роман Протасевич

Партрэт Рамана Пратасевіча каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці. Фота: MOST

Беларусы Гданьска склалі адкрыты ліст да Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці з просьбай прыбраць партрэт Рамана Пратасевіча з плаката, прысвечанага беларускім палітвязням. Яны сцвярджаюць, што цяпер ягоная праца шкодзіць справе беларусаў. Зараз пад лістом збіраюць подпісы.

«Мы перакананыя: прысутнасць партрэта Рамана Пратасевіча ў самым сэрцы Гданьска стала небяспечна блізкаю да рэкламавання ягоных сумнеўных паслуг ды прасоўвання прыкрых прапагандысцкіх тэзаў», — пішуць ініцыятары (мы нязначна адкарэкціравалі напісанне).

Банер з партрэтамі вядомых беларускіх палітвязняў з’явіўся каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці ў 2021 годзе. Сярод выяў апынуўся і партрэт Рамана Пратасевіча, экс-рэдактара тэлеграм-канала Nexta, арыштаванага ў выніку аперацыі па пасадцы ў Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair.

Тады ён быў адным з сімвалаў пратэсту, але праз тры гады стаўленне да яго ў беларусаў змянілася. Ён актыўна супрацоўнічае з беларускім рэжымам, у тым ліку на баку рэжыму ўдзельнічае ў паказальнай кампаніі па вызваленні палітвязняў. Напрыклад, ён першым паведаміў пра нядаўнюю сустрэчу Марыі Калеснікавай з бацькам.

Роман Протасевич
Банер каля Еўрапейскіага цэнтра Салідарнасці з партрэтамі беларускіх палятвязняў. Фота: Petycjeonline.com/465932

Што думаюць беларусы Гданьска

У канцы кастрычніка ў закрытым чаце беларусаў Гданьска прайшло апытанне на тэму таго, ці варта здымаць партрэт Пратасевіча. Сярод 77 удзельнікаў 70% выказаліся за тое, каб яго зняць, і 30% — за захаванне партрэта.

— Пратасевіч — знакавая, у некаторых момантах ключавая постаць падзей беларускай рэвалюцыі 2020 года, — лічыць актывіст дыяспары пад нікам Ufulu. — Яго затрыманне праз авіяпірацтва паспрыяла прыцягненню ўвагі да Беларусі ў 2021 годзе, пачаліся значныя санкцыі, чаго не было нават пасля гвалту ў Беларусі ў 2020-м… Ён шаблон ламання людзей рэжымам. Чалавек, які пагадзіўся на супрацоўніцтва з рэжымам па дагэтуль невядомых прычынах. Яго гісторыя як ахвяры рэжыму яшчэ не скончаная, мы дакладна не ведаем, што і як з ім рабілі. Але гэта не адмяняе таго факта, што ён супрацоўнічае зараз з рэжымам.

Але многія актывісты ўпэўненыя, што партрэт трэба прыбраць ці хаця б дапоўніць каментарамі, якія адлюстроўвалі б бягучае становішча.

Ініцыятар збору подпісаў за зняцце партрэта Яўген Грышчанка лічыць, што цяперашнія дзеянні Пратасевіча могуць быць небяспечнымі для беларусаў:

— Раман прапануе людзям звяртацца да яго па дапамогу, каторая абернецца вязніцаю ды тартурамі (пакутамі. — Заўв. MOST).

Актывіст таксама падкрэслівае, што партрэт Пратасевіча можа ўспрымацца як рэклама яго цяперашняй дзейнасці. Яўген лічыць, што яго месца павінен заняць іншы сімвал беларускай барацьбы — той, хто працягвае супраціў і сёння.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГданьскПалітзняволеныя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Апошнi сведак

У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST

MOST
28 студзеня 2026, 19:05

У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведак» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny. П'еса заснаваная на...

штрафы дальнобойщиков в Польше

В Польше оштрафовали беларусского дальнобойщика, который работал «за двоих». У него даже было две карты

MOST
28 студзеня 2026, 18:12

Под Познанью транспортные инспекторы остановили для проверки фуру, которой управлял беларус. Оказалось, он ездит «за двоих», то есть ведет учет рабочего времени и за себя, и за другого...

суд по ВНЖ

В Польше суд признал незаконным затягивание сроков по делу о ВНЖ. Что это изменит?

MOST
28 студзеня 2026, 09:54

Воеводский административный суд польского города Гливице (Силезское воеводство) признал незаконной заморозку сроков рассмотрения дела о ВНЖ. О прецеденте рассказала юрист Ольга Винник. «Суд признал бездействие органа незаконным. Ни...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты