Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы запусцілі ў Кракаве першае беларускамоўнае GPT-радыё

MOST MOST
5 лістапада 2024, 20:05
Гісторыі
A A
беларускае GPT-радыё

Застаўка GPT-радыё. Скрыншот Gptradio.online

Беларус Георгій Качаноўскі разам з камандай аднадумцаў запусціў у Кракаве прататып першага беларускамоўнага GPT-радыё. Мэтай праекта яны называюць падтрымку і папулярызацыю беларускай культуры праз штучны інтэлект.

«Ідэя прыйшла мне ў галаву два гады таму, калі я даведаўся, што штучны інтэлект здольны агучваць тэкст на англійскай з натуральнымі інтанацыямі. Я падумаў: “Калі гэта магчыма на англійскай, то чаму б не на беларускай?“», — расказаў Георгій.

Аднак два гады таму яшчэ не існавала даступных мадэлей для якаснага агучвання беларускай мовы, і праект быў адкладзены.

Увосень 2024 года Георгій падзяліўся ідэяй на сустрэчы новага бізнес-клуба ў Кракаве і знайшоў аднадумцаў. Так да праекта далучыліся Дзяніс, Ваня і Дзіма — Георгій называе толькі іх імёны.

«Мы рэгулярна сустракаліся ў чайнай Кракава, абмяркоўвалі дэталі, размяркоўвалі задачы і ўпэўнена ішлі да стварэння MVP (мінімальна жыццяздольнага прадукту)», — напісаў Георгій.

«Як падвыпіўшы паляк або амерыканскі турыст»

Каманда паспрабавала розныя мадэлі, але найлепшай апынулася GPT 4o.

Наступным этапам было стварэнне голасу вядучага.

«Большасць мадэлей агучваюць альбо як падвыпіўшы паляк, альбо як амерыканскі турыст, які навучаецца беларускай мове», — канстатуе Георгій.

Пасля тэсціравання розных варыянтаў каманда спынілася на мадэлі ад праекта Donar.by — «адной з нямногіх, здольных карэктна прайграваць беларускае вымаўленне з правільным націскам».

Затым беларусы стварылі першы эфір працягласцю паўтары гадзіны і прадставілі яго ўдзельнікам бізнес-клуба, каб атрымаць зваротную сувязь. У цэлым праект атрымаў станоўчыя водгукі, хаця ўдзельнікі палічылі, што на слых можна заўважыць, што голас генерыруецца. Тады мужчынскі голас замянілі на больш мяккі жаночы, што «зрабіла эфір больш падобным на “жывое” радыё».

У планах — праграмы вывучэння беларускай мовы і казкі для дзяцей

Зараз праект знаходзіцца на стадыі MVP.

«Мы ўручную ствараем тэкст і агучванне, каб сабраць аналітыку і зразумець, наколькі цікавая беларускамоўная радыёстанцыя слухачам», — паведаміў Георгій.

Акрамя беларускамоўных эфіраў, на радыё ёсць вядучыя, якія размаўляюць па-англійску — каманда лічыць, што гэта «ідэальны дадатак для тых, хто хоча падзяліцца радыё з англамоўнымі сябрамі».

На бягучым этапе праект ставіць мэтай даведацца, ці ёсць у беларусаў цікавасць да беларускамоўнага GPT-Radio. Калі гэта пацвердзіцца, плануецца аўтаматызаваць працэс, каб штодзённыя эфіры былі ўнікальнымі.

Зараз на паўторы трансліруецца каля дзвюх гадзін эфіру. У планах — пашырыць яго і дадаць праграмы для вывучэння беларускай мовы, а таксама вячэрнія казкі для дзяцей.

«Падтрымліваць беларускую культуру з мінімальнымі выдаткамі»

«Дзякуючы тэхналогіям штучнага інтэлекту мы можам падтрымліваць беларускую культуру з мінімальнымі выдаткамі, ствараючы новыя магчымасці для захавання мовы ў лічбавую эпоху», — мяркуе Георгій.

Для працы радыёстанцыі спатрэбяцца рэдактар і праграміст, але ў цэлым, як плануецца, выдаткі будуць значна ніжэй, чым у традыцыйнай радыёстанцыі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеларуская моваКракаў

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты