Субота, 29 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуская мастачка ў Польшчы просіць дапамогі. Яна цяжка захварэла

MOST MOST
1 кастрычніка 2024, 15:26
Навіны
A A
мастачка

Ніна Маргаева. Фота: BCC/Belarusian Council for Culture

Беларуская рада культуры абвясціла тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. Беларуска ў эміграцыі раптоўна цяжка захварэла.

Ніна з’ехала ў Польшчу з сынам у 2022 годзе. У эміграцыі жанчына атрымала статус дадатковай абароны. У студзені 2023 года ў Варшаве ў Ніны дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). На дадзены момант гэтая хвароба з’яўляецца невылечнай, яна хутка прагрэсуе.

«Я здымаю кватэру, утрымліваю сына і пакрываю ўсе выдаткі на лячэнне. У цяперашні час мой фізічны стан значна пагоршыўся (не магу рухацца без падтрымкі, рукі амаль не працуюць, худнею), і мне патрэбна дапамога апекуна, якому таксама трэба плаціць», — піша Ніна ў абвестцы на старонцы Фундацыі «Kawałek Nieba».

Беларуская рада культуры абвясціла, што ўсе данаты, якія паступяць цягам гэтага тыдня, будуць перададзены Ніне.

«Мы, як і іншыя прадстаўнікі творчай супольнасці Беларусі, шакаваныя навіной пра цяжкую сітуацыю з нечаканай хваробай мастачкі Ніны Маргаевай. Заклікаем усіх неабыякавых беларусаў далучыцца да збору. Акрамя сабраных сродкаў, якія паступяць на наш рахунак, мы таксама будзем шукаць дадатковыя магчымасці для дапамогі Ніне», — такі допіс з’явіўся на старонцы Беларускай рады культуры ў Facebook.

Падтрымаць Ніну Маргаеву можна праз Беларускую раду культуры і збор на старонцы Фундацыі «Kawałek Nieba»

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ABW

В Польше трех беларусов и двух украинцев задержали за шпионаж. Задания они получали в Telegram, оплату — криптовалютой

MOST
28 лістапада 2025, 15:18

Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....

Илон Маск в Варшаве

Беларусу, который нарисовал в Варшаве «зигующего» Маска, вынесли приговор

MOST
28 лістапада 2025, 11:59

Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...

Дональд Туск

В Польше заочно арестовали диверсантов, которые бежали в Беларусь

MOST
27 лістапада 2025, 20:09

Варшавский суд вынес решение об аресте двух граждан Украины, подозреваемых в диверсиях на железной дороге 15-16 ноября. Их возьмут под стражу на два месяца, как только задержат, сообщил...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты