Аўторак, 20 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Польшчы адзначаць Дзень годнасці ў чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў

MOST MOST
7 жніўня 2024, 14:18
Навіны
A A
Дзень годнасці ў Польшчы

Фота: Тэлеграм-канал Беларусы Куява-Памор'я

Беларусы Польшчы плануюць адзначыць чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў акцыямі супраць дыктатуры. Мерапрыемствы да Дня годнасці пройдуць 9-10 жніўня ў розных гарадах краіны.

Варшава

Беларусы Варшавы 9 жніўня выйдуць на марш у колерах пратэсту. Ён пройдзе па маршруце Plac Żelaznej Bramy — Marszałkowska — Świętokrzyska — помнік Каперніку. Пачатак — а 18.00.

Беласток

Беларусы збяруцца 9 жніўня каля помніка Юзафу Пілсудскаму (Rynek Kościuszki 4) а 18.30.

Кракаў

Беларусы Кракава 9 жніўня пройдуць маршам з плошчы арміі Напалеона да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбудзецца мітынг. Мерапрыемствы пачнуцца а 18.00.

Гданьск

Беларусы збяруцца 9 жніўня а 18:00 каля Фантана Нептуна і пройдуць маршам да Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці.

Шчэцін

Беларусаў запрашаюць 9 жніўня а 18:30 на Plac Solidarności.

Уроцлаў

Ва Уроцлаве плануюць шэраг мерапрыемстваў.

9 жніўня а 17:30 адбудзецца адкрыццё выставы Вольгі Якубоўскай «Беларусы — коцікі» (вул. Świdnicka, каля рынку).

А 18:30 пачнецца бясплатны канцэрт беларускіх музыкаў у Salonik Pub (вул. Braniborska 2/10). Тут выступяць Валянціна Болбас, Адэля Вольская і Алесь Папковіч.

А 10 жніўня а 16.00 беларусы пройдуць маршам ад плошчы Wolności да рынку, дзе з прамовамі выступяць палітыкі і актывісты.

Торунь

Беларусы збяруцца 9 жніўня а 19:00 каля помніка Каперніку.

Быдгашч

У Быдгашчы беларусы выйдуць 10 жніўня а 16:00 да Старамесцкага моста.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Вадохрышча

Паглядзелі, як праваслаўныя Падляшша і беларускія эмігранты ў Польшчы адзначылі Вадохрышча

MOST
19 студзеня 2026, 16:07

Праваслаўныя, якія жывуць на Падляшшы — у рэгіёне, што мяжуе з Беларуссю, — адзначылі Вадохрышча. Акунацца ў палонку тут не прынята, а вось рубіць у лёдзе крыж і...

Бобровники

«Только жесткая реакция будет понята». Польский политик предложил снова закрыть «Бобровники» и «Кузницу»

MOST
19 студзеня 2026, 11:21

Председатель фонда «Институт национальной безопасности» Станислав Жарын предложил закрыть недавно открытые погранпереходы на границе с Беларусью в ответ на массовый прилет метеозондов с контрабандными беларусскими сигаретами. «Очередная наглая...

номера

Беларус на фуре с двумя польскими номерами пытался ввезти 6 млн сигарет в Великобританию — попал в тюрьму

MOST
19 студзеня 2026, 08:30

Суд в Великобритании приговорил к двум годам и семи месяцам лишения свободы гражданина Беларуси Андрея С. В июне прошлого года он, управляя грузовиком с польскими номерами, пытался ввезти...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты