• Галоўная
  • Гісторыі
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama

«Ведаюць англійскую», «Ілжывы народ», «Такія самыя, як мы». Што палякі думаюць пра беларускі характар? ВІДЭА

Чым беларусы адрозніваюцца ад расіян і ўкраінцаў? Лад жыцця, характар, яшчэ нешта? А можа — нічым? Пра адрозненні між усходнеславянскімі народамі мы запыталіся ў жыхароў Беластока.

***

— Уласна, гэта такі ілжывы народ. Некалі я часта ездзіла ў Гродна, у Расію. Заўсёды мяне ашуквалі, брахалі. Гэта народ, якому не варта верыць і давяраць.

— Усім беларусам?

— Ну, не цалкам. Заўсёды станоўчая адзінка знойдзецца, як у кожнай нацыі. У нас таксама не ўсе ідэальныя.

— Чаму з беларусамі так?

— Гэта хіба ўлада. Гэта віна ўлады.

— Улада так можа ўплываць на характар цэлай нацыі?

— Напэўна, напэўна. Суворасць, дысцыпліна, тэрор — усё гэта. Замыкае людзям раты, а людзі таксама хочуць жыць.

***

— Яны маюць прывітую такую палітыку, такую ментальнасць, што яны слухаюцца. Слухаюцца вярхоўную ўладу, старэйшых людзей, хоць, можа, старэйшых не, але яны вельмі паслухмяныя. Можа, баяцца. А ўкраінцы, можа, троху больш празаходнія — таму іншыя.

— А расіяне?

— Старэйшыя расіяне — яны, прабачце, вераць толькі ў Пуціна. Пуцін ім пенсіі дае… Бо я размаўляла з такой сяброўкай, якая па тэлефоне са сваёй сяброўкай з Расіі гутарыла: «А што ты кажаш, раней не было пенсіі, а зараз пенсія рэгулярная ў той самы дзень, і павінна так быць, і так добра».

— Ці могуць быць празаходнія беларусы?

— Ёсць, ёсць празаходнія, уласна.

— Мабыць, гэта тычыцца моладзі?

— Беларусы ведаюць замежныя мовы. Беларусаў, можа, больш чым палякаў ведае англійскую мову. Я сустрэла такога пана можа з тры тыдні таму на дзіцячай пляцоўцы. Ён быў з сыночкам, я была з унучкай. Мы размаўлялі. Ён наогул іншы. Інакш да ўсяго падыходзіць. Ён працуе ў Польшчы. Па-польску размаўляе, жонка таксама. Маладыя, гавораць па-англійску. Нашы палякі — не кожны англійскую ведае. А маё пакаленне вучыла расійскую мову.

***

— Не ведаю.

— Не маеце знаёмых беларусаў?

— Маю беларусаў знаёмых, але ніколі не задумваўся, чым могуць адрознівацца.

— Можа, ад палякаў нечым розняцца?

— Не магу сцвярджаць, каб былі нейкія адметнасці. Кожны жыве сваім жыццём. Я не бачыў, каб былі нейкія вялікія адрозненні ў характарах.

Паўсюдна трапляюцца розныя людзі. Залежыць ад выхавання, ад узроўню інтэлекта. У Польшчы шмат людзей дурнейшых, і ў Беларусі, і ва Украіне… Паўсюдна таксама хапае разумных. Па-рознаму.

***

— Чым адрозніваюцца? Не ведаю. Напэўна, менш агрэсіўныя за ўкраінцаў. Ніколі не задумваўся, не разбіраюся ў этнічных групах.

— Зараз падумаю… Маю беларуску-сяброўку. Прыемная, кампанейская, вясёлая. Заўсёды ўсмешлівая. Уласна, сёння я таксама з ёй бачылася.

***

— Яны больш спакойныя.

— Больш спакойныя за ўкраінцаў і расіян?

— Так.

— Чаму?

— Бо ні з кім не ваююць. Гісторыя паказвае, што ўкраінцы і расіяне ваююць. Але не ведаю ў гісторыі ніводнага факта, каб Беларусь з некім распачала вайну.

***

— Цяжка казаць пра стэрэатыпы, пакуль не даведаешся чалавека. Бо стэрэатыпы крыўдзяць. Таму я лічу, што каб ацаніць нейкага чалавека, трэба з ім найперш пазнаёміцца. Усе роўныя, пакуль не пазнаёмішся з канкрэтным чалавекам.

***

— Быў там [ва Украіне] пару разоў, дык мяне так знервавалі, што… 20 год таму гэта было, але чую па сёння: «Дай, дай, дай…». Тады, калі я ездзіў, то чуў: «Дай нагавіцы, дай есці, дай паліва, дай гэта…». Тут так не было, у Беларусі. Там… там было горш.

Што там, Лукашэнка іх трымае, а яны бедакі… Неяк там караскаюцца наперад.

— Ці ў іх атрымаецца?

— А гэтага… Атрымаецца, калі Лукашэнкі не будзе.

***

— Можа, у Польшчы ёсць стэрэатыпы адносна беларусаў? Што гэта за народ, што за людзі?

— Не ведаю, бо не маю ў сваім коле людзей са стэрэатыпным мысленнем. Такія самыя, як мы!

***

— Хіба нічым [не адрозніваюцца].

— Окей, дзякуй!

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Корали Фаржа

«Папа сказал: «Мог тебя не отправлять в Польшу — закончила бы ПТУ и чесала волосы». Беларусская визажистка делает макияж европейским звёздам

Беларусская визажистка Злата Каминьска делала макияж участникам польского Евровидения Swada x Niczos, красила российскую исполнительницу Лизу Монеточку, украинскую певицу Луну и несколько раз делала мейкап режиссёрке фильма «Субстанция»...

Поляк уехал в Беларусь

В сети завирусилися ролик поляка, который приехал в Беларусь в надежде зарабатывать 3 тысячи евро

В TikTok завирусился видеоролик поляка, который якобы уехал в Беларусь на заработки. «Мне сказали, что здесь можно заработать от 3 тыс. евро», — говорит мужчина и тут же показывает...

секс-услуги в Польше

«Сначала это было прикольно, но потом стали заставлять». Парень обещал беларуске помочь с работой в Варшаве, а втянул её в секс-услуги

Беларуска Снежана (имена в материале изменены) уже три года живёт в Варшаве. Стабильной работы у неё пока нет, но время от времени девушка подрабатывает в общепите. Поэтому когда...