Нядзеля, 30 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы стварылі петыцыю да праваўладальнікаў «Гары Потэра», каб яго можна было выдаваць па-беларуску ў Польшчы

MOST MOST
5 ліпеня 2024, 10:10
Навіны
A A
Гары Потэр па-беларуску

Фрагмент вокладкі кнігі «Гары Потэр і Таемная зала»

Беларусы стварылі петыцыю да праваўладальнікаў «Гары Потэра», каб выдавецтва «Янушкевіч» магло выдаваць гэтыя кнігі па-беларуску. Раней праваўладальнікі адмовіліся ад супрацоўніцтва, бо «не хочуць звязвацца ні з чым беларускім», пакуль краіна пад санкцыямі.

Выдавецтва «Янушкевіч» зараз функцыянуе ў Польшчы, дзе працуе як польская юрыдычная асоба. Да разрыву сувязей яно паспела перакласці на беларускую мову тры першыя кнігі серыі: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і Таемная зала», «Гары Потэр і вязень Азкабана».

— Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе… — напісала ў канцы чэрвеня выдавецтва ў сваім тэлеграм-канале «Кнігаўка».

Яно таксама дадало, што палітыкам, дыпламатам і іншым дзеячам ёсць дзе разгарнуцца.

У створанай петыцыі аўтары падкрэсліваюць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля палітычна матываванага пераследу з боку беларускіх уладаў і што праз палітычны пераслед за 3,5 гады пакінулі краіну каля 500 тыс. беларусаў.

— Сярод іх шмат сем’яў з малымі дзецьмі, якія цяпер раскіданыя па ўсім свеце з абмежаваным доступам да беларускамоўных матэрыялаў. Магчымасць чытаць «Гары Потэра» па-беларуску — гэта вялікая падтрымка для маленькіх фанатаў не толькі ў выгнанні, але й беларускамоўных дзяцей у самой Беларусі, — сцвярджаюць аўтары петыцыі.

Яны таксама падкрэслілі, што беларуская мова зараз знаходзіцца ў небяспецы, ЮНЕСКА прызнала яе «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх папулярных кніг, як «Гары Потэр», на беларускай мове спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання і культурнай разнастайнасці.

На момант падрыхтоўкі гэтага матэрыялу петыцыю падпісалі больш за 440 чалавек.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ночь открытых судов

Признание однополых браков и конфликт вокруг спецслужб. Главные новости Польши за неделю

MOST
30 лістапада 2025, 11:44

Рассказываем, что случилось в Польше с 24 по 30 ноября 2025 года. Суд ЕС постановил, что Польша должна признавать однополые браки, заключенные в других странах ЕС, и вносить...

ABW

В Польше трех беларусов и двух украинцев задержали за шпионаж. Задания они получали в Telegram, оплату — криптовалютой

MOST
28 лістапада 2025, 15:18

Спецслужбы Польши задержали трех граждан Беларуси и двух украинцев за сотрудничество с иностранной разведкой. По версии следствия, они получали задания через мессенджер Telegram, а вознаграждение — в криптовалюте....

Илон Маск в Варшаве

Беларусу, который нарисовал в Варшаве «зигующего» Маска, вынесли приговор

MOST
28 лістапада 2025, 11:59

Беларусскому художнику Максиму, который в январе разместил на одном из зданий Варшавы арт-постер с изображением Илона Маска, вынесли приговор. Как сообщает «Еўрарадыё», ему присудили два года условно, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты