Панядзелак, 1 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Беларусы падтрымліваюць Украіну, ваююць з вамі лукашысты». Што казалі ўдзельнікі антываеннай акцыі ў Польшчы

MOST MOST
2 сакавіка 2022, 21:30
Гісторыі
A A
Антываенны пікет беларусы

Фота: MOST

Антываенны пікет правялі ў сераду, 2 сакавіка, беларусы каля Тэрэспаля. Тыя, хто выехаў з радзімы і цяпер жыве ў Польшчы, сабраліся з польскага боку беларуска-польскай мяжы, каб выказаць пазіцыю.

Ініцыятарам акцыі выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка — на акцыі ён казаў пра тое, як беларусы падтрымліваюць украінцаў, і стратэгію НАУ аб міжнародным непрызнанні Лукашэнкі і яго ўрада.

Пачатак мітынгу быў анансаваны на 12 гадзін дня, але многія прыехалі пазней з-за таго, што паліцыя і пагранічнікі выбарачна даглядалі машыны. Некаторыя аўтамабілісты заляпілі чырвона-зялёны сцяжок на беларускіх нумарах бел-чырвона-белым або «Пагоняй». На многіх аўто — украінская сімволіка. 

Фота: MOST

Увесь час людзі прыязджалі і з’язджалі, але заўсёды ўздоўж дарогі ля самага памежнага пераходу заўсёды стаяла як найменей сотня чалавек з плакатамі, бел-чырвона-белымі беларускімі і жоўта-блакітнымі ўкраінскімі сцягамі. Мы паразмаўлялі з удзельнікамі акцыі пра тое, чаму яны прыехалі ў гэты дзень пад Тэрэспаль.

Таццяна з Віцебска

— Хаця б так хочам паўдзельнічаць у тым, каб спыніць тое, што развязалі Пуцін і Лукашэнка. Маральна дапамагчы нашым людзям, якія ў Беларусі. Свет не ўяўляе, што адбываецца ў Беларусі. Усе кажуць: беларусы, выходзьце. Цяпер там нацысцкая Германія 1939 года. Калі ты проста выйшаў на вуліцу і ў цябе ў адзенні нейкае спалучэнне чырвонага з белым, цябе пасадзяць мінімум на 15 сутак. Пасля будзе адміністратыўка і яшчэ можа быць крымінальная справа. Мы выходзім, каб падтрымаць нашых людзей там, каб згуртавацца тут і каб у першую чаргу паказаць Украіне: з чырвона-зялёным сцягам ваююць лукашысты. А бел-чырвона-белы сцяг — гэта нацыянальны сцяг Беларусі і беларусаў, якія іх падтрымліваюць і таксама змагаюцца са зброяй у руках там, ва Украіне.

Яўген з Гродна

— Гэта спосаб сказаць сваё «не» таму, што адбываецца. Акцыя паказвае стаўленне беларусаў да таго, што адбываецца. Многія замежнікі думаюць, што раз беларусы цяпер сядзяць па дамах, то яны гэта падтрымліваюць. Гэта не так. Ад 2020 года большая частка людзей, якія маглі б выйсці на вуліцы, — у турмах ці вымушанай эміграцыі. Тыя, хто застаўся, — напужаныя вялізнымі штрафамі, якія большыя, чым заробкі. Тым, што можна проста за колер шапкі ці шаліка сесці на невядома які тэрмін. Людзей запужваюць выказваць меркаванне гадамі, калі яно адрозніваецца ад меркавання дзяржавы. Але ўсё роўна ў Беларусі выходзяць людзі.

Інга з Мінска

— Я за мір. Хачу паказаць свету, што сапраўдныя беларусы вельмі добра ставяцца да ўкраінцаў. Супраць вайны, супраць рэжыму Лукашэнкі і супраць рэжыму Пуціна. Гэта патрэбна тэрмінова спыніць, гэта не нармальна, каб у XXI стагоддзі адбывалася такое беззаконне і жахлівыя рэчы.

Сцяпан з Мінска

— Я нядаўна ўцёк у Польшчу. Сёння на акцыі, таму што супраць вайны, я за мір. Супраць Лукашэнкі, супраць Пуціна і таго, што прапаганда дурыць людзям мазгі. Гэта, напэўна, самае страшнае. За вайну адказная і прапаганда, яны проста падманваюць людзей.

Павел з Мінска

— Я ўжо год жыву ў Варшаве. Гэта найменшае, што магу зрабіць. Асабліва ўлічваючы, што людзі ў Беларусі выходзілі ў нядзелю і панядзелак, былі затрыманыя. Гэтыя людзі ў значна большай небяспецы, чым я. Адбываецца вайна, і гэта немагчыма проста моўчкі перасядзець. Калі можна зрабіць хоць нешта, то я зраблю хаця б гэта.

Юры з Полацка

— У Польшчы чатыры месяцы. Я супраць вайны і рэжыму Лукашэнкі. І за тое, каб людзі жылі свабодна, мелі сваё меркаванне і сябравалі народамі. Хачу звярнуцца да беларусаў — прашу вас не ісці з вайной. Гэта наш брацкі народ і ў нас няма ніякіх прэтэнзій наогул да ўкраінцаў і ніколі не было. Беларусаў можна падзяліць на дзве часткі — тыя, хто служыць Лукашэнку, ці лукашысты, і звычайныя беларусы. Звычайныя беларусы вельмі добра ставяцца да ўкраінцаў. Гэтыя людзі не будуць ваяваць супраць вас. Я заклікаю салдат складваць зброю.

Павел з Мінска

— Жыву ў Варшаве два тыдні. Я супраць вайны, як і большасць беларусаў. Хачу падтрымаць беларускі і ўкраінскі народы.

Чытайце таксама

Латушка: беларусы дапамагаюць Украіне і рыхтуюцца да двоеўладдзя

MOST
2 сакавіка 2022, 16:30
Павел Латушка

Каля польска-беларускай мяжы з боку Тэрэспаля 2 сакавіка адбылася антываенная акцыя беларусаў. Яе арганізаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка....

Чытаць далейDetails

На польско-беларусской границе проходит антивоенная акция (Фото)

MOST
2 сакавіка 2022, 15:17
антивоенная акция

Сегодня на польско-беларусской границе возле пограничного пункта «Варшавский мост» проходит антивоенная акция беларусской диаспоры в Польше. Участники акции стоят возле...

Чытаць далейDetails

Признание однополых браков и конфликт вокруг спецслужб. Главные новости Польши за неделю

MOST
30 лістапада 2025, 11:44
Ночь открытых судов

Рассказываем, что случилось в Польше с 24 по 30 ноября 2025 года. Суд ЕС постановил, что Польша должна признавать однополые...

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты