Серада, 3 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Сярод беларусаў завірусіўся кліп на падляшскай мове

MOST MOST
4 снежня 2023, 10:06
Навіны
A A
кліп на падляшскай мове

Скриншот клипа Chadžu ja

Аўтары сінгла Swada Music і Niczos у супрацы з Падляшскім ваяводствам ствараюць музыку, якая прасякнута традыцыямі памежнага рэгіёну. У рамках праекта #indawoods аўтары выпусцілі тры кліпа. Песні «Trava Murava» і «Na biesiedi» — гэта сумесь фальклорных спеваў і сучаснага тэхна.

Але папулярнасць сярод беларусаў набыла песня «Chadžu ja». Менавіта ў ёй найбольш яскрава адлюстравана мова Падляшша.

У каментарах да кліпу беларусы адзначаюць, што мова вельмі падобная да палесскай гаворкі.

— У мяне так бабця з-пад Пінска размаўляе, я ўвогуле ўсё зразумеў, — адзначае беларус.

Гледачы звяртаюць увагу і на цікавую моўную сувязь.

— Вельмі незвычайна гучыць на беларускае вуха, але безумоўна падабаецца, — піша ў каментарах адзін са слухачоў.

Вакалістка групы Ніка Юрчук у сваім фэйсбуку распавяла, што працэс стварэння быў цікавым і працаёмкім, паколькі кліп з усім вакалам быў запісаны за адзін дубль.

Больш за ўсё мова Падляшша распаўсюджаная на паўночнай тэрыторыі рэігіёну. Мясцовыя жыхары называюць гэтыя дыялекты «сваёй» ці тутэйшай мовай. Зараз ужо амаль не засталося людзей, для якіх падляшская мова — першая. У асноўным на дыялекце размаўляюць энтузіясты і тыя, хто асэнсавана зрабіў такі выбар.

«То язык Вэлікого Літэвского князьства». Паляк вядзе TikTok па-падляску і марыць пра выкладанне гэтай мовы ў школе

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

реформа в Польше

Иностранцы, живущие в Польше, не потеряют возможность регистрироваться на цифровых платформах. Профильное министерство дало ответ

MOST
3 снежня 2025, 17:43

Новый законопроект об электронной идентификации, разработанный в Польше, не лишит иностранцев возможности подавать налоговые декларации, получать пособия и пользоваться другими цифровыми услугами. Это следует из разъяснения Министерства цифровизации....

счет в польском банке

Крупнейший польский банк грозит заблокировать карты беларусам без ВНЖ

MOST
3 снежня 2025, 13:45

Многие беларусы получили от польского Bank PKO уведомления о возможной блокировке операций по счету, если они не предоставят действительные ВНЖ. Журналист MOST позвонил в банк от лица клиента...

из Польши в Беларусь через Калининград

Правозащитники: Усилились проверки беларусов на польско-российской границе

MOST
3 снежня 2025, 11:21

В последнее время усилились проверки беларусов на польско-российской границе, сообщили в правозащитном центре «Вясна». Правозащитникам известно о нескольких случаях, когда беларусы, ехавшие из Польши в Калининград, на границе...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты