Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Дзённік эмігранткі. Актывістка Наста Базар — пра адаптацыю на новым месцы

MOST MOST
25 лютага 2022, 12:36
Навіны
A A
Актывістка Наста Базар

Наста Базар. Фота: Paval Hadzinski

Вітаю на новым месцы. Паміж абранай эміграцыяй і вымушанай ёсць вялікая розніца. Хаця шмат з пунктаў адаптацыі падобныя.

За паўтара года, пражываючы другую эміграцыю, а таксама камунікуючы з вялікай колькасцю людзей, якія пераехалі на новае месца, я заўважыла, што ёсць рэчы, на якія варта абапірацца, каб адаптацыя была трошкі лягчэйшай.

У кожнага і кожнай ёсць свае каштоўнасці, інтарэсы і звычкі. На іх варта абапірацца пад час адаптацыі на новым месцы.

Я вельмі люблю людзей. Люблю камунікаваць, абменьвацца досведам, дыскутаваць, абмяркоўваць, бавіць разам час. Таму для мяне першапачатковае ў любым месцы — аднадумкі/цы. У кожным новым месцы я знаходжу людзей, з якімі мне добра. Альбо абіраю месца, дзе ўжо ёсць блізкія.

Вельмі шмат людзей, атрымаўшы досвед эміграцыі, гатовыя падтрымліваць наступных. Таму вельмі добрая ідэя — знайсці чалавека (ці некалькі чалавек), хто знаходзіцца тут ужо нейкі час і можа нешта падказаць. Чаты — гэта добра, але асабістую і жывую камунікацыю нішто не заменіць.

Тое, што знаёма, — бяспечна. З пераездам вельмі шмат навокал новага. Кожны дзень вывучаеш, як на новым месцы жывуць, камунікуюць, працуюць. Напачатку сустракаешся з вялікай колькасцю ўсяго новага альбо іншага — месцы, транспарт, умовы, прадукты, асаблівасці камунікацыі. Кожны дзень — велізарная колькасць невядомага.

Тым больш патрэбна тое, што знаёма. Звычайныя штодзённыя рытуалы. Нават такія простыя дзеянні, як заслаць ложак ці пачысціць зубы. Калі рабіць гэта ў такім самым парадку, як робіш заўсёды, гэта ўжо будзе кропкай, на якую можна абаперціся. Гэта ўжо тое, што знаёма, што паўтараецца і што дае адчуванне наяўнасці рэчаў, якія мы можам кантраляваць, абіраць і на якія можам абапірацца.

Я гатую стравы, якія вельмі любіла гатаваць дома. Запрашаю гасцей і кармлю іх, як вельмі любіла рабіць дома. Сплю ў ложку з правага боку, як заўсёды спала. Сям’ёй гуляем у настолкі, глядзім кіно, гатуем разам піцу. Такі простыя рэчы, якія былі доўга з намі, застаюцца з намі і на новым месцы.

Другі аспект адаптацыі — знаёмства з месцам. У якую краму я буду хадзіць за прадуктамі, якая кавярня мне даспадобы, у якім парку ёсць жаданне гуляць? Новыя месцы, якія становяцца таксама прывычнымі, вельмі дадаюць адчуванне ўпэўненасці: што я ведаю і разумею, што вакол мяне.

І шчэ адзін ракурс прывычнага — рэчы.

Важна дадаць, што гэты пункт апошні па чарзе. Найперш — бяспека, пераезд, потым закрыць базавыя патрэбы ў ежы і жытле, а потым ужо можна падумаць, як прывезці свой любімы ровар ці любімую цацку дзіцяці.

Я прывезла сюды кубак, які рабіла мне мая сяброўка. Карціну, якую намалявала другая, покрыўку на ложак, якую сшыла трэцяя. На стале стаіць драўляная цукарніца, якую вытачыў тата.

Такія рэчы — як дотык да людзей, падзей, успамінаў. Як кропкі, на які можна абапірацца, каб адчуваць, што гэта не зусім новае жыццё. Яно іншае, але маё.

Жыццё працягваецца.

А пра тое, чым, на мой погляд, адрознівацца запланаваная эміграцыя ад вымушанай, я напішу ў наступны раз.

На сувязі, Наста.

Тэгі: Галоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Апошнi сведак

У Варшаве пакажуць спектакль пра журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST

MOST
28 студзеня 2026, 19:05

У Варшаве пакажуць спектакль «Апошнi сведак» — гісторыю журналіста, прататыпам якога стаў галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч. Пастаноўка адбудзецца 7 лютага на сцэне Teatr Powszechny. П'еса заснаваная на...

штрафы дальнобойщиков в Польше

В Польше оштрафовали беларусского дальнобойщика, который работал «за двоих». У него даже было две карты

MOST
28 студзеня 2026, 18:12

Под Познанью транспортные инспекторы остановили для проверки фуру, которой управлял беларус. Оказалось, он ездит «за двоих», то есть ведет учет рабочего времени и за себя, и за другого...

суд по ВНЖ

В Польше суд признал незаконным затягивание сроков по делу о ВНЖ. Что это изменит?

MOST
28 студзеня 2026, 09:54

Воеводский административный суд польского города Гливице (Силезское воеводство) признал незаконной заморозку сроков рассмотрения дела о ВНЖ. О прецеденте рассказала юрист Ольга Винник. «Суд признал бездействие органа незаконным. Ни...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты