Серада, 17 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Праўладны Саюз палякаў Беларусі заклікаў грамадзян Польшчы прагаласаваць за ліквідацыю агароджы на мяжы. Але нарабіў памылак

MOST MOST
13 кастрычніка 2023, 18:32
Навіны
A A
забор на границе Беларуси

Источник: Minpriroda.gov.by

Лаяльны рэжыму Лукашэнкі Саюз палякаў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў і рэферэндуму ў Польшчы звярнуўся да польскіх грамадзян. Арганізацыя заклікала іх прагаласаваць за ліквідацыю агароджы на мяжы Беларусі і Польшчы — гэта адно з пытанняў рэферэндуму. Але ў закліку нарабіла шмат памылак, заўважыла выданне Hrodna life.

Адкрыты ліст ад Гродзенскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз палякаў на Беларусі» апублікавала «Гродзенская праўда». Яго аўтары хвалююцца за лёс Белавежскай пушчы. На іх думку, агароджа раздзяляе пушчу і не дазваляе ні людзям, ні дзікім жывёлам прайсці з адной краіны ў іншую, а гэта прывядзе да экалагічнай катастрофы.

Ліст выклікае шмат пытанняў. Hrodna life заўважыла, што яго відавочна пісаў чалавек, які не вельмі добра валодае польскай мовай. Магчыма, аўтар карыстаўся дапамогай робатаў-перакладчыкаў кшталту Google Translate ці Яндекс Переводчик. Але яны не надта дапамаглі. Некаторыя памылкі вельмі грубыя.

  • Слова «polacy» напісана з малой літары, хаця ўсе нацыянальнасці ў польскай мове пішуцца з вялікай літары: Polacy, Białorusini, Litwini і г. д.
  • Аўтар не адрознівае літар «ż» і «ź», хаця гэта зусім розныя гукі – «ж» і «зь» адпаведна.
  • Замест слова «naród» у адным месцы выкарыстоўваецца сінонім «lud», які стылістычна і сэнсава не пасуе да сітуацыі.
  • У польскай мове два варыянты графічнага запісу гуку «ж» — «ż» і «rz». Аўтар іх блытае.
  • Дзеясловы множнага ліку ў мінулым часе ў залежнасці ад роду могуць заканчвацца на «-li» або «-ły». Аўтар іх блытае.

Праўладны Саюз палякаў Беларусі з’явіўся ў 2005 годзе ў выніку расколу ў некалі адзінай арганізацыі. Тады паўстаў незалежны Саюз палякаў, які прызнае афіцыйная Варшава, але не прызнаюць улады ў Мінску. І наадварот — арганізацыя, якая захавала афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі, прызнаецца толькі беларускімі ўладамі і не прызнаецца польскімі.

Вясной 2021 года ключавых кіраўнікоў незалежнага Саюза палякаў у Гродне і рэгіёне арыштавалі. Частку неўзабаве прымусілі выехаць у Польшчу. Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс была пераведзена на хатні арышт, а праз два гады, у красавіку 2023 года, з яе знялі абвінавачанні. Адзін з лідараў Саюза палякаў, журналіст Анджэй Пачобут, дагэтуль застаецца ў турме. Яго асудзілі на восем гадоў за нібыта «распальванне варожасці».

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Мария Колесникова

Экс-политзаключенных везут в две страны — Польшу и Литву. Без паспортов — до 20 человек

MOST
17 снежня 2025, 12:29

Всех экс-политзаключенных с беларусским гражданством, которых 13 декабря вывезли в Украину, доставят в ЕС. Об этом MOST рассказала представительница Объединенного переходного кабинета (ОПК) по социальной политике и координатор...

Виктор Бабарико

«Вся инфраструктура подготовлена». Освобожденные политзаключенные — на пути в Польшу (обновлено)

MOST
17 снежня 2025, 11:17

Освобожденные политзаключенные находятся на пути в Польшу, сообщил представитель штаба Виктора Бабарико Иван Кравцов. Это подтверждают волонтеры. По информации MOST, людей ждут много, но точное число пока не...

Пожарные тушат прицеп

В Польше у беларусского дальнобойщика загорелся прицеп. Он не растерялся

MOST
17 снежня 2025, 10:06

В Польше во время движения у беларусского дальнобойщика загорелся прицеп. Он не растерялся, остановил фуру, отцепил прицеп от седельного тягача и отвез тягач на безопасное расстояние. В результате...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты