Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«А беларусам жыць у Беластоку цяжка». Пра што пісалі ў 1930-х

MOST MOST
7 снежня 2021, 16:46
Гісторыі
A A
belarusam u belastoku

Рынак Касцюшкі ў Беластоку, міжваенны перыяд.

У міжваенны перыяд многія жыхары Беластока і ваколіц выпісвалі беларускія газеты, якія выходзілі ў Вільні, а некаторыя пісалі туды свае карэспандэнцыі. Старыя газетныя нататкі паказваюць нам міжваенны Беласток праз прызму погляду тагачасных беларусаў. Вось што пісаў, напрыклад, беластоцкі беларус, імя якога мы не ведаем, у часопісе «Chryścijanskaja Dumka» ў пачатку 1937 года.

«Перад Калядамі надта добра ішлі фабрыкі і хто на іх рабіў, дык зарабіў крыху. Ткач зарабляе па 70 зл. у тыдзень, а снавальніца па 50 і 60 зл. Найбаявейшая ў Беластоку фабрыка ёсьць Шапіры. 500 рабочых на ей працуе. Рабочыя добра там аплачаны і добры там парадак.

А беларусам жыць у Беластоку цяжка. Я гэта раз неяк стаю на вуліцы і гавару па-беларуску з добрым і паважным чалавекам. А тады да нас падыходзе наш знаёмы і робе нам дакор: “Трэба ўжо забывацца гаварыць па-беларуску!” Мой чалавек гэны спужаўся гэтага, вушы стуліў, націснуў шапку, ды ад мяне ў ногі. Ён у Беластоку нейкім маленькім чыноўнічкам, дык трэба яму асьцерагацца.

У беластоцкіх польскіх кнігарнях няможна купіць беларускага календара. Мы з гэтым зьвяртаемся да крамаў жыдоўскіх. На кірмашох у нас грыміць шырока беларуская мова. У Беластоку надта-б зарабіў беларускі тэатр, каб ён аднекуль прыехаў да нас і папяяў-бы нам і павесяліў-бы нас. А то мы без беларускага прадстаўленьня ў Беластоку маркоцімся і сумуем».

B – n, Chryścijanskaja Dumka, Nr. 2, 1937.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты