Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Дзень народнага адзінства ці агрэсія супраць Польшчы? Што адбывалася ў Беластоку ў верасні 1939 года

Максім Шульц Максім Шульц
15 верасня 2023, 08:00
Навіны
A A
17 верасня 1939

Парад нямецкіх і савецкіх войск. Крыніца: Sjerzy.parafia.info.pl

17 верасня 1939 года — дзень, калі савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы, па сутнасці ўступіўшы ў Другую сусветную вайну на баку нацысцкай Германіі. У выніку ўсходнія землі другой Рэчы Паспалітай разам з Беластокам былі далучаныя да савецкай дзяржавы.

Зараз у Польшчы 17 верасня лічыцца днём памяці пра агрэсію СССР супраць Польшчы, а таксама Днём Сібірака, які адзначаецца ў гонар сасланых у Сібір палякаў. У Беларусі ж з 2021 года гэтая дата абвешчаная святам — Днём народнага адзінства, а само ўварванне называецца «польскім паходам Чырвонай арміі».

Расказваем, што адбывалася ў сталіцы Падляшша 84 гады таму.

Немцы ў Беластоку

Ужо летам 1939 года ў Польшчы разумелі, што вайна з Германіяй непазбежная. Па ўсёй краіне пачалася падрыхтоўка да магчымай нацысцкай агрэсіі. Беласток не стаў выключэннем. 25 жніўня ў горадзе пачалі будаваць супрацьпаветраныя сховішчы і абарончыя ўмацаванні. У першыя дні добраахвотнікамі на працы запісаліся каля 800 чалавек, у тым ліку сябры Аб’яднання яўрэйскай моладзі і Аб’яднання праваслаўных палякаў.

Германія ўварвалася ў Польшчу 1 верасня. Захоп Падляшша не ўваходзіў у планы нацыстаў, бо гэтыя землі мусілі адысці да СССР, згодна з сакрэтным пратаколам да пакта Молатава-Рыбентропа.

У першыя дні вайны Беласток працягваў жыць звычайным жыццём: у кінатэатрах паказвалі фільмы, выходзілі газеты, працоўныя нават не спынілі рамонтныя работы плошчы Касцюшкі. Але адначасова пачалася і эвакуацыя — на ўсход выязджалі супрацоўнікі органаў улады, звычайныя жыхары, вывозіліся архівы ўстаноў.

Напачатку налёты варожай авіяцыі на горад былі рэдкія, у асноўным самалёты цэлілі па двух чыгуначных вакзалах. Праз некаторы час інтэнсіўнасць налётаў узрасла.

13 верасня Вермахт наблізіўся да Беластоку, а праз два дні адбылася бітва ў раёне Высокі Сточэк і Марчук. Аднак яна цягнулася ўсяго некалькі гадзін, пасля чаго палякі адышлі на ўсход, пакінуўшы сталіцу Падляшша. Немцы далей не пайшлі, таксама яны не рабілі нейкіх крокаў па ўкараненні сваёй улады ў горадзе, а чакалі пакуль у вайну ўступяць Саветы. Але за той час, што нацысты знаходзіліся ў Беластоку, яны паспелі  расстраляць некалькі дзясяткаў яўрэяў.

Саветы ў горадзе

Чырвоная армія зайшла на тэрыторыю Польшчы, выконваючы ўмовы сакрэтнага пратакола да пакта Молатава-Рыбентропа. Згодна з гэтым дадаткам усходнія землі другой Рэчы Паспалітай уваходзілі ў сферу ўплыву савецкай дзяржавы, у той час як астатняя Польшча даставалася Трэцяму Рэйху.

Саветы напалі а чацвёртай гадзіне раніцы, без абвяшчэння вайны. Фармальная нагода — абарона мясцовага няпольскага насельніцтва. Вось як успамінае дзеянні агрэсараў у першыя дні нападу Ян Цьвек, салдат 3-га Пяхотнага палка Корпуса аховы памежжа:

«Вёска была спаленая, толькі коміны тырчалі. Мы ішлі ў кірунку Камень-Кашырскага. Праз 25 кіламетраў была яшчэ адна вёска, да якой мы дайшлі ў прыцемках… Ляжалі трупы цывільных людзей, страшныя ўражанні, на могілках палалі крыжы. Людзі з вёскі ўцякалі разам з намі».

17 верасня 1939
Савецкія салдаты заходзяць у Польшчу. Крыніца: Wikipedia.org

У ноч з 17 на 18 верасня польскі прэзідэнт і ўрад прынялі рашэнне пакінуць радзіму і накіраваліся да Румыніі. У тым ліку гэта было звязана з тым, што кіраўніцтва краіны баялася трапіць у савецкі палон.

20-22 верасня Чырвоная армія заняла Вільню, Гродна, Брэст, а таксама Беласток. У захопленых гарадах адразу ж пачаліся рэпрэсіі — раззбройвалі і затрымлівалі вайскоўцаў і паліцэйскіх.

Немцы аддаюць Беласток Саветам

22 верасня ў Беластоку было неспакойна, на цэнтральных вуліцах сабралася шмат савецкіх і нямецкіх салдат, ездзіла ваенная тэхніка. У гэты дзень у палацы Браніцкіх праходзіла сустрэча афіцэраў абедзвюх армій. Менавіта на ёй нацысты перадалі сталіцу Падляшша ўсходнім «партнёрам».

Цырымонія была ўрачыстай. Перад палацам адбыўся спуск сцяга са свастыкай і ўзняцце штандара з сярпом і молатам. Прагучалі гімны Германіі і СССР. Паглядзець на гістарычную падзею сабралася шмат мясцовых жыхароў, многія з іх віталі тое, што адбываецца.

У гэты ж дзень у Брэсце адбыўся знакаміты сумесны парад, які прымалі Сямён Крывашэін ад СССР і Хайнц Гудэрыян ад Германіі. Праз тыдзень абедзве краіны афіцыйна падзялілі паміж сабой Польшчу, падпісаўшы Дагавор пра сяброўства і межы.

Беласток стаў важным месцам у справе прыяднання Заходняй Беларусі да БССР. Менавіта тут 28-30 кастрычніка адбыўся народны сход, на якім раней абраныя дэпутаты прынялі дэкларацыю аб далучэнні захопленых тэрыторый да СССР. Гэтая падзея адбылася ў будынку, у якім зараз знаходзіцца драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі (Elektryczna, 12).

Афіцыйна Заходняя Беларусь стала часткай БССР 14 лістапада, а 4 снежня была ўтвораная Беластоцкая вобласць з цэнтрам у Беластоку.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты