Серада, 28 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як апісвалі Беласток за пару месяцаў да пачатку Другой сусветнай вайны

MOST MOST
9 снежня 2021, 16:16
Гісторыі
A A
Беласток да пачатку Другой сусветнай вайны

Беласток, вуліца Людвіка Заменгофа, міжваенны перыяд.

У 1939 годзе, за пару месяцаў да пачатку ІІ Сусветнай вайны, чытач «Chryścijanskaj Dumki» апісвае Беласток і прысутнасць беларушчыны ў ім.

«Беласток – асаблівае места. Ня надта даўна ён быў дужа малым. Старыя людзі помняць, як там, гдзе цяпер стаяць камяніцы, было балота ані прайсьці. Сто гадоў з нечым, як Беласток пачаў узрастаць і фабрыкі тут загудзелі. Даўнейшыя вёскі кругом Беластоку цяпер перарабіліся ў прадмесьці. А як Пячуркі і Дайліды, дык і сяньня чыстыя вёскі, хоць яны і лічацца горадам.

Доўгі час расейскія гаспадары перараблялі наш Беласток і ягоныя прадмесьці на на свой расейскі лад. Сягоньня надта малы сьлед астаўся па гэнай іхняй рабоце. Нашы людзі лёгка не зьмяняюцца. Бо натуру чалавека сапраўды зьмяніць ёсьць цяжка! Я хаджу па беластоцкіх прадмесьцях і мне кідаецца ў вочы стары там беларускі характар, як людзей так і спосабу іх жыцьця. Слабада, Антанюк, Скарупы і інш. прамаўляюць за беларускім характарам у Беластоку. Старэйшыя людзі гавораць тут пабеларуску.

Апошнімі гадамі на беластоцкіх прадмесьцях заснавалася надта многа “сьвятліц”. Часта мы туды трапляем, слухаем радыя і папольску чытаем. Дзеці нашы вучацца ў польскіх школах і многія зь іх ужо далёка адышлі ад свайго роднага беларускага. Цяпер па нашых прадмесьцях сапраўдная мешаніна».

V. D, Chryścijanskaja Dumka, Nr. 12, 1939.

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты