Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусь, якую вы не бачылі. Інжынер паказаў, як параўнанне двух фатаздымкаў дае магчымасць вандраваць у часе

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
11 лютага 2022, 13:16
Гісторыі
A A
беларусь

Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя. Знаходзіцца ў вёсцы Жамыслаўль. Фота: another_belarus / Instagram

Паглядзець на гістарычную спадчыну Беларусі з іншага боку прапануе праект Another Belarus. Інжынер з Магілёва Аляксандр ужо каля года параўноўвае старыя фотаздымкі з сучаснымі, зробленымі з таго ж ракурсу. Аўтар спрабуе паказаць старую архітэктуру ў драбнюткіх падрабязнасцях і тым самым дае магчымасць паглядзець, што страціла Беларусь ці, наадварот, што яшчэ можна ўбачыць.

Фотапараўнаннем Аляксандр стаў займацца па просьбе сябра-гісторыка, які аднойчы прапанаваў яму параўнаць адно старое фота з сучасным. Задача стаяла паказаць, як было раней і як цяпер. Аляксандр паспрабаваў — і ў яго атрымалася.

— Вынік быў цікавы, але хацелася чагосьці большага, пачаў эксперыментаваць. Я падумаў: чаму б не паспрабаваць зрабіць відэа з гэтых фота? Першапачаткова не думаў дадаваць музыку ці іншыя аўдыёэфекты, гэта ўжо ў пагоні за якасцю паглыблення ў відэа прыйшло, — распавядае MOST Аляксандр.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Вандруем у часе (@another_belarus)

У праекце нічога складанага няма, кажа аўтар. На адну працу сыходзіць некалькі гадзін. Рабіць фотапараўнанне Аляксандру ў задавальненне, адзінае — могуць узнікнуць цяжкасці з пошукам якасных фотаздымкаў стогадовай даўніны.

— Не заўсёды проста знайсці патрэбны кадр. Калі па Заходняй Беларусі яшчэ хоць штосьці, улічваючы, што да 1939 года яна была часткай Польшчы, можна знайсці, то з усходняй часткі нашай краіны здымкаў у высокім разрозненні, як мне здаецца, менш.

Беларусь — гэта частка Еўропы

Аляксандр кажа, што заўсёды цікавіўся гістарычнай архітэктурай Беларусі і яе станам. Прафесія і адукацыя мужчыны ў розных кропках сутыкаецца з гэтай тэмай. Сам ён інжынер.

— Сёння шмат што руйнуецца ў Беларусі, нешта ўжо разбурана. Нашы людзі часта захапляюцца еўрапейскай архітэктурай, але яны не ўяўляюць, як прыгожа насамрэч выглядалі гарады Беларусі раней. Калі хаця б часткова аднавіць згубленую архітэктуру, гэта дакладна дало б зразумець беларусу, што Беларусь — гэта частка Еўропы. Што гэта частка крутой польскай барочнай культуры, прыпраўленай нечым сваім, чаго ўжо няма ў Польшчы.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Вандруем у часе (@another_belarus)

Аўтар праекта кажа, што Беларусь з кожным годам усё больш губляе сваю гістарычную спадчыну. Штосьці знішчаецца канчаткова. У сваім праекце Аляксандр паставіў сабе за мэту паказаць як мага больш аб’ектаў з Беларусі, якія сёння прадстаўляюць каштоўнасць для гісторыі.

— Усе тыя чысткі гістарычнай свядомасці, якія праходзілі на нашых землях яшчэ з часоў паўстання Каліноўскага і перыяду СССР, вельмі паўплывалі на ўспрыняцце беларускай гістарычнай спадчыны. Цяпер беларус не пазіцыянуе сваю краіну як частку еўрапейскай культуры. Людзей трэба нанова вучыць любіць краіну і нашу гістарычную спадчыну. А любіць тое, што знаходзіцца ў руінах або наогул знішчана, цяжка. Я хачу, каб мой праект хоць неяк падагрэў цікавасць у людзей да нашай гісторыі. Менавіта гісторыя робіць чалавека грамадзянінам. І, напэўна, таму ў нас сёння ўсё ў такім сумным стане. Нашай дзяржаве не патрэбныя грамадзяне, патрэбныя рабы. Чамусьці ўспамінаюцца словы Янкі Брыля: «Калі б беларусу загадалі быць беларусам, які б гэта быў выдатны беларус!».

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Вандруем у часе (@another_belarus)

 

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты