Серада, 4 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Помаленку воны вымірают…» Што будзе з гаворкамі Падляшша?

MOST MOST
15 мая 2023, 10:22
Гісторыі
A A
гаворкі падляшша і беласточчыны

Фота: Beer&History

Праблему гаворак Беласточчыны абмеркавалі на чарговай дыскусіі «Свае пра сваЁ» на прасторы MostMedia. Тут сустракаюцца карэнныя беларусы Падляшша і беларуская дыяспара. Гэтым разам размова была прадыялекты рэгіёну, іх спецыфіку і перспектывы.

«Свае пра сваё». У Беластоку стартавала серыя дыскусій пра Падляшша

MOST
8 мая 2023, 12:29
дыскусіі пра беларусаў Падляшша

Гістарычны клуб Beer&History ладзіць серыю лекцый-дыскусій пра Беласточчыну. У фокусе: мова, гісторыя, вера і традыцыі рэгіёна. Уваход на сустрэчы вольны,...

Чытаць далейDetails

На сустрэчу завіталі таксама носьбіты падляшскіх гаворак. Менавіта ў множным ліку, бо гаворак шмат і яны розняцца: на поўдні мова падаецца больш блізкай да ўкраінскай, на поўначы — бліжэй беларускай. Але паўсюдна «свая», непаўторная.

Напрыклад, Уршуля Шубзда паходзіць з Сакольшчыны. Не так даўно яна выдала кнігу пра свой край «Бацькаўшчына колеру зямлі». Там, у адрозненне ад поўдня Падляшша, у мове прысутнічае «дзеканне» і «цеканне», больш уласцівае беларускай літаратурнай мове.

«Говорыты», «ходыты» — так кажуць ужо на поўдні Падляшша замест «гаварыць», «хадзіць». Наталля Баўтрамюк з Гайнаўкі акурат валодае гэтым варыянтам мовы. Мова там больш цвёрдая, шмат украінізмаў. Паводле філолагаў, гаворкі поўдня бліжэй да заходне-палескіх гаворак.

Адметны кейс журналіста Зміцера Косціна. 15 год таму ён пераехаў сюды з Бабруйску. За гэты час вывучыў розныя варыянты гаворак з прывязкай да мясцовасцяў. Напрыклад, «конь», у залежнасці ад вёскі, можа гучаць як «кІнь», альбо «кУнь».

— Гаворкі беларусаў Беласточчыны мне свайго часу дапамаглі ўсвядоміць тое багацце, якое мае беларуская мова — размоўная, гутарковая, гаворкавая, дыялектная. І мы пра гэтае багацце мала, што ваедаем, — адзначыў Зміцер.

Мадэратар дыскусіі Алесь Кіркевіч падкрэсліў, што кнігі па-беларуску на Падляшшы выдаюцца таксама ў розных варыянтах: на беларускай кірыліцы, на лацінцы, на дыялектных варыянтах. Часам, усё гэта ўжываецца побач ў адных літаратурных зборніках ці часопісах.

Падляшскія гаворкі, нават факультатыўна, у школах і гімназіях не вучаць. Ёсць опцыя вывучэння адно беларускай і ўкраінскай моваў. Затое, на «Польскім радыё Беласток» раз на месяц выходзіць 15-хвілінная праграма на «сваёй мове», як часам сборна называюць агульны падляшскі дыялект. Адметна, што ў выпадку Беларусі і гаворак Палешша няма нават гэтага.

— …Помаленку воны вымірают. І нэ знаю, што з імі будэ далей. Думаю, што нэ бардзо вэсэло, — дзеліцца думкамі пра перспектывы гаворак Наталля Баўтрамюк. Цікава, што меркаванні разыйшліся нават датычна мэтазгоднасці захавання гаворак. Маўляў, мова жыве, калі яе вывучэнне мае эканамічны профіт. А які профіт з ведання гаворак?..

Удзельнікі сустрэчы сышліся на думцы, што гаворкі маюць перспектыву толькі пры належнай падтрымцы беларускай мовы ў самой Беларусі. Бо адна справа, калі гаворкі беларускай меньшасці атрымліваюць падтрымку з боку Польшчы. Зусім іншая — калі такая падтрымка ідзе з боку Беларусі. Не меншая, чым ішла гадамі з боку Польшчы на падтрымку польскай мовы ў нас.

* * *

Праект лекцый-дыскусій «Свае пра сваЁ» для беларускай дыяспары і беларусаў Падляшша ладзіцца сумесна гістарычным клубам Beer&Hictory і фондам Kamunikat.org, пры падтрымцы MostMedia і Радыё Рацыя, дзякуючы датацыі Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.

Сачыце за абвесткамі чарговых сустрэчаў і онлайн-трансляцыямі ў Youtube праз сацыяльныя сеткі гістарычнага клубу Beer&History.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квартиру в Польше

«Все выглядело правдоподобно». Беларус хотел снять квартиру в Польше — и лишился 3 тысяч злотых

MOST
4 лютага 2026, 18:51

Максим живет в Белостоке и в конце 2025 года решил сменить жилье. Он просматривал в интернете объявления об аренде, а когда нашел подходящий вариант, перевел 3000 злотых хозяйке....

BMW M5

«Цена была слишком хорошей». Как машины из Европы по чужим документам попадают в Беларусь — спросили участника схемы

MOST
4 лютага 2026, 16:43

За год польские таможенники предотвратили незаконный вывоз в Беларусь, Россию и Украину более 150 автомобилей. Часто это машины, угнанные в странах Евросоюза, которым перебивают VIN-номера и меняют документы....

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты