Серада, 4 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Шпацыр па Варшаве па-беларуску. Гісторык праводзіць экскурсіі па сталіцы Польшчы

MOST MOST
12 мая 2023, 11:49
Гісторыі
A A
шпацары па Варшаве па-беларуску

Фота: warszawazwiedzanie.pl

Беларускі гісторык, гід і краязнаўца-аматар Юры Куўшынаў жыве ў Польшчы і праводзіць экскурсіі па вуліцах Варшавы. MOST паразмаўляў з беларусам і даведаўся, што сабой уяўляе шпацыр, колькі ён каштуе і як на яго патрапіць.

«Адкрываеш для сябе таямніцы мінулага і сучасанага»

Юры Куўшынаў скончыў гістарычны факультэт БДУ, потым вучыўся на курсах менеджэра па турызму. Працаваў у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, дзе атрымаў добры экскурсійны досвед.

— У Беларусі пачаў вадзіць экскурсіі спачатку па Менску. Распрацаваў агулам больш за 20 маршрутаў рознага кшталту. Усё ж родны горад, і для другіх, і для сябе яго нібы нанова адкрываў. Крыху пазней пачаў вазіць экскурсіі па Беларусі і індывідуальныя замовы, і праз супрацу з турагенцтвамі.

У Беларусі Юры наведваў розныя гіды, якія паслужылі «першым штуршком» і далі «пэўнае натхненне на справу».

— Сам для сябе таямніцы мінулага і сучаснага адкрываеш, і перадаеш максымальна зразумела і цікава іншым. Гісторыя заўжды была ў прыярытэце інтарэсаў.

«Адчуць горад з яго асаблівасцямі»

Пасля пераезду ў Варшаву восенню мінулага года Юры адразу дэталёва паглыбіўся ў вывучэнне гораду: праз экскурсіі і літаратуру. А потым беларус пачаў сам праводзіць экскурсіі па сталіцы Польшчы.

— Экскурсіі па Варшаве пачаў праводзіць сёлета, ад студзеня. А дакладней, менавіта 14 студзеня адбыўся дэбют. Першая экскурсія была прысвечана беларускім месцам у Варшаве, называлася «Беларуская Варшава». На цяперашні момант яна складаецца з 2 частак, якія я чаргую раз на два тыдні.

Юры кажа, што стараецца «максымальна спасцігаць і адчуць горад, з ягонымі асаблівасцямі і цікавінкамі».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от WarsawŠpacyr (@warsawspacyr)

Экскурсія за данаты

Шпацыры па Варшаве, як і па Мінску, беларус праводзіць за данаты.

— Звычайна два ці тры на тыдзень. У Instagram і Telegram я выкладаю анонс на выходныя, пішу, каб людзі пазначаліся пры жаданні наведаць.

Маршрут экскурсіі выбудоўваецца ў залежнасці ад тэмы. Падчас распрацоўкі Юры адзначае пункты для прагляду, стараецца зрабіць між імі пераходы.

— Калі, для прыкладу, браць «Беларускую Варшаву», то тут я шукаў мясціны звязаныя з Беларуссю ці ўраджэнцамі Беларусі, і добра, што ў межах Старога гораду і Кракаўскага прадмесця яны ў добрай дасяжнасці.

Па адлегласці маршрут павінен быць 4 км, а па часе — 2 гадзіны.

— Каб людзі не стамляліся і штосьці захавалася ў галовах. Вядома, надвор’е ўлічваю. Узімку шпацыры не даўжэй за паўтары гадзіны.

Акрамя шпацыраў у фармаце зборных груп, беларус таксама праводзіць індывідуальныя экскурсіі.

— Тады замоўнік сам абірае час, маршрут і іншыя нюансы. Кошты дамоўныя, колькасьць наведнікаў пры замове — ад аднаго да сарака чалавек.

У планах праводзіць па-польску

Шпацыры па Варшаве Юры праводзіць па-беларуску, толькі адна была па-расійску. Удзельнікамі экскурсій у асноўным з’яўляюцца беларусы Варшавы, а таксама іншых гарадоў Польшчы і краін Еўропы.

— Маюцца турысты з Беларусі, якія ці першы раз у Варшаве, ці ўжо былі, але грунтоўна не шпацыравалі.

Акрамя беларусаў бываюць і украінцы, якія «вельмі камфортна ўспрымаюць інфармацыю па-беларуску».

— Маю планы і мэты вадзіць экскурсіі па-польску, як падцягну мову да належнага ўзроўню.

Анонсы шпацыраў з’яўляюцца кожную сераду на старонках Юрыя ў Instagram і Telegram.

* * *

Instagram

Telegram

Ці па тэлефоне: +48 780 792 440

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квартиру в Польше

«Все выглядело правдоподобно». Беларус хотел снять квартиру в Польше — и лишился 3 тысяч злотых

MOST
4 лютага 2026, 18:51

Максим живет в Белостоке и в конце 2025 года решил сменить жилье. Он просматривал в интернете объявления об аренде, а когда нашел подходящий вариант, перевел 3000 злотых хозяйке....

BMW M5

«Цена была слишком хорошей». Как машины из Европы по чужим документам попадают в Беларусь — спросили участника схемы

MOST
4 лютага 2026, 16:43

За год польские таможенники предотвратили незаконный вывоз в Беларусь, Россию и Украину более 150 автомобилей. Часто это машины, угнанные в странах Евросоюза, которым перебивают VIN-номера и меняют документы....

банкоматы в Варшаве

Польский банк PKO заблокировал счет беларусу, который ждет международной защиты

MOST
4 лютага 2026, 11:19

Анатолию (имя изменено) польский банк PKO заблокировал интернет- и мобильный банкинг, а также карты, принадлежащие ему и его дочери. Оба они ждут международной защиты и находятся в Польше...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты