Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку прайшлі першыя заняткі па беларускай мове для дзяцей мігрантаў

Максім Шульц Максім Шульц
21 лютага 2023, 12:59
Гісторыі
A A
заняткі беларускай мовы ў Беластоку

Фота: Наста Уткіна / MOST

18 лютага ў хабе «Новая зямля» прайшлі першыя заняткі па беларускай мове для дзяцей мігрантаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі ад 3,5 да 13 гадоў у гульнявой форме знаёміліся з роднай мовай, размаўлялі на ёй, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў квізах і віктарынах.

«Спадзяюся, што групы будуць расці»

На самой справе, дзяўчат запісалася менш. На першы занятак малодшай групы (ад 3,5 да 6 год) прыйшло чацвёра дзетак і сярод іх адна дзяўчынка. А ў старэйшай групе (8-13 год) былі толькі хлопцы.

— Усіх разам запісалася 16 чалавек — і ў старэйшую, і ў малодшую групу. Але перад самымі заняткамі нехта захварэў, а нехта наадварот — вырашыў далучыцца. Я не бяруся прагназаваць, колькі прыйдзе дзяцей на наступныя заняткі. Зразумела, што хтосьці перастане хадзіць, хтосьці далучыцца новы, Думаю, што дзесьці ў гэтых межах колькасць і застанецца. Але спадзяюся што групы ўсё ж будуць расці, — гаворыць Ганна Дар, якае вядзе гэтыя заняткі.

Урокі праходзяць у памяшканні хаба «Новая Зямля». Дзеці садзяцца за вялікі стол, як ім зручна. Матэрыялы выводзяцца з дапамогай праектара на вялікі белы экран. На гэтай пляцоўцы таксама ладзяцца і іншыя мерапрыемства, як для дарослых, так і для маленькіх. Ганна адзначае, што такая ўніверсальнасць месца не вельмі падыходзіць для дзіцячых заняткаў.

— Беларускі хаб «Новая зямля» даў нам сваю пляцоўку, але мы працягваем шукаць больш адпаведнае для навучання дзяцей памяшканне. Напрыклад тут няма натуральнага святла. Таксама тут увесь час нешта адбываецца і ўвага дзяцей адцягваецца, — тлумачыць настаўніца.

заняткі беларускай мовы ў Беластоку
Фота: Наста Уткіна / MOST

«Заняткі праводзяцца ў гульнявой форме»

Дзецям заняткі спадабаліся. Што і не дзіўна — яны праходзяць у гульнявой форме, менш за ўсё гэта падобна на ўрокі ў школе. Хлопцы (спадзяемся, у будучым і дзяўчаты таксама) адгадваюць загадкі, рашаюць цікавыя заданні, гуляюць у настолкі, удзельнічаюць у квізах.

— Дзеці ў групах рознаўзроставыя, з розным узроўнем ведаў. Таму і заняткі тут не класічныя, не такія як у школе, калі сядзяць, пішуць. Гэта заняткі арыентаваныя на папаўненне лексікі, яны праводзяцца ў гульнявой форме, тэсты, квізы і гэтак далей. Можа пазней я ўвяду навучанне граматыцы, але зараз задача — зацікавіць дзяцей, — расказвае Ганна.

Пасля навучання, якое цягнецца гадзіну, малыя разбягаюцца па сваіх справах. Яны смяюцца і размаўляюць. У тым ліку па-беларуску. З-за гэтага ў хабе вельмі шумна і весела. Адна з матуль гаворыць, што дзецям мігрантаў не хапае камунікацыі адзін з адным.

— Так, мой сын сябруе ў школе з беларусамі, але хочацца яшчэ кантактаў, і каб ён камунікаваў з імі па-беларуску.

Жанчына адзначае, што ў іх сям’і, у асноўным, гавораць па-руску. Зараз муж просіць больш размаўляць па-польску, каб падцягнуць гэтую мову, бо ведае яе не вельмі добра.

— Але потым мы плануем у сям’і размаўляць таксама і па-беларуску. Я і зараз чытаю дзецям казкі на роднай мове, яшчэ нешта. Ці калі я, напрыклад, з малодшым дзіцёнкам, дык стараюся часцей па-беларуску размаўляць. Ён можа сам сказаць, напрыклад: «Сонейка свеціць». І я яго не выпраўляю на польскую ці расійскую, адказваю: «Так, свеціць».

Фота: Наста Уткіна / MOST

«Заняткі з’явіліся таму, што для дзяцей нічога беларускага не было»

Ганна Дар гаворыць, што на заняткі прыйшлі дзеці з рускамоўных сем’яў. Але яны як губкі — вельмі хутка вучацца і запамінаюць новыя словы.

— Таму гэта вельмі важна — запачаткаваць беларускамоўную прастору, дзе б дзеці маглі пакамунікаваць, пагаварыць па-беларуску, на беларускія тэмы, пагуляць у гульні па-беларуску. Гэтыя заняткі з’явіліся таму, што для дзяцей нічога беларускага не было. У Беластоку ўвесь час нешта для дарослых праводзіцца, нейкія імпрэзы, сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі і гэтак далей. І гэта цудоўна. Але для дзяцей асабліва нічога няма, — упэўненая жанчына.

Яна адзначае, што цікавасць да заняткаў ёсць. Ці будуць яны праводзіцца часцей — пакажа час. Спачатку трэба паглядзіць наколькі сістэматычна бацькі будуць вадзіць дзяцей хаця б раз на тыдзень

Наступныя заняткі адбудуцца ў гэтую суботу — 25 лютага. Запісаць дзіця і задаць пытанні можна ў Telegram-чаце.

Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты