Пятніца, 30 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Мы не маглі не абазначыцца». Як беларусы ў Варшаве падтрымліваюць данецкі «Шахцёр»

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
17 лютага 2023, 16:04
Гісторыі
A A
беларусы падтрымалі Украіну

Фота: з архіву героя публікацыі.

16 лютага беларусы Беластока ў Варшаве падтрымалі данецкі «Шахцёр» у матчы Лігі Еўропы супраць французскага «Рэна». Гэта не пешы матч, дзе беларусы падтрымліваюць украінскі клуб. З Беластока яны амаль рэгулярна ездзяць у Варшаву заўзець за гэтую каманду ў еўракубках. 

Беларусы робяць гэта з бел-чырвона-белымі сцягамі і ў майках з прозвішчам палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна. Апошні матч падтрымкі прайшоў 16 лютага. Гульня скончылася перамогай украінскай каманды — 2:1. Для беларусаў гэта ўжо чацвёрты выезд у Варшаву з Беластока. Сваю гісторыю для MOST расказаў беларус Аляксандр Каваленка, які жыве ў Беластоку амаль два гады.

— Да гэтага матчу мы ездзілі ў Варшаву на тры гульні «Шахцёра» у рамках Лігі чэмпіёнаў, цяпер клуб гуляе ў Лізе Еўропы. Па-першае, еўракубкі — гэта статусныя турніры. У Беларусі было прэстыжна трапіць на такія матчы, з’язджаліся людзі ў Мінск і Барысаў з розных канцоў краіны. Цяпер мы ў Польшчы і ёсць магчымасць наведваць статусныя матчы ў Варшаве, — распавядае беларус.

На Лігу чэмпіёнаў беларусы бралі пакет на тры гульні: даросламу — 1000 злотых, дзіцяці — 800 залатых. На матч 1/16 Лігі Еўропы цэны на парадак ніжэйшыя: даросламу — 150 злотых (яшчэ была зніжка ў 30 злотых), дзіцяці — 60 злотых.

Аляксандр распавядае, што ён актыўны беларус і паехаць проста як глядач на футбол, ён з сябрамі не мог.

беларусы падтрымалі Украіну
Фота: з архіву героя публікацыі.

— Мы не маглі не абазначыцца. З першага матчу на футбол узялі беларускія сцягі і майкі, каб людзі разумелі, што мы беларусы, якія прыехалі падтрымаць украінскую каманду. Я не магу сказаць, што мы адданыя заўзятары «Шахцёра» і заўсёды заўзелі за гэтую каманду. Не. Але гэтай камандзе трэба аддаць належнае, яна сёння прадстаўляе ўвесь украінскі спорт. А Украіна знаходзіцца ў стане вайны ўжо год і клуб практычна без унутранага чэмпіянату выходзіць на такі ўзровень. А беларускія клубы, у якіх на гэты момант нібыта ўсё добра, нават нельга параўноўваць з «Шахцёрам».

За чатыры гульні беларусы ні разу не сутыкнуліся з негатывам на варшаўскім стадыёне з боку палякаў і ўкраінцаў.

— Толькі словы падзякі для нашага маленькага фан-сектара. Футбол аб’ядноўвае, — кажа Аляксандр.

Таксама беларус адзначыў, што такія матчы даюць магчымасць чарговы раз нагадаць пра палітвязняў у Беларусі. На футбольныя матчы ў Варшаву беларусы бяруць майкі з прозвішчам Аляксандра Івуліна — спартоўца і журналіста, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.

— Такім чынам мы падтрымліваем «Шахцёр» і выказваем падтрымку Сашы, а ён усё яшчэ дзейны футбаліст «Крумкачоў». Да нядаўняга часу ў нас былі майкі і сцягі, але да апошняга матчу зрабілі яшчэ спецыяльныя шапкі. Гэта дапамагло нам яшчэ больш вылучыцца на варшаўскім стадыёне і таму да нас далучаліся і іншыя беларусы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

Revolut BLIK

У беларуса один ВНЖ в Польше скоро закончится, а нового еще нет. Он пытается избежать блокировки счета на Revolut

MOST
29 студзеня 2026, 11:17

Британско-литовский онлайн-банк Revolut предложил решение для беларусов, у которых истек предыдущий ВНЖ в странах ЕС, а новый они только ждут. Чтобы избежать блокировки счета, они могут предоставить документ,...

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты