Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Злучыць блізкія народы праз спорт і агульную гісторыю». WKS Grodno запрашае ў каманду футбалістаў-аматараў з Гродна

Дружына з берагоў Нёмана з векавой гісторыяй

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
31 студзеня 2022, 17:24
Гісторыі
A A
wks grodno

Каманда WKS Grodno у 2020 гг. Фота: Kozienickie Stowarzyszenie Rekonstrukcji Historycznych

Да Другой сусветнай вайны ў Гродне існавала прафесійная футбольная каманда WKS Grodno. У яе склад ўваходзілі як гродзенскія вайскоўцы 76 палка імя Людвіка Нарбута, так і звычайныя гараджане, якія праяўлялі сябе на футбольным полі. У 2018 годзе каманду адрадзілі ў Польшчы на аматарскім узроўні. WKS Grodno ужо тры гады ўдзельнічае ў польскай Рэтра-Лізе. Цяпер у каманду ідзе новы набор, запрашаюць і беларусаў з Гродна, якія пераехалі ў Польшчу.

У канцы сакавіка 2022 года стартуе чарговы сезон гульняў у Рэтра-Лізе, дзе сустракаюцца «адноўленыя» футбольныя каманды даваенных польскіх клубаў. Гэта каманды, якія спынілі сваё існаванне з пачаткам Другой сусветнай вайны. Ужо некалькі гадоў у Казяніцах у рамках Казяніцкай асацыяцыі гістарычнай рэканструкцыі дзейнічае футбольная секцыя ў колерах Гродзенскага ваенна-спартыўнага клуба, які быў заснаваны ў 1922 годзе 76-м пяхотным палком.

Прадставіць гісторыю тых часоў

Кшыштаф Заяц — адзін з кіраўнікоў праекта рэканструктараў у Казяніцах. Ён займаецца адраджэннем старых традыцый амаль 15 гадоў.  У 2018 годзе Кшыштаф быў ініцыятарам адраджэння каманды WKS Grodno.

— У старанна адноўленым даваенным футбольным адзенні мы спаборнічаем з іншымі даваеннымі футбольнымі камандамі. Наша ідэя — прадставіць гісторыю тых часоў, профілі спартсменаў і актывістаў, даваенную культуру і звычаі. Мы хочам наблізіць яго праз спартовае саперніцтва на футбольных палях, — распавядае MOST Кшыштаф Заяц.
Падчас гульні ў 2021 гг. Фота: Kozienickie Stowarzyszenie Rekonstrukcji Historycznych

Жадаем пазнаць адзін аднаго

Зараз у каманду WKS Grodno ідзе набор новых гульцоў на маючы адбыцца сезон 2022 года.

— Мы хацелі б запрасіць гуляць у нашу каманду карэнных жыхароў Гродна, чые здароўе, навыкі і жаданне дазволяць ім спаборнічаць у спорце з іншымі камандамі. Мы жадаем спазнаць адно аднаго, аб’яднацца і зблізіцца, злучыць нашы блізкія народы праз спорт і агульную гісторыю. Удзел гульцоў з Гродна ў нашай спартыўнай ініцыятыве будзе нечым асаблівым для нас і ўсёй Рэтра-Лігі.

Каманда WKS праводзіць хатнія матчы на ​​палях у Казяніцах. У гэтым годзе, верагодна, два матчы таксама пройдуць у Беластоку, як мінімум яшчэ па адным — у Ніжняй Сілезіі і Цэнтральнай Польшчы.

— Нашы гульцы атрымліваюць адноўленыя даваенныя касцюмы WKS Grodno, у тым ліку скураныя футбольныя буцы. Мы гуляем мячом узору даваенных матчаў, гэта і ёсць элемент даўніны, — дадаў Кшыштаф.

Падчас матцу WKS у РэтраЛізе. Фота: Kozienickie Stowarzyszenie Rekonstrukcji Historycznych

Як звязацца з футбалістамі-рэканструктарамі

Krzysztof Zając, tel. 509 555 139, email: [email protected];
fb: https://facebook.com/krzysiekzajackozienice
Kozienickie Stowarzyszenie Rekonstrukcji Historycznych: email: [email protected],
fb: https://facebook.com/KozienicSRH
Больш інфарманцыі пра Рэтра-Лігу: https://facebook.com/retroliga1919; https://retroliga.com.pl

Гісторыя WKS

У Гродне футбол мае даўнія традыцыі, яны бяруць пачатак у 1911-1912 гадах, калі ў горадзе з’явілася Таварыства садзейнічання фізічнаму развіццю. Да 1913 году былі створаны дзве футбольныя каманды. Другое нараджэнне гродзенскі футбол адзначыў пасля Першай сусветнай вайны, у 1920 годзе. Першай пасляваеннай камандай стаў клуб трэцяга пяхотнага палка легіёнаў «Тшэцяк». Яшчэ з розніцай у год былі ўтвораны каманды Cresovia і WKS 76 pp — «Ваенны спартыўны клуб 76-га пяхотнага палка». А далей пачынаецца «эпідэмія» футбола: з’яўляюцца каманды асобных вайсковых частак, гімназій, нацыянальных арганізацый. Напрыклад, у Гродне ўтварылася адразу некалькі яўрэйскіх каманд: Maccabi, Kraft і г.д.

Каманда WKS Grodno у 1930-я гг.

У пачатку 1930-х гг. WKS 76 pp стаў прадстаўляць увесь гродзенскі гарнізон. Большасць футбалістаў былі вайскоўцамі. Праўда, у камандзе гулялі яшчэ і гродзенскія студэнты ды некалькі рабочых. Вайсковыя футбалісты выступалі ў зялёна-чырвонай форме. Прэзідэнтам клуба быў палкоўнік Журакоўскі, кіраваў футбольнай секцыяй паручнік Даўгяла.

У 1934 годзе паўстаў новы гродзенскі клуб WKS Grodno — дзве сур’ёзныя дружыны Cresovia і WKS 76 pp аб’ядналіся ў адну. Гэтая каманда неўзабаве стала безумоўным лідарам Беластоцкага ваяводства. Гродзенцы ў міжваенны перыяд заваявалі восем з адзінаццаці магчымых тытулаў чэмпіёна акругі. Адзін з сакрэтаў перамог заключаўся ў тым, што за каманду выступалі знакамітыя футбалісты, якія траплялі ў Гродзенскі гарнізон для праходжання ваеннай службы, напрыклад, Ежы Хассельбуш з «Варшавянкі», член зборнай каманды Польшчы паўабаронца «Гарбарні» (Кракаў) Адам Халішка, нападнікі Леон Габрысяк, Казімір Скшыпчак, Дыяс, Буга, Цыган, Капчэўскі, паўабаронца Стэмпінскі, абаронца Кешкоўскі, брамнік Мінеўскі. Былі ў складзе каманды і знакамітыя гродзенцы — браты Адамчыкі і Мельнікавы.

Каманда WKS Grodno пасля матчу з дружынай Беластока, 1930-я гг.

Каманда WKS Grodno перастала існаваць у верасні 1939 года. Многія футбалісты адправіліся на вайну і не вярнуліся, а хтосьці застаўся ў Гродне і працягнуў гуляць у футбол пры саветах.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты