Нядзеля, 1 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ліст у турме — гэта заўсёды новы пах у камеры». Былыя палітзняволеныя расказалі, чаму варта пісаць лісты

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
28 кастрычніка 2022, 13:01
Гісторыі
A A
лісты

Фота: Беларуская дыяспара Беластока

Былыя палітзняволеныя Іна Шырокая і Вольга Рытус выступілі перад беларускай дыяспарай Беластока і расказалі, чаму варта пісаць лісты беларусам, якія знаходзяцца за кратамі. Акцыя «Напішы ліст палітвязням» праходзіла 27 кастрычніка ў рэдакцыі MOST.

Беларуская дыяспара Беластока кожны месяц арганізоўвае акцыю «Напішы ліст палітвязням». На апошнія сустрэчы прыходзяць былыя палітзняволеныя. 28 кастрычніка ў рэдакцыю MOST прыйшлі Іна Шырокая і Вольга Рытус.

Жанчыны, якія прайшлі праз турму

Іна Шырокая правяла ў мінскіх турмах тры месяцы і дваццаць дзён. У жанчыны — пяцёра дзяцей. За ўдзел у пратэстах Іна была асуджаная судом Ленінскага раёна Мінска на тры гады «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама жанчыне далі штраф у памеры 168 тысяч рублёў. Праз тры тыдні пасля абвяшчэння прысуду Іна збегла з Беларусі.

«Мы все в тюрьме были заложниками». Мать-героиня сбежала из Беларуси

Руслан Кулевіч
24 жніўня 2022, 11:48
мать

Инна Широкая убежала из Беларуси в августе 2022 года. За участие в акциях протеста режим Лукашенко осудил многодетную маму на...

Чытаць далейDetails

«Эта история — моё признание в любви Марине Золотовой». Бывшая политзаключённая — про главреда TUT.BY, которая была её сокамерницей

MOST
25 жніўня 2022, 12:32
Золотова

Бывшая политзаключённая Инна Широкая, которая после приговора в Беларуси — три года «домашней химии» — сбежала в Польшу, рассказала MOST...

Чытаць далейDetails

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36
ВНЖ в Белостоке

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно,...

Чытаць далейDetails

Вольга Рытус знаходзілася ў зняволенні ў Мінску амаль тры месяцы. У яе двое дзяцей. 14 ліпеня суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Вольгу вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 КК «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзіў жанчыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вольгу вызвалілі ў зале суда. У кастрычніку жанчына з’ехала з Беларусі.

Праменьчык свабоды, падтрымкі і надзеі

— У турме лісты вельмі чакаеш, — кажа Іна Шырокая. — Сістэма дае табе зразумець, што ты нібыта дрэнны грамадзянін і нікому не патрэбны. І калі няма ўнутранага рэсурсу, то праз некаторы час ты пачынаеш верыць сістэме і думаеш, што, напэўна, і ўсё так лічаць. І вось нейкія лісты не ад родных — яны вельмі натхняюць і даюць магчымасць думаць, што людзі пра цябе не забываюць і памятаюць. Сістэма робіць, каб вас забыліся… У камеры ў цябе нічога няма, а лісты — гэта праменьчык свабоды, падтрымкі і надзеі. Напрыклад, я сядзела з Марынай Золатавай (галоўная рэдактарка TUT.BY — MOST), і ёй у дзень магло прыходзіць па 10 лістоў, а мне часам даводзілася доўга чакаць адзін ад сваякоў.

Фота: архіў MOST

Паштоўка з выявай, якую можна абмеркаваць

Вольга распавяла, што лісты ў камеры — гэта заўсёды новы пах і новыя карцінкі.

— Калі людзі пшыкаюць парфумай свае лісты, то потым гэты пах застаецца ў камеры, і гэта вельмі важна. Ты пастаянна можаш нюхаць пах свабоды і добрага жыцця. Таму ліст у турме — гэта заўсёды новы пах у камеры. Таксама добра, калі прыходзяць паштоўкі з рознымі выявамі. Гэта новы малюнак у камеры, які можна абмеркаваць і разгледзець. Вось, напрыклад, які-небудзь выгляд горада. І кожны дзеліцца інфармацыяй пра гэтае месца. Згадвае, што там, ці быў. Яшчэ я б параіла беларусам дасылаць палітвязням дзіцячыя малюнкі. Цэнзар гэта прапускае. Такія лісты заўсёды радуюць.

Колькасць палітвязняў не памяншаецца

Па стане на 28 кастрычніка 2022 года ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1335 чалавек (некаторыя зняволеныя яшчэ не прызнаныя палітычнымі). Блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, пратэстоўцы знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, удалечыні ад родных і блізкіх, таму што не баяліся ажыццяўляць свае правы —  удзельнічаць у мірных сходах, выказваць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Большасць з гэтых людзей падвергліся палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу ў сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Белостоке

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно, рассказали MOST, что предпринимают, чтобы легализоваться в Подляском...

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

жилье в Польше

«Нам сказали удалить фото с детьми из соцсетей». Собрали истории беларусов, которые взяли ипотеку в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 13:26

Около 8% всех ипотечных кредитов в Польше выдается иностранцам. Беларусы — одни из самых активных покупателей недвижимости в кредит. MOST спросил у тех, кому удалось получить ипотеку, какие...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты