Аўторак, 9 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Паў смерцю героя». Малады гродзенец загінуў, абараняючы Украіну

MOST MOST
14 кастрычніка 2022, 14:10
Гісторыі
A A
загінуў

Фота: архіў Міхаіла / Публікуецца са згоды сям'і

Міхаілу Шавельскаму з Гродна быў 21 год. Пасля пратэстаў 2020 года ён выехаў з Беларусі ў Польшчу і паступіў вучыцца ў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве. Хацеў стаць святаром. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне гродзенец запісаўся добраахвотнікам і паехаў ваяваць супраць расійскіх акупантаў.

Міхаіл загінуў 10 кастрычніка 2022 года.

Міхаіл ваяваў у палку Каліноўскага і выконваў функцыю парамедыка. Ён загінуў падчас выканання баявога задання — поўз дапамагаць параненаму. Хлопца расстралялі з расійскага танка.

Фота: архіў Міхаіла / Публікуецца са згоды сям’і

Як кажуць у палку, Міхаіл загінуў смерцю героя.

— Ён быў з намі з самага пачатку, прыйшоў з вучэбкі. Вучыўся ўсяму ў нас, стаў медыкам. Падчас задання ён не ўцёк, нягледзячы на шчыльны агонь праціўніка і танкавы расстрэл. Ён сабраўся і высунуўся ў паказаным кірунку. Танк ударыў у некалькіх метрах ад Мішы, так яго і закранула. Ён загінуў гераічна, як мужчына, — распавёў MOST знаёмы Міхаіла.

Міхаіл Шавельскі быў адным з першых беларускіх добраахвотнікаў, хто паехаў абараняць Украіну з пачаткам поўнамаштабнай вайны. Да Польшчы і Украіны хлопец вучыўся ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Быў затрыманы за ўдзел у пратэстах, адбываў адміністрацыйны арышт.

Фота: архіў Міхаіла / Публікуецца са згоды сям’і

Михаіл стаў першым гродзенцам, хто загінуў у 2022 годзе на вайне ва Украіне. На сёння вядома пра 14 загінулых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Веслав Кевляк

«Ни одной ситуации, когда меня кто-то не понял бы». Деятель Союза поляков рассказал, как в Польше его уволили из-за «восточного акцента»

Хрысціна Гараніна
9 снежня 2025, 15:31

Несколько недель работы в Польше, ни одного замечания — и внезапное увольнение «из-за восточного акцента». 59-летний Веслав Кевляк рассказал об этом в LinkedIn — и его пост вызвал...

собака в Варшаве

«Замыслили невозможное». Беларусы спасли бездомную грузинскую собаку и нашли ей дом в Варшаве

MOST
9 снежня 2025, 12:54

Куба могла быть обычной бездомной грузинской собакой, если бы случайно не встретила семью беларусов. Так началась ее история с чередой переездов, операцией, перелетом в Варшаву и поиском новых...

польский проездной документ иностранца

Пособие после получения международной защиты в Польше: кому оно положено и каков опыт беларусов?

MOST
8 снежня 2025, 18:57

После получения международной защиты в Польше начинается этап адаптации к новой жизни. Для этого разработана Индивидуальная программа интеграции (IPI), которую реализуют центры социальной помощи. Она рассчитана на 12...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты