Пятніца, 30 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Калі вы паглядзіце на карту — здзівіцеся, як шмат беларускага побач з вамі». Расказваем пра сэрвіс ByMapka

Лена Бурміна Лена Бурміна
29 верасня 2022, 12:31
Гісторыі
A A
ByMapka

Фота: скрыншот з сайта ByMapka.me

ByMapka — сэрвіс, які дапамагае беларусам за мяжой знайсці паслугі землякоў. Чаму такі сэрвіс з’явіўся, як ім карыстацца, што карыснага з’явіцца ў ім у бліжэйшы час — MOST распытаўся ў стваральніцы сэрвісу Аліны Коўшык.

Аліна Коўшык — беларуская журналістка, грамадская і палітычная дзяячка. Нарадзілася ў Гродне, шмат год працавала на тэлеканале «Белсат». Ад верасня 2022 года — прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

Злучыць тых, хто шукае паслугі, з тымі, хто іх аказвае

— Для чаго патрэбна ByMapka?

— ByMapka патрэбна, каб злучаць беларусаў за межамі Беларусі. Нягледзячы на тое, што мы раскіданыя па ўсім свеце, нас вельмі шмат побач.

Калі вы паглядзіце на карту, то, напэўна, здзівіцеся, як шмат беларускага знойдзецца побач з вамі! І як лёгка падтрымаць беларусаў, якія адважыліся пачаць або працягнуць свой бізнес за межамі Беларусі.

— Як з’явілася ідэя стварыць такі сэрвіс?

— Я вельмі шмат працавала з беларускай дыяспарай і ў мяне часта пыталіся, дзе знайсці цырульніка ці, напрыклад, лекара. Таксама было зразумела, што беларусы за мяжой хацелі б карыстацца такімі ж па якасці паслугамі, як прывыклі ў сябе дома. Так з’явілася ідэя сэрвісу, які злучае тых, хто шукае паслугі, з тымі, хто іх аказвае.

Фота: скрыншот з сайта bymapka.me

Карта Беларусі за межамі Беларусі

— Каму і як цяпер дапамагае платформа?

— Зараз платформа жыве сваім жыццём. Мы запусцілі яе восенню 2021 года з нашай невялікай камандай. І вельмі радуе, што гэты сэрвіс стаў у поўным сэнсе самастойным.

Людзі перадаюць адзін аднаму кантакты ByMapka, а ўладальнікі бізнесу рэгіструюць новыя кропкі на карце.

— Як карыстацца Bymapka?

— Уладальніку бізнесу неабходна запоўніць форму на сайце https://bymapka.me, і праз некаторы час ваша кропка з’явіцца на карце. Будзе вельмі крута, калі вы зможаце распавесці ў сваіх сацыяльных сетках пра тое, што вы карыстаецеся ByMapka, каб як мага больш людзей даведалася пра сэрвіс.

Зараз мы працуем над пашырэннем функцыяналу, у тым ліку над стварэннем асабістых кабінетаў. Інфармацыю ў ім уладальнікі бізнесу змогуць рэдагаваць самі — напрыклад, калі памяняецца сайт, адрас або тэлефон.

Каб знайсці паслугі, трэба проста падзяліцца сваёй геалакацыяй на сайце. Карта адразу ўбачыць, дзе вы знаходзіцеся, і пакажа сэрвісы, якія ёсць побач з вамі. Можна скарыстацца фільтрамі, выбраць пэўную паслугу, якую вы шукаеце. А яшчэ можна скарыстацца пошукавым радком на сайце.

Павел Лібер і Аліна Коўшык. Фота: асабісты архіў Аліны Коўшык

— Як дапамагчы ByMapka стаць яшчэ больш папулярнай?

— Мы вельмі хочам, каб Bymapka стала картай Беларусі за межамі Беларусі. Каб яна дапамагла аб’яднаць тых людзей, якіх раскідаў лёс па ўсім свеце.

І нам здаецца, што ў дадзены момант межы краін не маюць значэння, калі мы можам быць побач і рабіць фантастычныя рэчы разам, дапамагаць адно аднаму.

Мы працуем над тым, каб у ByMapka стала больш функцыяналу, ёсць ідэі па дадатковых сэрвісаў. Акрамя таго, ByMapka стала партнёрам платформы Digital Belarus.

Digital Belarus — платформа, якую прадставіў стваральнік «Голаса» Павел Лібер. Гэта лічбавая платформа, якая ў перспектыве дазволіць беларусам карыстацца шырокімі магчымасцямі лічбавай дэмакратыі — ад медыцынскай кансультацыі да галасавання і сплаты падаткаў.

Чым больш людзей будуць карыстацца ByMapka і раскажуць пра яе ў сацыяльных сетках, тым больш папулярнай яна стане і мы зможам развіваць яе, паляпшаючы сэрвіс.

Некаторыя лічбы

• Па стане на 21 верасня 2022 года ў ByMapka зарэгістравана 1307 бізнесаў.

• Самыя папулярныя краіны: Польшча — 803, Грузія — 272, Літва — 55 кропак.

• Самыя папулярныя гарады ў Польшчы: Варшава — 434, Уроцлаў — 101, Гданьск — 100 кропак.

• Часцей за ўсё на ByMapka рэгіструюць салоны прыгажосці, цырульні, будаўнічы бізнес і адукацыйныя паслугі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Белостоке

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно, рассказали MOST, что предпринимают, чтобы легализоваться в Подляском...

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

жилье в Польше

«Нам сказали удалить фото с детьми из соцсетей». Собрали истории беларусов, которые взяли ипотеку в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 13:26

Около 8% всех ипотечных кредитов в Польше выдается иностранцам. Беларусы — одни из самых активных покупателей недвижимости в кредит. MOST спросил у тех, кому удалось получить ипотеку, какие...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты