Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларусы прабеглі 221 кіламетр па Варшаве і намалявалі Пагоню

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
26 верасня 2022, 08:54
Гісторыі
A A
Пагоню

Вадзім Сіманаў і Зміцер Ягораў. Фота: архіў Вадзіма

Беларускія аматары бегу ў Варшаве амаль за суткі на карце польскай сталіцы намалявалі Пагоню. Для гэтага ім трэба было прабегчы 221 кіламетр.

Ідэя такога забегу з’явілася ў аматараў бегу з Беларусі, якія жывуць у Варшаве. За падрыхтоўку і рэалізацыю ўзяўся Вадзім Сіманаў, які яшчэ ў Беларусі рабіў з дапамогай прабежак падобныя малюнкі. Вадзім — з Мінска. У сталіцы ён быў каардынатарам спартыўных мерапрыемстваў і арганізатарам забегаў. Свой першы малюнак бегам ён зрабіў у 2017 годзе. З канца 2020 года Вадзім стаў рабіць малюнкі на пратэсную тэматыку.

У красавіку 2022 года Вадзім вымушаны быў з’ехаць з Беларусі ў Польшчу. У польскай сталіцы ён далучыўся да мясцовага клуба аматараў бегу run_wawa_run, у які ўваходзілі беларусы.

— Калі збег з Беларусі, пазнаёміўся з беларускімі аматарамі бегу ў Варшаве. — расказвае Вадзім. — Яны пра мае прабежкі ведалі і прапанавалі таксама нешта намаляваць у польскай сталіцы. Так з’явілася ідэя з Пагоняй. Хацелі нешта маштабнае і тэматычнае зрабіць. Тут шмат тых, хто з’ехаў праз пераслед, як і я, таму пратэсная тэматыка актуальная. А Пагоня — гэта прыгожы, складаны і вельмі сімвалічны малюнак для нас.

Каб зрабіць на карце польскай сталіцы такі малюнак, трэба прабегчы 221 кіламетр. Для гэта было абрана 12 этапаў, у якіх узялі ўдзел 13 чалавек. Вадзім для сябе абраў самы складаны этап і прабег амаль 65 кіламетраў.

— Людзі хутка сабраліся. Сабе ўзяў першы кавалак — на ўсю ноч. Пагоню ў Варшаве было складана намаляваць, бо ў Мінску я мог бегаць як хачу сам, а тут — строга па дарожках і без парушэння ПДД. Я заўсёды на тэлефоне гляджу і магу сам карэктаваць свой бег, а астатнім складана. Але ў выніку зрабілі, трохі паправілі — і атрымалася Пагоня. На гэта нам спатрэбілася 26 гадзін.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты