Серада, 3 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Саветы прыйшлі вызваляць ад добрага жыцця». 93-гадовы гродзенец распавёў пра падзеі верасня 1939 года ў Гродне

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
23 верасня 2022, 16:24
Гісторыі
A A
Гродна

Фота: MOST

83 гады таму, 22 верасня 1939 года, скончыліся баі за Гродна. Цягам трох дзён гараджане з рэштай польскіх войскаў адбівалі атаку Чырвонай Арміі. Абаронцам удалося знішчыць больш за дзесяць адзінак тэхнікі праціўніка, у тым ліку дзякуючы выкарыстанню гарызантальна ўстаноўленых зенітных гармат Bofors і бутэлек з запальнай сумессю.

Пра падзеі верасня 1939 года ў Гродне для MOST распавёў 93-гадовы гродзенец Караль Калвейт, які пасля Другой сусветнай вайны з’ехаў у польскі Слупск.

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. Германія напала на Польшчу. У першы дзень вайны нямецкія самалёты даляцелі да Гродна і скінулі некалькі бомбаў. У асноўным бомбы ўпалі ў раёне турмы. У горадзе пачалася падрыхтоўка да абароны ад немцаў, якія так і не ўвайшлі. Толькі праз 19 дзён у Гродне нечакана паказаліся савецкія войскі. Пачалася абарона Гродна.

У Савецкім Саюзе, як і ў сучаснай Беларусі, вераснёўскія падзеі 1939 года называлі ўз’яднаннем Беларусі. Але для шматлікіх гродзенцаў, якія жылі ў тыя часы, гэта трагічныя старонкі ў гісторыі горада. Сімвалам той абароны стаў 13-гадовы Тадзік Ясінскі, якога, як кажуць сведкі тых падзей, саветы прывязалі да танка як жывы шчыт.

У гродзенскім архіве знайшлі пасмяротны запіс гібелі Тадзіка Ясінскага. Ці можна паставіць кропку ў гісторыі?

Руслан Кулевіч
20 студзеня 2022, 09:20
тадзік ясінскі

Больш за 80 гадоў у Гродне распавядаюць гісторыю пра забітага хлопчыка Тадзіка Ясінскага на вуліцах горада ў верасні 1939 года....

Чытаць далейDetails

На трэці дзень абароны бальшавікі ўсё-ткі прарвалі абарону і занялі Гродна. Паводле шматлікіх успамінах гродзенцаў, абаронцы, сярод якіх было шмат моладзі, і тыя, хто трапляў у рукі да саветаў, былі расстраляныя. У Гродне вядома некалькі месцаў, дзе расстрэльвалі: урочышча «Сакрэт» і месца пад назвай «Сабачая горка». Эксгумацыя абаронцаў да гэтага часу там не праведзена — толькі выпадкова ў адным месцы каля Румлёва знайшлі некалькі пахаванняў.

Караль Калвейт нарадзіўся ў Граеве (Польшча) ў 1929 годзе. У Гродна з бацькамі пераехаў у 1933 годзе. Пасля вайны рэпатрыіраваўся ў Польшчу.

Першае знаёмства Караля з Гроднам было звязана з вуліцай Цмэнтарнай (cучасны 4-ы Падольны завулак) паміж старымі праваслаўнымі і каталіцкімі могілкамі. Яго сям’я жыла там у драўляным доме, недалёка быў Нёман. Бацька Караля быў польскім афіцэрам, ротмістрам. Ён рэдка бываў дома. Маці Караля працавала краўчыхай на вуліцы Ерусалімскай, а сын, калі бацькі працавалі, быў у дзіцячым доме.

Караль (злева) з сябрам каля Фарнага касцёла, 1940-я гг.

Чакалі вайну з немцамі і збіралі грошы

У дзіцячым доме Караль прабыў да пачатку Другой сусветнай вайны. 1 верасня 1939 года, калі ў небе над Гроднам з’явіліся нямецкія самалёты, група Караля знаходзілася ў Пышках.

— Праз некалькі гадзін пасля налёту авіяцыі па мяне прыехала маці і забрала мяне. А так выхавальнікі дзяцей не адпускалі. Казалі, што ў Пышках бяспечней, чым у горадзе. Натуральна, у школу мы не пайшлі праз вайну. Вайны з немцамі мы чакалі і збіралі грошы для войска. Яшчэ пасля заканчэння навучальнага года перад намі выступаў дырэктар «батаруўкі» (школа імя Стэфана Баторыя — MOST) і казаў пра складаны час і цяжкасці, якія чакаюць нашу краіну.

Маці забрала Караля з Пышкоў у дом каля тэатра. Першы час нямецкія самалёты яшчэ ляталі над горадам, але бліжэй да сярэдзіны верасня перасталі. У Гродне з’явіліся чуткі, што рускія прыйдуць дапамагаць палякам у вайне з немцамі, але выйшла інакш. «Яны ішлі забіраць нашы землі сабе. У Гродне некаторыя яўрэі сустракалі камуністаў, будавалі брамы вітальныя. Пачыналі страляць у польскіх салдат».

— Мы з мамай у адзін з дзён ішлі па Дамініканскай, і нас спыніў польскі афіцэр. Сказаў, каб мы тут не хадзілі, бо яўрэі страляюць. А тады яшчэ ў Гродне не ўвайшлі савецкія войскі. Адзін такі яўрэй страляў з акна па салдатах, дык яго падлавілі і падстрэлілі.

Рэпатрыяцыя

У студзені 1945 года сям’я Караля пакінула Гродна і прыехала ў Саколку. Ехалі два тыдні. Спачатку цягнік паехаў на ўсход, людзі сталі хвалявацца, плакаць і думаць, што іх вязуць у Сібір.

— Праехалі да нейкага дэпо, там некалькі дзён стаялі, потым — назад у Гродна, і ўжо адтуль паехалі ў бок Польшчы. Праехалі Караліно і Ласосна. Праязджаем яшчэ трохі, і стаяць чырвонаармейцы, правяраюць дакументы, а ўдалечыні — польскія салдаты. Той момант, калі быццам ты і ў Польшчы, але яшчэ могуць вярнуць. Праверылі дакументы, і цягнік праехаў яшчэ каля 500 метраў. Увайшлі палякі і гучным голасам: «Dzień dobry państwu! Witamy w Polsce!» («Добры дзень! Вітаем у Польшчы!» — MOST). Усе пачалі плакаць і цалавацца з гэтымі жаўнерамі. Паехалі далей, там Кузніца і Саколка. У Польшчы на кожнай станцыі стаялі пункты з лекарам і кухняй. Таксама рэпатрыянтам давалі грошы і пыталіся: куды хочаш ехаць, дзе маеш сваякоў у Польшчы, і гэтак далей. Мы планавалі ехаць да Эльблонга, але прабылі ў Саколцы каля шасці месяцаў.

Там Караль пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, якая таксама была родам з Гродна. Толькі потым, ужо разам, яны паехалі ў Элк і Эльблонг. Караль пайшоў у польскае войска, пасля ўладкаваўся працаваць міліцыянерам і ездзіў па розных гарадах. Цяпер ён жыве ў Слупску — горадзе-пабраціме Гродна.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты