Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Успомніць пачуццё салідарнасці і яднання». У Беластоку з’явіўся мурал з «Дыджэямі перамен»

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
16 верасня 2022, 16:14
Навіны
A A
перамен

Аўтар мурала ў Беластоку Сяргей Стальмакоў. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Мурал з «Дыджэямі перамен», які стаў сімвалам Плошчы Перамен у Мінску, з’явіўся 16 верасня ў Беластоку.

Малюнак стварылі ў дворыку па вуліцы Сянкевіча ў Беластоку, побач з прасторай MediaPortBelarus. Аўтар працы — мінскі дызайнер Сяргей Стальмакоў.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

— Усё пачалося са старой лавачкі. Прыйшла думка аднавіць і пафарбаваць яе ў бел-чырвона-белыя колеры. А пусты ўчастак сцяны за лавай натхніў мяне на думку ўзнавіць адзін з нашых пратэсных муралаў 2020 года. А адзным з самых першых і значных малюнкаў беларускага пратэсту з’яўляецца мурал «Дыджэі перамен». Ён вельмі арганічна ўпісаўся ў адведзенай яму прасторы. Цяпер у Беластоку з’явілася месца для беларусаў, дзе можна ўспомніць пачуццё салідарнасці і яднання, — расказаў MOST Сяргей Стальмакоў.

Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Упершыню мурал «Дыджэі перамен» з’явіўся 18 жніўня 2020 года ў адным з самых пратэсных двароў Мінска. Графіці на трансфарматарнай будцы — два дыджэя, Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі, якія ўключылі на адным з праўладных мерапрыемстваў песню Віктара Цоя «Перамен», за што трапілі за краты. Пасля вызвалення маладыя людзі пераехалі ў Літву. На працягу жніўня і восені 2020 года выяву, якая стала адным з сімвалаў пратэсту, знішчалі і аднаўлялі больш за 20 разоў.

Тэгі: ГалоўнаеПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты