Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Забіў краіну і зрабіў з беларусаў Падляшша праваслаўных палякаў». Пісьменнік з Беластока адказаў Лукашэнку

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
2 верасня 2022, 12:27
Навіны
A A
Лукашэнка

Першага верасня ўрок для старшакласнікаў усіх школ і студэнтаў ВНУ Беларусі праходзіў пад назвай «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню». Яго правёў для старшакласнікаў Лукашэнка. У сваім «лікбезе» ён закрануў тэму этнічных беларусаў, якія жывуць на Падляшшы, назваўшы іх праваслаўнымі палякамі. Пісьменнік з Падляшша Міхась Андрасюк пракаментаваў для MOST гэтае выказванне.

Вось што казаў Лукашэнка падчас свайго выступу:

— У Рэчы Паспалітай, калі б не яе падзелы, нас чакаў нацыянальны крах. У лепшым выпадку мы б сёння называлі сябе праваслаўнымі палякамі, як дзясяткі тысяч сучасных жыхароў Беласточчыны, — сказаў Лукашэнка.

У Падляскім ваяводстве, паводле перапісу насельніцтва 2011 года, жыло больш за 40 тысяч этнічных беларусаў. Многія з этнічных беларусаў жывуць сёння ў Беластоку.

Пісьменнік і журналіст Міхась Андрасюк усё жыццё жыве на Падляшшы, называе сябе беларусам. Лукашэнку ён вырашыў адказаць прыкладам са свайго жыцця:

— Сёння ў маладым пакаленні на Падляшшы вельмі папулярна называць сябе праваслаўным палякам. Ідзе змешванне канфесіі з нацыяй. Я б Лукашэнку сказаў бы так: «Калі б гэты дзядзька не быў бы ў Беларусі, то ў нас не было б праваслаўных палякаў. У нас былі б беларусы, калі б была нармальная Беларусь».

Бо ў пачатку 90-х гадоў, калі з’явілася незалежная дзяржава Беларусь, у нас маладыя людзі натоўпамі ехалі ў Гродна, Мінск, каб вучыцца ў ВНУ. Мой сын здаў экзамен у гродзенскі ўніверсітэт, гэта было ўжо пры Лукашэнку. Сын быў прыняты на англійскую філалогію. Прыехаў у Гродна, тры дні прабыў у Беларусі і кажа: «Навошта ты мне намаўляў вывучаць беларускую мову? Я пабыў у Гродне, там не чую беларускага слова. Там ва ўніверсітэце ўсё па-руску. А я рускую не вывучаў, я там не змагу вучыцца». І вось гэта адказ Лукашэнку. Каб не ён, то не было б праваслаўных палякаў. Маладыя беларусы з Падляшша ехалі б у Беларусь, на новую зямлю, у новы свет, каб яны бачылі, што нараджаецца краіна — іх краіна, краіна іх продкаў. А тое, што зрабіў Лукашэнка, — ён забіў гэтую краіну і зрабіў з беларусаў Падляшша праваслаўных палякаў.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

рождественская ярмарка

В Польше беларус собирал на улице деньги на благотворительность. Теперь может сесть на три года

MOST
11 снежня 2025, 19:51

В Познани задержали 25-летнего беларуса, который собирал на улице деньги на благотворительность. Оказалось, сбор не был зарегистрирован. Но арестовали мужчину не за это, а за то, что он...

ВНЖ в Польше

Заморозку сроков выдачи ВНЖ в Польше хотят продлить до марта 2027 года. Но зато могут пролонгировать действие виз и других документов

MOST
11 снежня 2025, 13:22

Сроки рассмотрения дел, связанных с легализацией пребывания иностранцев в Польше, могут заморозить до 4 марта 2027 года. Это следует из проекта закона, который должен прийти на смену действующим...

пікет

«Адправіў яго ў Маскву». Ва Уроцлаве беларус выйшаў на пікет супраць крайне правага палітыка

Руслан Кулевіч
11 снежня 2025, 10:51

Беларус Віталь далучыўся да групы польскіх актывістаў, якія 10 снежня пратэставалі супраць прысутнасці правага палітыка Гжэгажа Браўна на кінафестывалі ва Уроцлаве. Ён кажа, што не мог застацца ўбаку,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты