Панядзелак, 1 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гэтыя пахаванні перажылі савецкія часы, але не беларускія». У Беластоку прайшла акцыя, дзе падтрымалі палітзняволеных і ўзгадалі тэму могілак у Суркантах

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
26 жніўня 2022, 11:43
Гісторыі
A A
пахаванні

На акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Чарговая акцыя ў падтрымку лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута прайшла ў цэнтры Беластока 26 жніўня. Галоўнае тэмай пікету сталі не толькі палітвязні, але і знішчэнне могілак жаўнераў Арміі Краёвай у Суркантах у Гродзенскай вобласці. Польскае грамадства ў шоку.

Лідарка палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут былі затрыманыя ў сакавіку 2021 года, ім інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму. Беларускім палякам пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. У сакавіку 2022 года Борыс перавялі з СІЗА пад хатні арышт, а Пачобут застаўся ў турме. Як вынікае з нядаўняга ліста журналіста сваёй жонцы, ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы. Гэта значыць, што неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд.

— Мы думаем, што Анджэй у верасні ўжо будзе асуджаны. Дадалі да яго справы яшчэ адзін артыкул. Ён сядзіць цяпер у Беларусі за тое, што паляк, за дзейнасць у Саюзе палякаў, — сказаў на мітынгу намеснік старшыні Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі.

Намеснік старшыні Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі (злева) на акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Пачобута абвінавачваюць у «распальванні варожасці» з-за прамовы пра савецкую агрэсію супраць Польшчы ў 1939 годзе. Лукашэнкаўская прапаганда сцвярджае, што ў верасні 1939 года адбылася не агрэсія, а «вызваленне прыгнечаных Польшчай украінскага і беларускага народаў». У справе фігуруюць артыкулы ў польскіх медыя, дзе Пачобут расказвае пра жорсткае падаўленне сілавікамі пратэстаў пасля выбараў, а таксама артыкул ад 2006 года пад аўтарствам Анджэя пра камандзіра польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне Анатоля Радзівоніка.

— Анджэй займаўся тэмай гісторыі ў Беларусі, тэмай Арміі Краёвай, і за гэта сядзіць у турме, —  дадае Занеўскі. — У дзень акцыі да нас дайшла страшная навіна — знеслі могілкі ў Суркантах. Пра гэтае месца Анджэй шмат пісаў. Месца вельмі вядомае не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы. Месца вельмі сімвалічнае для ўсіх. Факт руйнавання могілак абурае людзей у цэлым свеце. Польскае грамадства ў шоку. Тут нават слоў не падабраць гэтым дзеянням. Гэта варварства з боку ўладаў Беларусі. Гэтыя пахаванні перажылі савецкія часы, але не беларускія. Тады яны не былі знішчаныя, хоць гэтыя жаўнеры загінулі ў вайне з саветамі. Але трэба ведаць адно — яшчэ ніхто не знішчыў памяць людзей і памяць пра жаўнераў, якія там ляжаць.

На акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
На акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Гродзенскі журналіст Ян Роман на акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Раніцай 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі жаўнераў Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых у рэгіёне. Дарогі да месца, дзе адбываўся акт варварства, блакіраваліся. А абураных мясцовых жыхароў, якія спрабавалі зафіксаваць злачынства, палохалі турэмным зняволеннем. У Суркантах палеглі 57 жаўнераў Арміі Краёвай, гэта здарылася 23 жніўня 1944 года ў баі з 3-м батальёнам НКВД, які акружыў атрад падпалкоўніка АК Мацея Клянкевіча «Котвіча». Пэўна, менавіта да гадавіны бою «ўлады» прымеркавалі знішчэнне польскага пахавання.

Гэта ўжо сёмы акт вандалізму ў Гродзенскай вобласці, дадае Марэк Занеўскі.

Раней было вядома пяць выпадкаў разбурэння магіл Арміі Краёвай у рэгіёне. 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. 22 ліпеня стала вядома пра разбурэнне могілак жаўнераў АК у Стрыеўцы пад Гроднам. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, як кіраўнік рэгіёна, сітуацыю не каментуе — ён наогул запрашае польскіх турыстаў скарыстацца бязвізавым рэжымам і наведаць Гродзеншчыну.

Таксама стала вядома, што некалькімі днямі раней каля вёскі Пяскоўцы быў разбураны памятны знак палякам, якія загінулі ў баях з войскамі НКВД.

— Яны спецыяльна зносяць такія магілы, якія стаяць у полі, у лесе, якія не кідаюцца ў вочы. Гэтыя выпадкі — гэта вайна з польскай гісторыяй, якой працятая беларуская зямля, асабліва Гродзеншчына. Улады Беларусі лічаць гэта пагрозай.

На акцыі ў падтрымку палітвязняў. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Таксама Занеўскі даў зразумець, што нельга параўноўваць знос могілак у Беларусі з тым, што цяпер адбываецца ў Літве і Латвіі — перанос або руйнаванне савецкіх помнікаў.

— У Польшчы таксама прыбіраліся помнікі савецкім салдатам з гарадоў, але ў Беларусі знішчаюць могілкі — месцы, дзе пахаваныя людзі. Менавіта пахаванні. І гэтыя пахаванні — гэта дакладна пацверджаныя гістарычныя факты.

Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты