Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Нечага падобнага мы не назіралі летась». У Польшчы распавялі, адкуль мігранты на мяжы з Беларуссю

MOST MOST
11 жніўня 2022, 11:21
Навіны
A A
стена

Фото: Straż Graniczna / Twitter

Замежнікі, якія нелегальна перасякаюць беларуска-польскую мяжу ў асноўным прыязджаюць у Беларусь з Расіі. Пра гэта распавядае Польскае радыё са спасылкай на прэс-сакратарку памежнай службы Польшчы Ганну Міхальску. Яна звярнула ўвагу на змяненні лагістыкі гібрыднай аперацыі Пуціна і Лукашэнкі, накіраванай супраць Польшчы.

Нягледзячы на ​​збудаванне па ініцыятыве польскага ўрада загароды на мяжы з Беларуссю, нелегальныя мігранты працягваюць спробы патрапіць у Польшчу.

— Расія зʼяўляецца асноўным транзітным каналам пранікнення мігрантаў у Беларусь. Яны прылятаюць у Маскву і Санкт-Пецярбург і адтуль дабіраюцца да Мінска. Нечага падобнага мы не назіралі летась. У мінулым годзе мы сутыкаліся з асобамі, якія прыбывалі ў Беларусь наўпрост са сваіх краін паходжання.

Сёлета рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Расіі значна пашырыў кола краін, з якіх прыцягваюцца замежнікі. Цягам аднаго месяца палякі затрымалі грамадзян 40 розных дзяржаў, у асноўным Афрыкі: Джыбуці, Бенін, Габон, Новая Гвінея, але таксама Кітай, Гаіці ды Маўрыкій. Летась мігранты прыбылі ў асноўным з Ірака, Афганістана, Сірыі і Ірана.

Сцяна — не перашкода

Беларускія памежнікі даюць магчымасць мігрантам рабіць падкопы на беларуска-польскай мяжы. Дзякуючы падкопам замежнікі пераадольваюць пяціметровы плот, усталяваны Польшчай на мяжы з Беларуссю.

10 жніўня на тэрыторыю Польшчы спрабавалі нелегальна трапіць 36 чалавек. Гэта былі грамадзяне Кубы і Егіпта. Яшчэ 13 іншаземцаў падышлі пад мяжу ў раёне Крынак, але, убачыўшы польскія патрулі, адышлі.

Тэгі: БеларусьПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

польские военные

Польша может снять часть военных с охраны границы с Беларусью. Там стало меньше мигрантов

MOST
4 снежня 2025, 10:53

Польские военные анализируют возможность передать пограничникам часть функций по охране границы с Беларусью. Это связано со снижением миграционного давления, сообщает RMF FM. В приграничье польская армия проводит операцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты