• Галоўная
  • Гісторыі
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama

У Польшчы сабралі сродкі на «Байрактар» для Украіны. Дапамаглі і беларусы

У рамках акцыі «”Байрактар” для Украіны» ў Польшчы сабралі больш за неабходныя 22,5 млн злотых ($4,8 млн). Беларусы таксама дапамагалі палякам збіраць грошы на баявы беспілотнік. Усяго ў зборы паўдзельнічалі больш за 200 тысяч чалавек. 

Аб заканчэнні збору на «Байрактар» 24 ліпеня паведаміў ініцыятар акцыі, польскі грамадскі дзеяч, палітолаг і журналіст Славамір Серакоўскі. Атрымалася сабраць суму, нават большую за неабходную. Збор працягнецца яшчэ некалькі дзён, а рэшта сродкаў, сабраных у рамках акцыі, будзе пераведзена на рахунак Узброеных Сіл Украіны.

Дапамога ад беларусаў

Беларусы таксама далучыліся да польскага збору. Асобную скарбонку менавіта для беларусаў, куды збіраліся ахвяраванні, стварыў жыхар Падляшша, журналіст Томаш Суліма. На 24 ліпеня ў беларускай скарбонцы сабрана на 24 ліпеня 89 300 злотых ($19 235).

Пад зборам быў такі запіс: «Беларусы, якія жывуць у Польшчы, не могуць і не хочуць бяздзейнічаць перад жахлівай вайной ва Украіне. Таму падтрымліваем грашовы збор на «Байрактар» праз скарбонку! Памятаем падтрымку палякаў і ўкраінцаў пасля 2020 года. Мы не згодныя з палітыкай Рэспублікі Беларусь, акупаванай рэжымам Лукашэнкі. Мы не хочам асацыявацца з ім. Мы на баку Украіны да пераможнага канца».

Што такое «Байрактар»?

«Байрактар» (Bayraktar) — гэта беспілотны ўдарны аператыўна-тактычны лятальны апарат (БПЛА). Ён быў распрацаваны ў Турцыі, зараз у гэтых дронаў ёсць і ўкраінскія рухавікі. «Байрактары» выдатна зарэкамендавалі сябе ў баях супраць расійскіх акупантаў ва Украіне, і, мяркуючы з перахопленых размоў, агрэсары моцна іх баяцца.

Хто збірае грошы на «Байрактары»

Украінцы сабралі 600 млн грыўняў ($20 310 498) на турэцкія баявыя беспілотнікі, але кампанія Baykar вырашыла падарыць Узброеным Сілам Украіны тры дроны. Сабраныя грошы перадалі на патрэбы вайскоўцаў. Літоўцы таксама далучыліся да збору на «Байрактар» і за тры дні сабралі 6 млн еўра на баявыя дроны для Украіны.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Парад святога Патрыка

Здзіўленыя палякі і «Тры чарапахі» на валынцы. Схадзілі на Парад святога Патрыка, які ў Польшчы арганізавалі беларусы

17 сакавіка адзначаецца Дзень святога Патрыка. За апошнія 100 гадоў з рэлігійнага свята гэтая дата ператварылася ў сапраўдны нацыянальны брэнд Ірландыі. Цяпер «Патрыка»  адзначаюць у многіх краінах свету,...

«Моя земля — что хочу, то и делаю». Съездили в польскую деревню у границы с Беларусью, куда староста приглашает жить всех желающих

«Моя земля — что хочу, то и делаю». Съездили в польскую деревню у границы с Беларусью, куда староста приглашает жить всех желающих

В 500 метрах от забора, возведённого на польской стороне границы с Беларусью, стоит деревня Озераны Мале. Сейчас в ней постоянно живут всего трое жителей, ещё пара человек приезжают...

Фото носит иллюстративный характер

Беларусу удалось продать в Польше машину с беларусской регистрацией. Он рассказал, кому она понадобилась

Беларус, который сейчас живёт в Познани, решил продать свой автомобиль с беларусской регистрацией. Переоформить и снять с учёта машину на родине мужчина не может: в Беларусь он не...