Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу стагоддзе таму

MOST MOST
18 верасня 2025, 13:23
Гісторыі
A A
Казкі старога Палесся

Кадр з фільма «Казкі старога Палесся»

Беларусы стварылі анімацыйны фільм «Казкі старога Палесся» — пра гомельскую шляхту, якая пасля рэвалюцыі эмігравала ў Польшчу. Адшукаць гістарычныя крыніцы на радзіме было складана, таму аўтары карысталіся лістамі і ўспамінамі, якія захаваліся ў польскіх архівах. Рэжысёр праекта Марыя Булавінская распавяла MOST, як ствараліся «Казкі».

«У Беларусі гісторыя вынішчана, а ў польскіх архівах шмат інфармацыі»

Марыя пачала збіраць матэрыял яшчэ дзесяць гадоў таму, калі жыла ў Беларусі. Тады жанчына пісала магістарскую працу па шляхецкіх сядзібах Гомельшчыны. Каб даведацца больш, беларуска размаўляла з мясцовымі жыхарамі. А яшчэ здымала вёскі на відэа.

Ужо тады даследчыца сутыкнулася з праблемай: інфармацыі пра шляхту Гомельшчыны засталося няшмат.

— Пахаванняў мясцовай шляхты няма — толькі надмагільныя пліты канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя з надпісамі на польскай мове. І такое сустракалася вельмі часта. Стала зразумела, што, калі прыйшлі бальшавікі, яны ўсё разбурылі, — распавядае беларуска.

Маёнтак
Маёнтак/сядзіба ў Пянчынах, Гомельшчына. Фота з архіва Марыі Булавінскай

Пасля рэвалюцыі шмат прадстаўнікоў беларускай шляхты выязджала ў Польшчу. У эміграцыі яны пакідалі ўспаміны і дзённікі, якія пасля захаваліся ў архівах, распавядае Марыя.

Але калі даследчыца жыла ў Беларусі, дастаць дакументы з польскіх архіваў было складана. Яна кажа, што спрабавала атрымаць іх праз беларускія дзяржаўныя органы. Але працэс запавольваўся. Да Марыі дайшло толькі некалькі ўрыўкаў, якія былі не самымі ўдалымі.

Праз пэўны час даследчыца эмігравала ў Польшчу, атрымала амаль поўны доступ да крыніц — і пачала іх вывучаць.

— У Беларусі гісторыя вынішчана. А ў польскіх архівах я знайшла шмат цікавай інфармацыі — для навукі гэта будзе вялікі ўклад. Бо цяпер шмат даследчыкаў выехалі, і яны пачынаюць працаваць з замежнымі крыніцамі, — лічыць беларуска.

Казкі старога Палесся
Кадр з фільма «Казкі старога Палесся»

Школьны прывід і кульгавая паненка

Знойдзеныя дзённікі і сталі падставай для стварэння дакументальнага анімацыйнага фільма «Байкі старога Палесся».

— Першыя серыі мы прысвяцілі ўспамінам Ірэны Лісоўскай — жанчыны, якая нарадзілася ў 1891 годзе ў вёсцы Пракопаўка, а пасля з’ехала ў Польшчу. Лісоўская пакінула вельмі цікавыя ўспаміны пра маёнткі, якія наведвала яе сям’я, — кажа даследчыца.

Казкі старога Палесся
Кадр з фільма «Казкі старога Палесся»

Працуючы над «Байкамі старога Палесся», Марыя параўноўвала польскія матэрыялы з тымі, што назбірала падчас экспедыцый па Гомельшчыне. Беларуску здзівіла, што некаторыя рэчы, якія распавядалі ёй мясцовыя жыхары, паўтараюцца і ва ўспамінах, знойдзеных у Польшчы.

— Напрыклад, у маёнтку ў Грабаўцы людзі распавядалі, што ў іх была паненка, якая кульгала. Яе вельмі любілі, бо яна лячыла мясцовых сялян. Пазней ва ўспамінах я знаходжу такую ж інфармацыю. Так, паненка Ядвіга кульгала пасля няшчаснага выпадку падчас язды на кані. І сапраўды лячыла сялян.

Серыі анімацыйнага фільма таксама прасякнутыя містычнымі матывамі і легендамі. У некаторыя з іх мясцовыя жыхары вераць і па сёння.

— У адной з серый мы распавядзём пра мястэчка Грабаўка. Мясцовыя мне казалі, што ў школе быццам жыве прывід і вельмі маляўніча гэта апісвалі. Пра тое ж піша і Лісоўская ў сваіх успамінах. Таму ў праекце мінулае будзе сустракацца з сучаснасцю, — тлумачыць Марыя.

Дом Лісоўскага
Дом Лісоўскага. Фота з архіва Марыі Булавінскай

«Раней гэтыя здымкі былі невядомыя, чалавек іх выпадкова знайшоў»

Частка інфармацыі прыходзіла да аўтараў фільма нечакана.

— Я пішу сцэнарыі, а мне знаёмы даследчык дасылае фотаздымкі людзей, пра якіх мы робім праект. А раней гэтыя здымкі былі невядомыя, чалавек іх выпадкова знайшоў, — распавядае беларуска.

Акрамя Марыі над праектам працуе яшчэ некалькі аўтараў. Беларускі мастак Максім, вядомы пад псеўданімам Street Wind, зараз таксама жыве ў Польшчы і займаецца вулічным мастацтвам. За саўнд-дызайн адказвае Анастасія Пяцэвіч. Персанаж Ірэны Лісоўскай будзе размаўляць голасам беларускай артысткі Крысціна Дробыш.

На стварэнне чатырох серый па восем хвілін беларусам спатрэбілася каля чатырох месяцаў. Марыя кажа, што працэс стварэння ідзе вельмі хутка. «Байкі старога Палесся» будуць выходзіць на YouTube-канале аўтараў.

Казкі старога Палесся
Кадр з фільма «Казкі старога Палесся»

«Сумавала па маёнтку на Гомельшчыне і марыла дакрануцца да дрэў, якія там раслі»

Для Марыі самым складаным падчас стварэння анімацыйнага фільма стала разуменне паралеляў. Шляхта пакідала родны край не па сваёй волі. Іх лёс у эміграцыі склаўся па-рознаму, але агульная рыса ўсё ж такі была — у Беларусь яны так і не вярнуліся.

Ірэна Лісоўская (у шлюбе Галынская) памерла ў 1981 годзе і пахаваная ў Варшаве.

— Яна пісала, што ў Польшчы яна ўжо ніколі не адчувала сябе як дома. Вельмі сумавала па маёнтку на Гомельшчыне і марыла дакрануцца да дрэў, якія там раслі.

У 2019 годзе Марыя таксама набыла вясковы дом непадалёк ад маёнтка Лісоўскай.

— Хацела яго адрэстаўрыраваць. Але на пачатку 2025 года дом канфіскавалі. Я адчуваю гэтую паралель. Бо ведаю, чым усё скончылася для іх. Яны ўжо ніколі не прыязджалі ў Беларусь. Канешне, я спадзяюся на іншы лёс для нас. Але гэта складана, — кажа беларуска.

Казкі старога Палесся
Кадр з фільма «Казкі старога Палесся»

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты