Палац культуры і навукі і Сілезска-Дамброўскі мост у Варшаве 9 жніўня стануць бел-чырвона-белымі. Такое рашэнне мэрыя польскай сталіцы прыняла з нагоды гадавіны выбараў 2020 года і беларускіх акцый, якія пройдуць у гэты дзень.
«Гэтым жэстам мы хочам выказаць салідарнасць з беларускамі і беларусамі ў сімвалічны для іх дзень», – адзначаецца ў афіцыйным адказе варшаўскай мэрыі, які прыводзіць Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
Мера стала адказам на зварот прадстаўнікоў АПК падтрымаць беларускія ініцыятывы, прымеркаваныя да пятай гадавіны выбараў.
Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.



