Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Адвезці дзяцей на край цывілізацыі». У польскай частцы Белавежскай пушчы зладзілі летнік для беларускіх дзяцей у эміграцыі

MOST MOST
30 ліпеня 2025, 13:50
Гісторыі
A A
Беларускі летнік у Белавежскай пушчы

Экскурсія па белавежскім парку. Фота: Антон Шаранкевіч

У польскай частцы Белавежскай пушчы зладзілі летнік для дзяцей з беларускіх сем’яў, што вымушана пакінулі радзіму. У праграме былі творчыя і гістарычныя заняткі, майстар-класы па ганчарстве, выцінанцы і бортніцтве, а таксама паходы і назіранне за дзікай прыродай. Першая змена летніка «Зубровыя сцежкі» ўжо скончылася, наперадзе яшчэ дзве. MOST пагаварыў з арганізатаркай летніка Марыяй Грыц пра тое, як нарадзілася ідэя, чаму для праекта выбралі Белавежскую пушчу і што найбольш уразіла дзяцей падчас адпачынку.

«Летнія вакацыі — гэта сапраўдны выклік для бацькоў»

Ідэя стварыць летнік для беларускіх дзяцей-эмігрантаў прыйшла Марыі Грыц яшчэ пазамінулым летам, калі яна з сям’ёй толькі прыехала ў Польшчу. Тады яна зразумела, што летнія вакацыі — гэта сапраўдны выклік для бацькоў.

— Многія без сваякоў, без бабуль, без нянечак. І дзеці праводзяць увесь час з тэлефонамі. Я ведала, што я такая не адна, і вырашыла: трэба забраць дзяцей, адвезці іх на край цывілізацыі, каб у іх былі свае эмоцыі, а бацькі маглі хаця б крыху адпачыць.

Месца правядзення летніка — Белавежскую пушчу — Марыя абрала невыпадкова. На думку суразмоўцы, гэта тое месца, дзе можна асабліва адчуць беларускасць і блізкасць да радзімы, ад якой беларускія дзеці па вядомых прычынах зараз адарваныя.

— Гэта лес, які з’ядноўвае дзве краіны. З беларускага боку ён займае большую частку, з польскага — меншую, але гэта ўсё адно адзін і той жа лес. Тыя ж самыя птушкі, тыя ж расліны. Нават калі ты не адчуваеш моцнай настальгіі па радзіме, ад самога факту, што стаіш сярод гэтых дрэў, захоплівае дух. Белавежская пушча — гэта рэзерват, якому каля 12 тысяч гадоў. У ім растуць дрэвы, што стаяць ужо 500-600 гадоў. Яны былі сведкамі неверагодных падзей — тых, пра якія мы можам хіба толькі чытаць у падручніках. Ды і само месца надзвычай моцнае. І я падумала: як добра было б паказаць гэта дзецям.

Беларускі летнік у Белавежскай пушчы
Беларускі летнік у Белавежскай пушчы. Фота: Антон Шаранкевіч

Арганізатарка адзначае, што праект летніка прафінансаваны звычайнымі беларусамі.

— Людзі ў Польшчы і Літве могуць ахвяраваць частку сваіх падаткаў на дабрачыннасць. Каманда SVAE зладзіла свой праект «Будуй сваё» — яны сабралі гэтыя грошы ў агульны слоік, і тыя, хто скінуўся, вырашалі, куды іх накіраваць. Я прапанавала ідэю летніка — і яна перамагла. За яе прагаласавала большасць.

У кожную змену летнік прымае па 18 дзяцей. А ў яго арганізацыі задзейнічана амаль 50 чалавек, але асноўную частку працы выконвае каманда з пяці чалавек, — тыя, хто непасрэдна суправаджае дзяцей у летніку.

«Беларускасць — гэта не толькі пра страты, Лукашэнку і рэпрэсіі»

Марыя Грыц кажа, што адна з мэт летніка — паказаць дзецям у эміграцыі, што такое беларускасць.

— Дзеці, што прыехалі ў летнік, былі вельмі палітызаваныя. Памятаю, як мы сядзелі за сталом, гулялі ў лесе або проста былі разам каля кастра — і ў розныя моманты дзеці пачыналі дзяліцца ўспамінамі. Хтосьці распавёў, як на яго вачах затрымлівалі бацькоў. Іншы — як да іх прыходзілі з вобшукам. Яны расказвалі, як баяліся… Карацей, вельмі цяжкія гісторыі. Для такога ўзросту — зусім не дзіцячы досвед. І вельмі важным было паказаць,  што беларускасць — гэта не толькі пра страты, Лукашэнку і рэпрэсіі. Яна — і ў міфах, і ў бортніцтве, і ў ганчарстве, у слове «дзякуй», у выцінанках.

Беларускі летнік у Белавежскай пушчы
У паходзе. Фота: Антон Шаранкевіч

Кастусь Каліноўскі супраць Савецкага Саюза

Праграма летніка вельмі насычанай. У ёй і бортніцтва, і майстар-класы ганчара, і выцінанкі, і роспіс шопераў па матывах маляванак. Адна з цэнтральных падзей — візіт рэканструктарскага клуба Invictus, які распавядаў пра паўстанне Кастуся Каліноўскага.

— Дзеці атрымалі моцнае ўражанне. Хаця пачыналася ўсё няпроста. Калі, напрыклад, прыйшлі рэканструктары і запыталі: «Супраць каго паўставалі паўстанцы Каліноўскага?» Самы папулярны адказ быў «Супраць Савецкага Саюза». У геапалітычным сэнсе можа і правільна, але трошачку даты пераблыталі, — жартуе Марыя. — І вось калі Васіль Калач (кіраўнік клуба. — Заўв. MOST) пайшоў на двор і пачаў страляць з мушкетаў, эмоцыі дзяцей былі проста неверагодныя. А калі Каця Ваданосава (удзельніца клуба. — Заўв. MOST) яшчэ і дазволіла памераць элементы свайго касцюма, то шчасцю не было меж.

«Калі з’явіліся зубры — гэта быў фурор»

На працягу дзесяці дзён дзеці жылі ў самым сэрцы Белавежскай пушчы. Такое жыццё сярод прыроды стала для іх урокам, як трэба ставіцца да прыроды.

— У першы вечар, калі за плотам з’явіліся зубры, быў фурор. Буслы сядзелі літаральна на плоце, а шэрыя журавы хадзілі там па полю за домам — то-бок прырода была блізкая. Мы вучылі дзетак далікатнаму стаўленню да яе. У нас была такая гісторыя: у лесе дзяўчаты пабачылі нейкага павука і вырашылі яго запшыкаць спрэем. І пасля гэтага мы селі і пачалі абмяркоўваць, што мы ў гасцях у прыроды, што ў павукоў сваё жыццё і мы павінны з павагай ставіцца да яго. І вынік быў: калі праз пару дзён з’явілася жаба — яе ўжо акуратна пагладзілі пальчыкам, ніхто на рукі не браў. Мы дамовіліся, што ў жабы ёсць свае справы і ёй трэба ісці далей.

Ноч з совамі замест дыскатэк

Нязвыклы фармат летніка першы час трошкі здзіўляў дзяцей, прызнаецца Марыя Грыц. Некаторыя чакалі дыскатэку, іншыя прасілі правесці конкурс талентаў.

— Калі нехта ўжо не хацеў ісці ў лес, мы прымалі рашэнне разам — галасавалі. Калі большасць «за» — значыць, ідзём. І так было з усім: я часта проста збірала дзяцей, каб абмеркаваць планы. Напрыклад, хтосьці з дзяцей папрасіў правесці конкурс талентаў, а іншыя прапанавалі замест гэтага водную бітву. Дзеці прагаласавалі — і перамагла бойка. Яна была настолькі сур’ёзная, што назаўтра, калі дзеці паехалі да бацькоў, яны выйшлі з аўтобуса ў тапках — боты былі наскрозь мокрыя, — усміхаецца Марыя.

Асобна ўразіў начны паход у лес. Туды маленькія беларусы з выхавацелямі пайшлі, каб паслухаць спевы соў.

— І хоць птушкі нам не заспявалі, было цікава назіраць за дзецьмі. Гэта быў выхад з зоны камфорту: ісці ўначы ў лес нават з дарослымі — гэта крыху хвалююча. Але калі мы нарэшце сціхлі, каб пачуць хоць штосьці, дзеці раптам пераключыліся — яны пачалі вывучаць усё вакол: дрэвы, траву, смаўжа, ягады, галінкі. І ўсё гэта яны рабілі ў такой цішыні… Гэта было вельмі моцна. А на наступны дзень яны малявалі тое, што запомнілі з гэтага паходу.

Беларускі летнік у Белавежскай пушчы
У паходзе. Фота: Антон Шаранкевіч

Слёзы, абдымкі і чацік сяброўства

Напрыканцы першай змены дзеці абдымаліся ў слязах. Яны прасілі арганізатараў вярнуцца сюды яшчэ раз тым жа складам, а каб не страціць адзін аднаго, стварылі агульны чацік у сацсетках.

— Я назіраю такую рэч: з кожным пакаленнем людзі змяняюцца. Мне дае надзею думка, што наступнае пакаленне будзе лепшым за нас. І не проста лепшым, а свядомым, уважлівым, здольным заўважаць і мяняць свет вакол сябе.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыБелавежская пушчаГалоўнаеДзеці

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты